Працяг. Ранейшыя фота-гісторыі тут: І, ІІ і ІІІ.
Хуткія налёты амялушак (Bombycilla garrulus) як на яшчэ пазасталыя амаль некранутымі гронкі з ягадамі рабіны, так і на ўжо амаль абчышчаныя птушкамі, працягваліся. Тыя з амялушак, якія праглыналі 'сваю порцыю', адразу рабіліся вышэйшымі за кошт таго, што праглочаныя імі ягады яўна не ўсе і не адразу траплялі ў страўнік і прымушалі трымаць шыю выцягнутай (гэта добра бачна на першым і апошнім вертыкальных здымках, але таксама і на іншых) . Ягады, якіх, здавалася б, было на гэтай рабіне столькі, што магло б хапіць драздам і гілям да канца зімы, знікалі на маіх вачах:
З-за таго, што амялушак сядала на рабіну шмат, ды яшчэ і на рознай вышыні, было цяжка вырашыць, якіх з іх варта здымаць у той ці іншы момант і на якім зуме гэта лепш рабіць. Аднак гэтая ж акалічнасць і выратавала мяне - пастаянна з'яўляліся ўсё новыя і новыя мадэлі, якія 'пазавалі' штораз іначай.
Праз некалькі хвілін да амялушак далучыліся дзве самкі гілёў (Pyrrhula pyrrhula), аднак яны ні хуткасцю ў спажыванні насення з ягад, ні тым больш колькасцю, не маглі канкураваць з амялушкамі і хутка адляцелі.
Працяг ТУТ.
Гродна, 07-11-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 11.01.2024 - 11:33
Вельмі маляўніча глядзяцца…
Вельмі маляўніча глядзяцца амялушкі і гронкі рабіны. І ежы ім хапае.