Відавая разнастайнасць піттаў можа павялічыцца амаль у два разы

 Новы філагенетычны аналіз розных формаў чырвонабрухай пітты (Red-bellied Pitta Erythropitta erythrogaster) з рэгіёнаў Індыйскага і Ціхага акіянаў паказаў, што від у сённяшнім яго разуменні насамрэч складаецца з комплексу 17 відаў, якія распаўсюджаны ў Інданезіі, Філіпінах і Папуа-Новай Гвінеі. 

Яшчэ з часоў, калі свае даследаванні тут праводзіў Альфрэд Рассэл Уоллэйс, астравы Інданезійскага архіпелагу вядомы сваёй багатай біяразнастайнасцю. Невядомыя для навукі віды працягваюць апісваць і ў нашы дні. Адным з найбольш шырокараспаўсюджаных відаў рэгіёну з’яўляецца чырвонабрухая пітта. Аднак яна і раней была вядомая варыяцыямі ў афарбоўцы апярэння і песні на розных астравах.

Каманда навукоўцаў прааналізавала 139 скурак гэтага віду, якія належалі таксама да ўсіх апісаных раней 28 падвідаў. Для параўнання генатыпаў выкарыстоўваліся па 2 гены з мітахондрый і 2 з ядра клеткі. Дзякуючы гэтаму вельмі чакана атрымалася выявіць складаныя філагенетычныя адносіны ў гэтым комплексе форм, пры чым прапанавана вылучыць ажно 17 новых відаў для ўсяго рэгіёну.

Такім чынам, прапанаваныя новыя віды, гэта:

1. Філіпінская піта Philippine Pitta – E. erythrogaster (уключна з былымі падвідамі erythrogaster, propinqua  і thompsoni') 2. Талаўдская пітта Talaud Pitta – E. inspeculata 3. Сулуйская пітта Sulu Pitta – E. yairocho 4. Сулайская пітта Sula Pitta – E. dohertyi 5. Сіоайская пітта Siao Pitta – E. palliceps 6. Сангіхейская пітта Sangihe Pitta – E. caeruleitorques 7. Сулавесійская пітта Sulawesi Pitta – E. celebensis 8. Буруйская пітта Buru Pitta – E. rubrinucha 9. Сэрамская пітта Seram Pitta – E. piroensis 10. Луісіадэйская пітта Louisiade Pitta – E. meeki 11. Малуканская пітта Moluccan Pitta – E. rufiventris (уключна з былым падвідам rufiventris , а таксама форму 'obiensis' - cyanonota, bernsteini) 12. Новаірландзкая пітта New Ireland Pitta – E. novaehibernicae (разам з формай  novaehibernicae і extima) 13. Новабрытанская пітта New Britain Pitta – E. gazellae 14. Табарская пітта Tabar Pitta – E. splendida 15. Пітта Габеніхта Habenicht's Pitta – E. habenichti 16. Пітта Д’Энтэкасто D’Entrecasteaux Pitta – E. finschii 17. Папуанская пітта Papuan Pitta – E. macklotii (уключна з формамі  macklotii, якая ўключае 'aruensis'/'kuehni' і loriae - уключае 'oblita' - і digglesi)  

Калі такі падзел будзе прыняты, колькасць відаў сучасных піттаў павялічыцца з 28 да ажно 44 відаў. 

 

Крыніца:

Irestedt, M, Fabre, P-H, Batalha-Filho, H, Jønsson, K A, Roselaar, C S, Sangster, G, and Ericson, P G P. 2013. The spatio-temporal colonization and diversification across the Indo-Pacific by a 'great speciator' (Aves, Erythropitta erythrogaster). Proceedings of the Royal Society B 280: 20130309.

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by  

Здымак з www.birdway.com.au 

 

На гэтую тэму:  

Новы від сіпухі з вострава Сэрам

Новы від птушак адкрыты на Барнэа

Новыя віды соваў адкрытыя на Філіпінах 

Вылучаны новы від птушак

Новы від птушак з Калумбіі – як гэта было

Новы від птушак апісаны ў Перу

Новы від птушак апісаны ў ... Еўропе!

Прапанавана вылучыць 3 новыя віды ў райскіх валасяніц  Сярод Лескавых вылучылі тры новыя сямействы Створана “Дрэва жыцця” для ўсіх відаў птушак Параўнальная генетыка крумкачовых – новы этап Альфрэд Рассэл Уоллэйс (1823 – 1913) атрымаў свой уэб-сайт

 

Comments