Дакументацыйныя здымкі
Звычайна мы выязжаем "на птушак" па нядзелях. Але калі ёсць магчымасць і асаблівыя прычыны выехаць у іншы дзень, то тады планы мяняем і едзем ... у суботу)
Так атрымалася і ў гэты раз- у пятніцу выпаў невялікі снег, які дазваляе нашмат лягчэй паглядзець зімуючыя ў нас віды вераб'іных з Арктыкі. Тады яны звычайна трымаюцца бліжэй дарог ці ўвогуле харчуюцца насеннем пустазелля на ўзбочынах.
Сёлета зіма нас не балуе зімовым надвор'ем, і мы не бачылі яшчэ ніводнага рагатага жаўрука. Таму і вырашылі выязжаць у суботу, пакуль снег яшчэ ляжыць.
За горадам снега аказалася не так многа для "ідэальных" назіранняў, але надзеі мы не трацілі і вось Юра ўскрыкнуў: "Нейкія дробныя птушачкі на поле!" Мы прыпыніліся і я стаў выглядваць - дзе ж яны і хто ж яны?
Узаранае поле выглядала вось так і без дакладнай арыентрыоўкі мне было вельмі складана выглядзець птушачак у трубу:
Але тут нам яшчэ раз пашанцавала: яны сталі нізенька пералятаць на іншае месца і тут я ўжо разгледзеў і налічыў 6 рагатых жаўрукоў, якія то з'яўляліся на выступаючых скібах зямлі, то хаваліся за імі. І сняжуркі (Plectrophenax nivalis): адна, дзве, тры, пяць, 17... больша 40! яны таксама перабаягалі і часам "дзюбалі" неякае невысокае пустазелле правее жаўрукоў.
Да птушак было далекавата, але мы спадзяваліся, што яны будуць пералятаць. Так і атрымалася. Але сняжуркі - ці зімовыя анёлкі як я іх заўсёды называю за ярка-белыя крыльцы ў палёце - не падпускалі нас блізка і хаця час ад часу і сядалі на дарогу каб назбіраць там гастралітаў, трымалі дыстанцыю і нічога з добрых фотак так і не выйшла.
Але сустрэча адбылася і гэта радавала найбольш!
Тым больш пасля абеду увесь снег навокал растаяў і шанцы на яшчэ адну сустрэчу зніклі разам з ім.
03-02-2018, Гарадзеншчына. Падрабязней ТУТ
Аўтар- Дзьмітры Вінчэўск
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ