Сокал-Пустальга LIVE-2021: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2021: Brest, Belarus 12-ы сезон :: 12th season

(?)20.04.2021

 

29.05.2021 29.05.2021 29.05.2021 30.05.2021(?) 30.05.2021(?)

5
4.04.2021 6.04.2021 8.04.2021 10.04.2021 12.04.2021 14.04.2021

 

 
8.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 12.05.2021

Comments

Дзякуй за непакой. Усё насамрэч прасцей і складаней. Самка не грэе яйкі пасля адкладкі першага, у выніку яна хоча часткова сінхроннага вылуплення птушанят і гэта ніяк з ІЧ (ІК) падсветкай не звязана. А з чым звязана, гл. частку  Як наседжваць кладку: тры варыянты тут:

Вылупленне i рост птушанят: пачынаецца самы цікавы этап он-лайн назіранняў на гнёздах сокала-пустальгі

 

Спасибо за ответ. Про варианты высиживания благодаря вам мне известно. Смущает, что в ночные часы когда температура отрицательная, яйца остаются без обогрева. Надеюсь кратковременный заморозок им не навредит. Но на включение ИК самка однозначно реагирует, но насколько ее это беспокоит - вам виднее.

Што адбываецца зараз з зародкамі ў першых двух (і наступных) яйках мы даведаемся толькі праз месяц ці трошкі пазней, калі з іх вылупяцца - або не вылупяцца птушаняты.

Хутчэй за ўсё і цяпер самка не грэе іх так, каб яны пачалі развівацца, а толькі падтрымлівае нейкую тэмпературу, каб зіготы не загінулі ад холада.

У прынцыпе, чым больш развіты зародак, тым страшней для яго холад, нават не нізкія тэмпературы, а працяглае ўздзеянне тэмпературы скажам менш +30С.  Таму самка і не грэе яйкі адпаведна стратэгіі інкубацыі, якую яна выбрала каб ёй не прыйшлося яе змяняць на менш аптымальную.

Што мяняецца ў камеры (загараецца ці не новая лампачка- светадыёд) знешне можа напісаць Аляксандр, які гэтыя камеры ўсталёўвае штогод. Магчыма, самка рэагуе на гэта новае ў сваім асяроддзі, наўрацці менавіта на падсветку як такую.

 

Ёсць другое яйка! The second egg just appeared!

У пр. 16:40 прыляцеў самец з маленькай палёўкай - самка не зляцела. Потым праз хвіліну вярнуўся - самка зноў не зляцела. А потым павярнулася і аказалася, што адкладзена ўжо 2 яйкі!

птушкі

птушка

 

Как то рановато появилось первое яйцо - первые дни апреля. Насколько помню по прошлым годам, обычно такие события происходили где то с середины месяца. Посмотрим как перенесет оно предстоящие ночные заморозки.

Самка ўсё больш часу праводзіць у гнездавой нішы: і чысціццв тут, і назірае за пралятаючымі недзе побач птушкамі, і выплюйкі (неперавараныя рэшткі здабычы за мінулы дзень) ужо валяюцца каля ног. 

Ура, новый сезон стартовал. Спасибо организаторам, будем внимательно следить за соколками)

Немного понаблюдав за самцом и самкой из ниши №2 (в той где нет деревянного ящика), обратил внимание, что оба они не окольцованы (18:45 +/-10мин). По внешнему виду пара достаточно молодая и, похоже, что она не из прошлых выводков наблюдаемых тут в прежние годы - иначе были бы помечены. Видимо "квартира" сменила хозяев.

Так, птушкі не акальцаваныя, але не ўсё так проста. Могуць быць і мінулагоднія, бо без калец сцвярджаць нешта толькі па знешняму выгляду наўрацці правільна.

Звычайна месца гнездавання стараецца "трымаць" самец, а яго ў камплекце з гнездавой нішай выбірае самка. Ці не выбірае. Папярэдняя ці новая. Звычайна імавернасць, што птушкі застануцца ў той самай пары большая, калі сезон у іх быў паспяховы, калі не - меншая. Але за час зімоўкі і міграцыі можа шмат што здарыцца з кожнай птушкай з папярэдняй пары, ці нават з абодвума з іх. Так што без калец, якія б мы маглі прачытаць на птушках, гэта усё для нас застаецца невядомым. 

Хаця тое, шт гэтыя сокалы (хутчэй за ўсё) зімавалі ў Брэсце хутчэй кажа пра стары склад яе, чым пра новы.

А наконт птушанят з мінулых гадоў - на жаль, не ўсе з іх былі акальцаваныя перад вылетам, у асобныя гады не кальцаваліся зусім.

Каб было лягчэй вызначаць хто на гняздзе - самец ці самка - вост міні-вызначальнік.

Паласаты рыжа-карычневы хвост і спіна - самка

шэры хвост з чорным канцом і карычнева-рыжая спіна ў плямкі - самец:

птушкі

 

19:26 - камера ўжо ў начным рэжыме, а птушкі яшчэ ў дзённым

А ў 14:56 самка прыляцела, затрымалася на некалькі хвілін, купалася ў пяску, паглыбляла ямку і шчыпала (ела?) ...нешта.