Ці звязаны адрозненні ў вакалізацыі паміж самцамі і самкамі птушак з мускулатурай сірынкса?

шпак

Самцы птушак вельмі часта лепшыя спевакі, чым самкі. Аднак ці адрозненні ў здольнасцях самцоў і самак можна растлумачыць адрозненнямі ў структурах мозга ці ў сірынксе (syrinx), - структуры, аналагічнай нашай гартані і адказнай за большасць гукаў птушак. Даследчыкі, работа якіх апублікаваная ў часопісе The Auk: Ornithological Advances ,аналізавалі мускульныя валокны сірынкса самцоў і самак некалькіх відаў і нечакана знайшлі, што адрозненні ў колькасці “суперхуткіх” мускулаў не былі прычынай адрозненняў у вакальным рэпертуары палоў.

У вышэйшых жывёл сустракаюцца два тыпы мускульных валокнаў: хуткія (яны спецыялізуюцца на забеспячэнні хуткай, інтэнсіўнай і непрацяглай актыўнасці) і павольныя (гэтыя забяспечваюць павольныя актыўнасці, звязаныя з вытрымаласцю і патрабуючыя параўнальна доўгага часу дзеяння). Але некаторыя жывёлы, уключна з птушкамі, маюць і трэці тып мускульных валокнаў - суперхуткія. Яны здольныя дзейічаць нават да 200 разоў у секунду!

Рон Мэйерс (Ron Meyers) з калегамі па універсітэце Weber State University (ЗША) правяралі сваю гіпотэзу на птушках 10 відаў, аднак знайшлі, што колькасць суперхуткіх валокнаў не адрознікаецца у самцоў і самак у большасці правераных відаў. Замест гэтага аказалася, што роля суперхуткіх валокнаў больш складаная, чым чакалася і яны могуць забяспечваць вакалізацыю увогуле, а не толькі песні. І нават калі для самак некаторых відаў нічога невядома пра іх спевы, суперхуткія валокны удзельнічаюць ва ўзнікненні іншых гукаў, якія самкі таксама выкарыстоўваюць для камунікацыі.

Птушкі ўсіх прааналізаваных відаў мелі ў сірынксе і хуткія, і суперхуткія валокны, аднак адрозненне ў іх колькасці было знойдзена паміж рознымі паламі толькі ў двух відаў: бенгальскага вьюрка (Lonchura striata) і зебравых амадзін. Голас самак гэтых відаў не патрабуе кантролю суперхуткіх валокнаў у такой ступені, як у іх самцоў. Аднак у іншых відаў суперхуткія валокны ўдзельнічаюць у стварэнні гукаў, нават калі самкі ў гэтых відаў і не спяваюць.

"Атрыманыя вынікі здзівілі нас” – сказаў Мэйерс. “Пасля даследавання зебравых амадзін і звычайных шпакоў мы былі ўпэўненыя, што колькасць суперхуткіх мышцаў звязана са спевамі самцоў. Так, самцы зебравых амадзін спяваюць, а самкі – не. І ў самцоў гэтага віду 85% валокнаў мышц сірынкса складаецца з суперхуткіх мышцаў, а у самак значна менш. У шпакоў наадварот: спяваюць і самцы, і самкі і доля суперхуткіх валокнаў у мышцах сірынкса складае 65% у абодвух палоў. Аднак чым больш відаў мы параўновалі, тым больш змянялася наша ўяўленне пра ролю суперхуткіх валокнаў у вакалізацыі птушак”.

Такім чынам, каб знайсці тыя структуры, якія могуць адказваць за адрозненні ў вакалізацыі самцоў і самак патрэбны дадатковыя даследаванні.

Крыніца:

"Is sexual dimorphism in singing behavior related to syringeal muscle composition?" June 14, 2017, americanornithologypubs.org/do … l/10.1642/AUK-17-3.1

 

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак звычайнага шпака Мікалая Вераб’я

 

 

На гэтую тэму:

ПРАЕКТ “СПЯВАЮЦЬ САМКІ ПТУШАК” ПРОСІЦЬ ДАПАМОГІ

Здольнасці папугаяў да імітацыі дапамагаюць ім усталёўваць індывідуальны кантакт

Палявыя жаўрукі адрозніваюць сваіх суседзяў ад іншых птушак

Джаз берасцянак

ЗНІКЛЫЯ БРЫТАНСКІЯ ПТУШЫНЫЯ ДЫЯЛЕКТЫ АДНОЙДЗЕНЫ … Ў НОВАЙ ЗЕЛАНДЫІ

ЧОРНЫЯ ДРАЗДЫ ПАДВЫШАЮЦЬ ГУК

ЛЕПШ НЕ ВЫЛУЧАЦЦА

НЕЗВЫЧАЙНАЕ АДКРЫЦЦЁ: ПТУШАНЯТЫ ВУЧАЦЬ ПАРОЛЬ, КАБ ІХ КАРМІЛІ БАЦЬКІ