Зіма 2018

 

  • 12.09.2009 - 14:52 | Harrier

    Толькі дзьве каманды падрыхтавалі рэпартажы з апошніх спаборніцтваў па спартыўнай орніталогіі: “Тім-бай”: http://www.birdwatch.by/naziranni/683 і «Туракохартлауба»:  http://www.birdwatch.by/naziranni/700 Таму паміж імі ў апошнія суткі разыгралася сапраўдная бітва за прыз, прадстаўлены ў гэтай намінацыі чэмпіянату нашым сайтам – найлепшы палявы вызначальнік птушак Еўропы “ Collins Bird guide”. І калі на пачатак учорашняга дня за абодва рэпартажы прагаласавала аднолькавая колькасць зарэгістраваных наведвальнікаў, дык учора новыя карыстальнікі прыбывалі цягам усяго дня. Таму пад канец дня рэпартаж каманды “Тім-бай” пачаў адыходзіць у адрыў і перамог з лікам 70 балаў супраць 55 у супернікаў. Па просьбе каманды вызначальнік будзе дасланы аднаму з яе чальцоў – Аляксандру Раку.
    Другая намінацыя прыцягнула больш ўдзельнікаў, але колькасць прагаласаваўшых за Лепшы здымак з гонкі за птушкамі была нашмат меншай. І такіх вялікіх эмоцый – на шчасце або на жаль –  не выклікала. Больш за 20 здымкаў прадставілі агулам 5 каманд.

  • 11.09.2009 - 22:28 | Harrier

    Мала хто памятае, што мы далучыліся да Сусветнага рэйтынгу ўэб-праектаў, прысвечаных назіранням за птушкамі, не так даўно – 26 мая. І апынуліся на пры канцы першай тысячы. Але ўжо праз 4 дні мы прасунуліся амаль на 500 месцаў уверх – і занялі сваё месца сярод першай паўсотні.

  • 11.09.2009 - 12:08 | Harrier

    Тэлекамунікацыйныя кампаніі абяцаюць злучыць Свет шырокапалосным Інтэрнэтам для зручнасці карыстальнікаў. Аднак у Паўднёвай Афрыцы паштовы голуб аказаўся нашмат хутчэйшым у пераносцы дадзеных, чым ADSL.
    IT кампанія з г.Дурбан вырашыла параўнаць хуткасць 11-ці месячнага паштовага голуба, да якога прымацавалі флэш-картку памяці на 4 Гб, з працай лініі ADSL самай вялікай тэлекамунікацыйнай паўднёваафрыканскай кампаніі Telkom.
    За своеасаблівым спаборніцтвам назіралі дзесяткі журналістаў, а он-лайн – яшчэ і сотні карыстальнікаў сацыяльных сетак Facebook і Twitter.

  • 09.09.2009 - 15:51 | Harrier

         З гэтай восені стартуе новы сэрвіс нашага сайту – мы пачынаем размяшчаць цікавыя назіранні птушак, зробленыя, найперш, бёдуотчарамі з суседніх з намі краін: Польшчы, Літвы і Латвіі. Калі з’явіцца магчымасць, да іх дададуцца цікавосткі з Украіны і Расіі. Акрамя гэтага, незвычайныя залёты розных відаў будуць адсочвацца таксама і для Заходняй Еўропы і нават шырэй – для Заходняй Палеарктыкі.

  • 08.09.2009 - 23:24 | Harrier

    Мільярды птушак могуць быць выратаваныя штогод дзякуючы значнаму змяншэнню колькасці сутыкненняў птушак з аконным шклом. Для гэтага неабходна ажыццявіць простыя меры: прымяніць дзе гэта магчыма спецыяльную плёнку, зменшыць начное асвятленне ў будынках, паправіць ландшафт каля забудовы, зрабіць вокны лепш заўважнымі для птушак, піша ў The Wilson Journal of Ornithology ў адмысловым артыкуле амерыканскі орнітолаг.

  • 08.09.2009 - 12:34 | Harrier

       Пад час штогадовых даследаванняў вялікіх млекакормячых – марскіх леапардаў, якія жывуць ля вострава Bird (Птушка) ля антарктычнага ўзбярэжжа Паўднёвай Джорджыі, даследчыкі заўважылі незвычайныя паводзіны некаторых з іх – яны пачалі паляваць на качак!

  • 07.09.2009 - 12:37 | Kiolk

        6 чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогі стаў ужо гісторыяй, пакінуўшы прыемныя ўражанні і цікавыя ўспаміны. Таму зараз самы час азірнуцца назад і падвесці вынікі: хто, колькі, па чым і навошта? І пачаць напэўна варта з асаблівасцяў сёлетняга чэмпіяната. Амаль упершыню чэмпіянат атрымаў сваю адмысловую эмблему (таксама эмблема была ў першага чэмпіяната). Новым стала і першая online трансляцыя чэмпіяната на нашым сайце, з дапамогай якой можна было сачыць за ўсімі падзеямі Birdrace ў рэальным часе. Таксама пашырыўся спіс намінацый, акрамя асноўнага спаборніцтва, можна паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы фотаздымак і расповяд з чэмпіяната. Новым было і неспрыяльнае надвор’е, якое закранула амаль усю тэрыторыю Беларусі.

  • 06.09.2009 - 12:56 | Kiolk

     Скончыўся чэмпіянат, але атрымаць падарункі і заняць першае месца яшчэ магчыма. Адмыслова да сёлетняга чэмпіяната, сайт www.BirdWatch.by абвяшчае 2 дадатковыя катэгорыі: 

    1. Найцікавейшы рэпартаж-расповед пра спаборніцтвы (падарунак - Collins Bird Guide)

    2. Самы цікавы здымак, зроблены пад час спаборніцтваў (не больш 10 здымкаў ад каманды, падарунак - картка памяці для здымача)

  • 02.09.2009 - 23:58 | Harrier

        У гэтую суботу, 5 верасня, на працягу дзевяці гадзін адбудзецца ўжо Шосты Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі. Арганізуе гэтыя своеасаблівыя спаборніцтвы грамадзкая арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). Каб перамагчы, камандам з чатырох чалавек трэба за гэты час адзначыць як мага больш відаў дзікіх птушак.

  • 28.08.2009 - 12:36 | Harrier

    О сенсационном наблюдении нового для Беларуси вида птиц сообщили орнитологам из Научно-Производственного Центра НАН Беларуси по биоресурсам из рыбхоза Селец. Несколько особей малых бакланов (Phalacrocorax pygmaeus) отмечали на территории рыбхоза еще в апреле нынешнего года, летом птиц здесь не видели, а в середине августа они появились вновь. Стайки от 8 до 20 особей уже несколько дней постоянно видят на прудах рыбхоза и получены документальные доказательства их присутствия. Для Беларуси это первая регистрация этого вида птиц!