Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сінія сініцы: Першы вылет у Свет

Насамрэч я, канешне, не ведаю, які гэта сумесны вылет маладых сініх сінічак ((Parus) Cyanistes caeruleus) разам з мамай у пошуках ежы. Але калі і не першы, дык дакладна - адзін з першых.

Трое ці чацвёра птушанят, з пастаянным піскам, - каб не патраціцца дзе пад час выправы - пераляталі па берагу Нёмана за мамай. І сядалі часам скрытна - у зараснікі вязу ці вярбы, а часам - адкрыта на агароджу набярэжнай. І тады зусім лёгка іх маглі б убачыць і злавіць патэнцыйныя драпежнікі. 

https://youtu.be/WMREYNAqYV4

 

А мама была занята пошукам ежы для іх і зусім не мела часу і, магчыма, жадання, папярэджваць іх пра небяспеку падобных паводзін. Спачатку накармі, а потым вучы. Калі застанецца каго, вядома.

Амаль уся ўвага птушанят была на маме і на тым, каб не адстаць ад яе і сіблінгаў. Самі яны ежы яшчэ не шукалі і наўрацці прыглядаліся дзе і як яе знаходзіць мама - замалыя яшчэ, усё наперадзе. Няхай выжывуць і навучацца.

Гродна, 15-06-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі