Лебедзі-клікуны (), хаця іх даўно не цяжка сустрэць фактычна па ўсёй краіне, застаюцца для мяне аднымі з жаданых да назіранняў птушак.
Не ведаю дакладна чаму: ці іх параўнаўльная з шыпунамі большая "дзікасць", ці то гучныя крыкі і шумныя сустрэчы супляменнікаў на тым жа вадаёме, ці то камбінацыя жоўтага і чорнага ў параўнанні з аранжава-чырвоным і чорным шыпуноў на дзюбах больш радуе вока?
Пасля таго, як птушаняты гэтага году "сталі на крыло" і навучыліся лятаць, цяпер не праблема сустрэць як асобныя сем'і, так і пары ды іншыя групы навокал. Нават на палетках. Але на свежаўзараным поле тры пары птушак здзівілі нават мяне. Тым больш, што паміж усімі парамі была прыкладна аднолькавая адлегласць у некалькі сотняў метраў.
04-09-2016, Бераставіцкі раён Гарадзеншчыны.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ