Цяпер наведаць знакаміты ў Беларусі і за яе межамі заказнік “Ельня” стала яшчэ цікавей – нядаўна тут была збудаваная самая вялікая у Беларусі і найлепш падрыхтаваная для назіранняў за птушкамі драўляная двухпавярховая вежа-альтанка, зробленая паводле чарцяжоў нашых калег з Польскага таварыства аховы птушак (РТОР). Але акрамя яе, з’явілася тут і іншая экатурыстычная інфармацыйна-рэкрэацыйная інфраструктура.
Створаная на ускрайку балота Ельня экалагічная сцежка “Прырода роднага краю” стала добрым падарункам не толькі вучням Германавічскай школы Шаркаўшчынскага раёну да пачатку навучальнага года. З’явілася яна ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААН і кампаніі Кока-Кола “Паляпшэнне навучальнага патынцыялу створанага эколага-навучальнага класа ў ГУА “Германавічскага сярэдняя школа Шаркаўшчынскага райёну” у справе ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі для зберажэння балота Ельня”. Сцяжынка з’яўляеца дадаткам да экалагічнага навучальнага класа, які быў адкрыты ў школе ў мінулым годзе.
Свой шлях сцяжынка пачынае на беразе прыгожага возера Валозева, якое знаходзіца на ўскрайку вёскі Буды. Тут пабудаваны навес для праведзення заняткаў, а таксама пляцоўка з інтэрактыўнымі стэндамі, на якіх можна даведаца аб жывёлах і раслінах балота Ельня. Тут жа можна “здаць экзамен” пра асаблівасці іх жыцця.
Сімвалічна, што пачатак сцяжынкі пачынаеца на месцы былой школы, ў якой калісьці вучыўся вядомы мясцовы фатограф Валерый Кавалёнак. (Дарэчы, ў пазамінулым годзе ён атрымаў ганаровае званне “Лепшы эколаг Рэспублікі Беларусь”) Зараз ад гэтай школы застаўся толькі падмурак, але тэрыторыя, на якой знаходзілася школа, зноў стала месцам правядзення вучэбных заняткаў.
Далей сцяжынка праходзіць па беразе возера. На гэтым адрэзку можна пазнаёміцца не толькі з раслінамі, якія растуць на беразе возера, але і з традыцыйным мясцовым промыслам – пчалярствам. Прайшоўшы па ўскрайку вёсачкі, мы трапляем у сасновы лес, які змяняецца змешаным, а потым - на поплаў. Заканчваецца сцежка на ускрайку балота Ельня. Тут для правядзення назіранняў за птушкамі пабудаваная двухпавярховая вежа і зроблены 100-мятровы насціл для уваходу ў балота:
З вежы-альтанкі, дарэчы самай вялікай пабудовы падобнага тыпу ў нашай краіне, адкрываеца прыгожы від на балота. З гэтага месца добра назіраць за птушкамі. Для тых, хто не вельмі добра ведае іх “у твар”, непасрэдна над галавой ёсць “шпаргалка” у выглядзе стэндаў з малюнкамі мясцовых водна-балотных відаў:
Для таго, каб вучні маглі праводзіць простыя даследаванні, непасрэдна з-пад вежы-альтанкі зроблены насціл у балота, які заканчваецца пляцоўкай. Для забяспячэння навучальнага працэса настаўніцай біялогіі, Марынай Федаравай, распрацаваныя і апрабаваныя метадычныя матэрыялы заняткаў-экскурсій, якія можна правесці на экалагічнай сцежцы.
Аб папулярнасці падобных экскурсій-заняткаў можа сведчыць колькасць наведвальнікаў. Створаны ў мінулым годзе ў Германавічскай школе экалагічны клас, дзе Фёдарава пачынае заняткі, наведала ўжо больш за тры тысячы чалавек з усёй Беларусі. І цікаваць з кожным месяцам павялічваецца. А сама Марына ў мінулым годзе атрымала ганаровае званне “Лепшы эколаг Рэспублікі Беларусь”.
Хочацца спадзявацца, што створаную ў рамках праекту інфраструктуру змогуць з карысцю для птушак і людзей выкарыстаць не толькі "простыя" экатурысты, але і назіральнікі за птушкамі з нашай краіны і з-за яе межаў.
Мікалай Чэркас, здымкі аўтара
На гэтую тэму:
Бітва вежаў”- 2009 у Фінляндыі: больш за тысячу удзельнікаў!
Увидела свет уникальная книга, посвящённая болоту Ельня
Кнігу «Флора и растительность верховых болот Беларуси» можна спампаваць на нашым сайце!
Уникальную книгу о самом большом верховом болоте Беларуси можно бесплатно скачать на нашем сайте
Мы ўжо страцілі палову балот і забалочаных месцаў
Уладзіміру Валенцінавічу Іваноўскаму – 70!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ