Сёньня другі дзень вадзіў студэнтаў-другакурсьнікаў на практыцы. Ўчора капітальна змоклі ўсе – і зьверху (бо цэлы дзень ішоў споры дождж), і зьнізу – по прыйшлося хадзіць па размытых сельскіх і палявых дарогах. Сёньня пашанцавала, і 2 хвіліны дожджыку на пры канцы экскурсіі былі сустрэты шэлестам хутка апранутых накідак з цэлафану. Аднак насамрэч яны не спатрэбіліся.
Адзіным цікавым відам, які атрымалася адзначыць у нечаканым месцы – палявы сьвірстун на даху трансфарматарнай будкі у разьвілкі чыгункі і адыходу азотаўскага яе адгалінаваньня. Некалі (а можа і цяпер?) ў вентыляцыйнай адтуліне гэтай пабудовы штогод гнездавалі пустальгі, але сёньня адзначыць іх нам не пашчасьціла. За тое сьвірстуна ды іншых 50 відаў (за два дні) паглядзець і часам паслухаць атрымалася.
Амаль у 15.00 я адпусьціў замораных практыкантаў у слупоў з хмелем, а сам вярнуўся на алею бліжэй да поля трыцікале – тут я спадзяваўся паназіраць за поплаўнымі лунямі (каб пазьней знайсьці іх гнёзды). Не прайшло і 10 хвілін, як я заўважыў на вышыні м у 30-40 самца з пайкай, якую ён выстаўляў у лапах. Але амаль пад ім нашамт ніжэй лятаў пусты самец балотнага луня. Самец поплаўнага круціўся над полем, але самка не вылятала. “Не перадае пайку, бо не хоча каб балотны лунь заўважыў дзе іх гняздо” – падумаў я. Але вось поплаўны лунь пераляцеў м 100 за поле і сеў на палявую дарогу, дзе пачаў энергічна разрываць здабычу. Што гэта ў трубу не было бачна, але дакладныя рухі галавы і напружаная пастава паказвалі напружаную працу птушкі. Я чакаў, што самец толькі ашчыпвае ці з’ядае толькі частку здабычы, але лунь нікуды не сьпяшаўся і працягваў сваю справу. Праходзілі хвіліна за хвілінай, а самец не вяртаўся на поле. Нечакана па дарозе праехаў трактар, лунь узьляцеў і … зьнік. Пошукі з біноклем не адлі вынікаў.
Прайшло яшчэ хвілін 15 і я ўбачыў (яшчэ аднаго?) самца поплаўнага луня, які паляваў на “маім” полем. Было без ветру, і птушка часам завісала на вышыні 1-3 м, раптам яна амаль апусьцілася ў трыцікале, потым трошкі паднялася над ім і з гэтага месца пад лунём выляцела перапёлка! Лунь ці хацеў сагнаць яе з гнязда, ці хацеў але не змог схапіць на зямлі. Так ці інакш перапёлка адляцела м на 30 і больш не паказвалася. Лунь жа праз некалькі сэкунд вярнуўся прыкладна на тое ж месца, сеў адзін раз, потым другі трошкі (можа ў метры) далей і падняўся з нечым у лапах. Я вырашыў, што гэта яйкі (яйка).
Самец пераляцеў м 30 і сеў на рэшткі скірды, якія трошкі ўзвышаліся над трыцікале. Прыкладна яшчэ праз 15 хвілін птушка ўзьляцела з паловай пайкі (адным яйкам? – тады ў яго ў кожнай лапе было па яйку адразу пасьля нападу на гняздо) і адляцеў далёка ў бок в.Забалаць. Яшчэ 20 хвілін скончыліся нічым і я закончыў свае назіраньні.
Здымак палюючага самца поплаўнага луня з фільміка мінулага года.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Ананім (госць) - 18.06.2009 - 23:07
Ну, Дмитрий, я просто не мог
Harrier - 19.06.2009 - 00:10
In reply to Ну, Дмитрий, я просто не мог by Ананім (госць)
Дзякуй за грунтоўны
Дзякуй за грунтоўны камэнтар!
Сьпярша пра "атаку з паветра". Лунь спусьціўся пад час яе ніжэй за узровень трыцікале. Таму казаць толькі пра пралёт над гняздом не выпадае. Ў мяне склалася ўражаньне, што А) або самец хацеў схапіць перапёлку на зямлі (гняздзе?), або Б) спугнуць з гнязда. Таму што хапаць ці перасьледаваць у паветры хоць і меў магчымасьць, але не схацеў.
У розныя гады знаходзіў парэшткі з'едзеных поплаўнымі лунямі перапёлак і нават прыкладна такога ж памеру маладых курапатак, таму магчымасьць А дапускаю з вялікай доляй імавернасьці.
Пра яйкі і іх перанос. Яйкі наземнагняздуючых птушак складаюць (асабліва ў першы - перадінкубацыйны перыяд даволі значную частку здабычы поплаўных лунёў - знайду лічбы і напішу больш дакладна) і не толькі ў Заходняй Беларусі. Парэшткі і нават цэлыя яйкі шматкроць знаходзіў у выплюйках, "выпітыя" жаўрукоў - на месцах збору парэштак. Там яны маглі з'явіцца толькі калі самец прыносіў і перадаў іх самцы (у паветры ці на зямлі - асобная размова). Таму нічога неверагоднага ў тым, што самец вярнуўся на гняздо і забраў яйкі - не бачу. Зразумела, што з такой адлегласьці разгледзець іх у бінокль я не мог, але тое, што гэта былі не птушаняты - ўпэўнены, бо яны (яно) б не так выглядала б у лапах. Што іншае мог схапіць лунь з таго месца, дзе сядзела перапёлка я прыдумаць не магу.
Гнёзды перапёлак ніколі не знаходзіў.
Harrier - 19.06.2009 - 00:25
In reply to Дзякуй за грунтоўны by Harrier
Вось, знайшоў дадзеныя па
Вось, знайшоў дадзеныя па складзе харчаваньня за 1995 год. Яйкі птушак складалі 7,2%, 4,3%, 1,0% і 0,3% ад усіх здабыч адпаведна ў першы (n=389), другі (n=324), трэці (n=599) і чацьвёрты (n=393) перыяды гнездаваньня поплаўных лунёў.
Па іншых праналізаваных гадах карціна падобная.
Ананім (госць) - 19.06.2009 - 08:19
Дякуй за грунтоўны адказ! Я
Harrier - 19.06.2009 - 21:06
In reply to Дякуй за грунтоўны адказ! Я by Ананім (госць)
Прыемна адказваць на такія
Прыемна адказваць на такія камэнтары. Толькі такім чынам зможам хутчэй разабрацца што сапраўды адбываецца. Таму - always welcome!