Дакументацыйныя здымкі
Мы ўжо вярталіся назад, калі на шырокую заснежаную дарогу перад намі сеў самец гіля (Pyrrhula pyrrhula).
Спачатку я нават не зразумеў - што ён на ёй шукае? Аднак гіль быў не адзін і хутка атрымалася разабрацца што адбываецца.
З левага боку ад нас, недалёка ад малюсенькай вёскі Краснікі, захаваўся парк ці хутчэй яго рэшткі. Але гілям шмат не трэба - каб былі там клёны ці ясені і іх плады - крылаткі.
Пэўна большасць крылатак апала пад час маразоў і іх трэба было даставаць са снегу пад дрэвамі ў парку, або - хто з іх не хацеў гэтага рабіць, але хацеў есці - збіраць на ўтрамбаванай машынамі і пачышчанай дарозе. Там крылатак шмат не было, але затое збіраць іх было яўна лягчэй/ Таму птушкі і падзяліліся - большасць кушала на сумётах і на дрэвах у парку, а некаторыя - на дарозе.
Дарэчы, тут я ўпершыню заярнуў увагу наколькі кароценькія ножкі ў гілёў - гэта добра бачна на адным са здымкаў. Таму сядаць у снег ім яўна не вельмі прыемна.
Гарадзеншчына, 20-01-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ