Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Шпакі выляцелі. Нефармальнае навучанне

звычайны шпак

Яшчэ пазаўчора наваколле гучала частымі крыкамі галодных птушанят звычайных шпакоў (), а ўчора яны ўжо выляцелі з большасці шпакоўняў і іншых гнёздаў і гэты шум перамясціўся на сотні метраў у высокія дрэвы - цяпер молазь хаваецца сярод лісця там.

Я па іншаму поваду як раз апынуўся прыкладна на адным узроўні з некалькімі такімі дрэвамі і насупраць іх і нечакана, за прыкладна 2 гадзіны, змог назіраць за этапамі навучання маладых шпакоў.  Але найперш трэба ўзгадаць незвычайную свабоду, якую атрымалі ўчорашнія птушаняты і маглі рухацца толькі ў межах свайго штучнага або прыроднага дупла, амаль не бачылі сонца і канкуравалі за ежу з галоднымі сіблінгамі зусім побач з сабой.

Цяпер яны вольныя ляцець у любым кірунку (і ўжо сапраўды добра лятаюць), самі могуць выбіраць канкрэтнае месца, вышыню і зручнасць для сябе прысады. І не толькі чакаць на ежу ад бацькоў, якія яшчэ працягваюць іх карміць, але і нават загараць, каб атрымаць вітамін D (гл. здымкі 2 і 3 пад тэкстам). Самае ж важнае - магчымасць хуткага навучання праз капіраванне паводзінаў іншых шпакоў. (А для гэтага важна трымацца не толькі разам і побач з сіблінгамі, але і з іншымі шпакамі, за якімі з'яўляецца магчымасць назіраць і капіраваць-пераймаць нейкія паводзіны - важная сінхроннасць гнездавання розных пар)

Такім чынам, можна выбраць добрае і бяспечнае месца на дрэве і чакаць там дарослых з ежай. Раней ці пазней яе не могуць не прынесці.