Першая рэгістрацыя ціхаакіянскага падвіду гагі ў Заходняй Палеарктыцы

 Дзякуючы пільнасці супрацоўніка і прафесіянальна разлічанаму месцазнаходжанню офіса нарвескай архітэктурнай фірмы Biotope, 19 лютага атрымалася зрабіць першую рэгістрацыю ціхаакіянскай гагі (Somateria mollissima v-nigrum) для зоагеаграфічнага рэгіёна Заходняй Палеарктыкі. Адкрыццё адбылося на ўзбярэжжы паўвострава Varanger. 

Цікава, што фірма рэкламуе сябе як першая і адзіная ў Нарвегіі архітэктурная кампанія, якая займаецца праектаваннем разнастайных пабудоваў і малых архітэктурных формаў для бёдуотча: ад складаных назіральных вежаў да простых засідак і тп. Таму недзіўна, што дзякуючы ўнікальнаму назіранню ціхаакіянскага падвіду гагі, якое зрабіў непасрэдна праз офісную шыбу з дапамогай трубы і смартфона адзін з супрацоўнікаў фірмы Biotope, яна цяпер добра вядомая многім еўрапейскім бёдуотчарам і не толькі ім. 

Нетыпова афарбаваны самец гагі прыцягнуў увагу Alonza Garbett’а ярка-аранжавай дзюбай. Негледзячы на снегапад, атрымалася зрабіць некалькі дакументацыйных здымкаў. На наступны дзень пашчасціла сфатаграфаваць гэтую ж птушку ў палёце.

Ціхаакіянскі падвід звычайнай гагі распаўсюджаны ля ціхакіянскіх ўзбярэжжаў Расіі, Аляскі і Заходняй Канады. Да гэтага часу была вядома толькі адна рэгістрацыя падвіду ў басейне Атлантычнага акіяну – таксама самец быў сфатаграфаваны ў 2005 г. канадзкім бёдуотчарам ля мысу Cape Spear.

Намінатыўны падвід звычайнай гагі зрэдку залятае ў Беларусь. Бліжэйшыя да нас месцы гнездавання віду з невялікімі папуляцыямі гэта Польшча і Україна.

Паводле www.biotope.no (тэкст і здымак) і www.birdingfrontiers.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

ЖОЎТАЯ ЧАПЛЯ-ЛАЗЯНІК – НОВЫ ГНЯЗДУЮЧЫ ВІД ДЛЯ ЗАХОДНЯЙ ПАЛЕАРКТЫКІ

НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ ЗАХОДНЯЙ ПАЛЕАРКТЫКІ ЗАЛЯЦЕЎ У ІРЛАНДЫЮ

Амерыканская чапля-кваква – новы від для Заходняй Палеарктыкі

Новы від для Заходняй Палеарктыкі – жоўтабрухі голуб

Другая рэгістрацыя камчацкай чайкі ў Заходняй Палеарктыцы

Рэгістрацыі самых рэдкіх птушак Заходняй Палеарктыкі сабраныя пад адной вокладкай