Заканчэнне фота-гісторыі, пачатак якой ТУТ.
Гілёў (Pyrrhula pyrrhula) было некалькі, і час ад часу яны змянялі месца харчавання і ежу. І калі я ўжо думаў, што нічога новага для сябе не адкрыю, раптам адна з самак, якая перад гэтым перажоўвала пупышкі ліпы, пачала есці ліпавыя арэшкі! Такога я раней не бачыў і ўзрадаваўся, што толькі што ўбачыў яшчэ адну магчымую крыніцу ежы для віда.
А потым гілі 'знайшлі' на ўскрайку парку высокія пенсільванскія (?) ясені, насенне якіх сёлета як раз багата ўрадзіла і пачалі хутка і спраўна вылушчваць яго. Але ў гэтым ужо не было нічога дзіўнага.
Галоўнае, каб у іх, ды іншых птушак, у прыродзе быў выбар таго, што можна есці.
Гродна, 11-11-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ