Неўзабаве ў Літве выйшла друкам цікавая і карысная кніга для ўсіх, хто цікавіцца назіраннямі птушак у гэтай балтыйскай краіне. Яна называецца “Назіранні птушак у літоўскай частцы дэльты Нёмана” (BIRDING IN LITHUANIA NEMUNAS DELTA REGION) і была падрыхтаваная на двух мовах: літоўскай і англійскай адным з самых актыўных бёрдэраў Літвы Марыусам Карлонасам (Marius Karlonas).
Кніга выдатна ілюстраваная і акрамя мапаў 23 тэрыторый, самых цікавых для бёрдынгу ў Заходняй Літве, падае падрабязнае апісанне гэтых месцаў і спіс самых цікавых відаў птушак, заснаваны на доўгачасовых арніталагічных назіраннях плюс парады, калі і канкрэтна дзе іх можна ўбачыць або пачуць.
„У Літве ўсё яшчэ захавалася шмат ўнікальных прыродных тэрыторый ў параўнанні са многімі краінамі Заходняй Еўропы. Канешне, у нас няма вялікіх сланоў або фантастычных дэльфінаў, аднак у нас ёсць шмат далікатных прыродных скарбаў. Дастаткова ўзгадаць вяртлявую чаротаўку, якая гняздуе толькі ў чатырох краінах Свету або іншых рэдкіх птушак, такіх як дубальт. Гэтая кніга – адзін з першых крокаў каб паказаць гэтыя скарбы Свету” – сказала Рыта Грыніене (Rita Griniene), кансультант кнігі і эксперт па камунікацыі з Baltic Environmental Forum Lithuania.
Выданне кнігі стала магчымым праекту “LIFE Viva Grass”, галоўнай мэтай якога ёсць захаванне ўнікальных паплавоў і іншых тыпаў лугоў дэльты Нёмана.
Пасля адказаў на кароткі апытальнік ТУТ, кнігу можна бясплатна спампаваць як файл PDF, або замовіць друкаваную версію пры згодзе аплаціць толькі паштовыя расходы на яе перасылку.
Гэта ўжо другая кніга, прысвечаная арнітафауне дэльты Нёмана за апошняе дзесяцігоддзе. Першая падрабязна апісвала назіранні птушак Куршскай касы.
Паводле www.vivagrass.eu падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Літоўцы не адстаюць – выйшла з друку кніга NEW AND RARE BIRDS FOR LITHUANIA
Кніга “Птушкі Куршскай касы”: дзе, як і калі лепш глядзець 285 відаў
Новы від птушак адзначаны ў Літве
Новы від птушак для Літвы адкрыты …двойчы !
У Літве адзначаны новы для краіны від птушак
Цуд на Каляды: злапаны новы для Літвы від птушак
Ад Марыхі да Котры: даведнік для турыстаў Беларусі і Літвы
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ