Сёння літоўскія арнітолагі павялічылі Спіс птушак Літвы яшчэ на адзін, але вельмі незвычайны для нашых мясцінаў від. На арніталагічнай станцыі Ventės Ragas, дарэчы, заснаванай яшчэ ў 1929 годзе нашым земляком праф. Тадэвушам Іваноўскім (Tadas Ivanauskas), Вітаўт Эйгірдас (Vytautas Eigirdas) злапаў чорнагорлую завірушку (Prunella atrogularis).
Гэта – азіяцкі від, распаўсюджаны ад Казахстана да заходняга Кітая і ад Паўночнага Уралу да Алтайскіх гор Расіі, які звычайна зімуе ў Індыі, Пакістане і Паўднёва-Усходняй Азіі або ў межах гнездавога арэалу, аднак часам выпадкова залятае ў Еўропу і быў адзначаны ў некалькіх заходнееўрапейскіх краінах.
Такім чынам, калі ўсе новыя сёлетнія віды будуць прызнаныя фауністычнай камісіяй Літоўскага арніталагічнага таварыства, спіс птушак гэтай краіны павялічыцца ажно на пяць відаў: у студзені тут быў адзначаны стэпавы жаўрук (Melanocorypha calandra), ў траўні - ціхаакіянская залацістая сеўка (Pluvialis fulva) і кучаравы пелікан (Pelecanus crispus), у чэрвені – пагоніч-крошка (Porzana pusilla) і вось цяпер – чорнагорлая завірушка.
Без відаў-інтрадуцэнтаў у Спісе птушак Літвы будзе 376, а з інтрадуцэнтамі – 390 відаў.
Нагадаем, што ў Беларусі за ўвесь час вывучэння і назіранняў за птушкамі пакуль што адзначаны толькі 325 відаў.
Паводле Birding Lithuania (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
У ЛІТВЕ АДЗНАЧАНЫ НОВЫ ДЛЯ КРАІНЫ ВІД ПТУШАК
НОВЫ ДЛЯ ЛАТВІІ ВІД ПТУШАК АДКРЫЎ АРНІТОЛАГ З РЫГІ
НОВЫ ВІД ПТУШАК АДЗНАЧАНЫ ДЛЯ ПОЛЬШЧЫ
АМЕРЫКАНСКАЯ ЧАЙКА-КЛЫГУН – НОВЫ ВІД ДЛЯ ПОЛЬШЧЫ
НА ВЫХОДНЫХ У ПОЛЬШЧЫ АДЗНАЧАНЫ НОВЫ ДЛЯ КРАІНЫ ВІД ПТУШАК
НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ ЛІТВЫ АДКРЫТЫ …ДВОЙЧЫ !
РЕДКИЕ ВИДЫ ПТИЦ В ПОЛЬШЕ И ЛИТВЕ В 2014 ГОДУ: КТО ОТМЕЧЕН У СОСЕДЕЙ?
У Літве адзначаны новы для краіны від птушак
БОФК: В СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ СТАЛО 325 ВИДОВ - ДОБАВИЛИСЬ 4 И ИСКЛЮЧЕНЫ 2
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ