Шэрыя вароны (Corvus corone cornix) часам утвараюць сацыяльныя групы, ў якіх птушкі разам даглядаюць птушанят. Дамінуючыя асобіны карыстаюцца дапамогай іншых варон, аднак таксама не праганяюць тых птушак, якія выглядаюць на зусім бескарысных - г.зн. тых, якія зусім не дапамагаюць.
- 06.06.2010 - 15:03 | Harrier
- 04.06.2010 - 01:05 | Harrier
На нашым сайце мы пастаянна паведамляем пра адкрыцці новых відаў птушак дзякуючы палявым даследаванням або генетычным дадзеным, атрыманым для “старых” відаў. Аднак сапраўдныя памеры таго, як мала мы яшчэ ведаем пра дзікую прыроду вакол нас уражваюць! Дзякуючы сёлетняй справаздачы “Стан зарэгістраваных відаў -2010” (2010 State of Observed Species), падрыхтаванай International Institute for species Exploration, можна даведацца, што толькі за адзін 2008 год навукоўцы апісалі 18.225 новых біялагічных відаў! У дадатак да іх былі апісаны яшчэ 2140 вымерлых відаў па іх акамянелых парэштках.
- 03.06.2010 - 21:51 | Peregrinus
Строительство домов в новом брестском микрорайоне Вулька, начатое осенью 2009 года, теперь поставило под угрозу уничтожения гнёзда куликов (чибисов, травников) и краснокнижной малой крачки.
- 03.06.2010 - 00:14 | Harrier
Свойскія каты і дзікія птушкі могуць жыць больш гарманічна, калі для гэтага зрабіць некалькі простых крокаў. Штогод ад катоў гіне асабліва шмат птушанят, аднак і ад гэтага можна засцерагчыся.
Птушаняты залежаць ад дарослых птушак у забеспячэнні ежай і сховішчам, яны яшчэ мусяць навучыцца пазбягаць драпежнікаў, што асабліва складана ў наваколлі нашых дамоў, дзе каты могуць чакаць на кожны няправільны рух. Пачатак лета – час інтэнсіўнага вылету маладых у шматлікіх відаў птушак. - 31.05.2010 - 00:19 | biot
Празднование мировой общественностью года Биоразнообразия, объявленного ООН и забытого на национальных уровнях, не могло обойтись без работы общественных организаций, их региональных представительств и просто экологических инициатив.
Благодаря поддержке Шведского орнитологического общества (Sveriges Ornitologiska Förening) в период март-июнь 2010 года на территории Брестской области реализуется минипроект студенческой группы АПБ Брестского государственного университета им. А.С. Пушкина «Сове – гнездо!». - 30.05.2010 - 00:18 | Harrier
Даследчыкі адкрылі новы від мурашыных піттаў у высакагорных лясах орніталагічнага рэзервату Colibri del Sol Bird Reserve у заходняй Калумбіі. Птушка, падобная да драздоў, паводле прэс-рэлізу American Bird Conservancy (ABC), "была злапаная, акальцаваная, прамераная, сфатаграфаваная, яе пёры былі ўзятыя для аналізу ДНК – пасля гэтага птушку выпусцілі ў прыроду”.
- 28.05.2010 - 19:27 | Harrier
Каб паказаць іншым, што мы любім назіраць за птушкамі, цяпер не трэба насіць на шыі бінокль. Ды гэта і не заўсёды магчыма.
Цяпер можна на любое адзенне прышпіліць невялікі (19х12,5 мм), але элегантны значок з логатыпам нашага сайту. І Вашы сябры, калегі па працы або вучобе ды і проста незнаёмыя людзі адразу зразумеюць - Вы любіце птушак.
Значок зроблены з адмысловай пластмасы і пакрыты тоўстым і празрыстым пластыкам. Хутка і трывала мацуецца на любым адзенні з дапамогай металічных іголкі і фіксатара.
- 28.05.2010 - 18:55 | Harrier
Яўген Сліж па выніках конкурсу абраны Студэнтам 2010 году Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы ў намінацыі "Навука".
Яўген - студэнт 5 курсу факультэта "Біялогія і экалогія", падрыхтаваў дыпломны праект на тэму "Асаблівасці гнездавання малай крычкі на р.Нёман у межах Гродзенскай вобласці", мае 5 навуковых публікацый.
- 28.05.2010 - 17:42 | Harrier
Не случайно такие словосочетания как экологическая беда и экологическая катастрофа все чаще и чаще упоминаются в сообщениях средств массовой информации. Мы постепенно привыкли к ним. Но от этого экологических проблем не стало меньше. Обеспокоенность вызывает и тот факт, что дети, наше будущее поколение, все меньше и меньше интересуются природой. Компьютер, мобильный телефон и телевизор давно стали серьезной альтернативой общению с природой.
- 27.05.2010 - 22:57 | Harrier
Эксперыменты па абмежаванню драпежніцтва на гнёздах розных відаў кулікоў праз выкарыстанне ахоўных клетак і выкладванне муляжоў яек аказаліся вельмі эфектыўнымі. Даследаванні праводзіліся ў Швэцыі для таго, каб знайсці нелетальны для драпежнікаў спосаб абмежаваць іх уздзеянне на эмбрыянальную смяротнасць кулікоў.
Каб паспрабаваць прыпыніць рэзкае змяншэнне гняздуючых відаў кулікоў, навукоўцы з універсітэту Гётэнборга (University of Gothenburg) прымянілі кардынальныя метады для аховы гнёзд кнігавак (Vanellus vanellus) і кулікоў-случкоў (Tringa totanus) ад драпежнікаў. - 26.05.2010 - 18:40 | Harrier
Арланы ў Шатландыі аказваюць мінімальны ўплыў на смяротнасць ягнятаў у Шатландыі - вось высновы новага даследавання, апублікаванага арганізацыяй Scottish Natural Heritage (See SNH report).
Прадстаўнік Каралеўскае таварыства абароны птушак RSPB сказаў, што атрыманыя вынікі вельмі падобныя да тых, што былі знойдзеныя да гэтага. - 26.05.2010 - 18:02 | Harrier
Дзякуючы неабыякавасці многіх людзей па ўсёй Польшчы замоўнікі і выканаўцы будаўнічых праектаў мусяць лічыцца з тым, што ігнараванне імі законаў аб ахове прыроды можа для іх скончыцца ў залі суду. Судовы вырак у чарговай справе такога тыпу быў вынесены ў Шчэціне, дзе абвінавачаныя былі прызнаныя віноўнымі ў смерці 270 птушак.
- 24.05.2010 - 01:11 | Harrier
Не, пакуль што ніхто не стварыў ні мастацкага, ні дакументальнага фільма з сакаламі гэтага віду ў галоўнай ролі. Але Птушка 2010 года ў Беларусі сапраўды стала вельмі папулярнай. У першую чаргу – дзякуючы он-лайн трансляцыі з гнязда сакалоў, якую можна 24 гадзіны на суткі глядзець на нашым сайце тут: http://birdwatch.by/pustalga_brest
Для таго, каб паглядзець на нашых птушак, на гэтую старонку заходзілі жыхары ўжо 77 краінаў Свету, апошнімі далучыліся грамадзяне далёкага Сінгапуру. Беларусы пакуль не выглядаюць занадта актыўнымі – з амаль 9 тысяч наведвальнікаў менавіта он-лайн трансляцыі іх толькі трошкі больш 18%. Наперадзе з вялікім адрывам лідзіруюць нашы заходнія суседзі палякі – 60% ад усіх наведвальнікаў! - 22.05.2010 - 17:54 | Harrier
Шаноўныя калегі, ад імя аргкамітэту запрашаем Вас да ўдзелу у міжнароднай канферэнцыі „Метады і вынікі вывучэння папуляцый птушак”. Мы хацелі бы выкарыстаць Ваш досвед у вывучэнні і ахове птушак і ўзбагаціць праграму канферэнцыі дзякуючы Вашым матэрыялам і ўдзелу.
- 20.05.2010 - 23:15 | Harrier
Сябры АПБ из Заходне-Палесского регионального отделения АПБ провели уже 19 презентаций в 16 школах г.Бреста. Слушателями стали около 750-800 человек. В некоторых школах были проведены повторные встречи со школьниками и педагогами (по просьбе администрации, настолько им понравилась презентация).
КАМЕНТАРЫ