Назіранні птушак, якія зімуюць у Беларусі: зіма 2024-2025

 

  • 24.08.2009 - 14:53 | Kiolk

         20-23 жніўня адбыўся ІІІ рэспубліканскі летнік “Малады бёдўочар”. Ён адбыўсяў у маляўнічым месцы каля возера Страдзечскае, што знаходзіцца непадалёку ад вёскі Медна на Берасцейшчыне. У гэтым годзе ён праходзіў пад лозунгам “ад роўнага да роўнага”, і сабраў 19 удзельнікаў з Берасцейскай, Гарадзенскай, Менскай вабласцей. Адной з асаблівасцяў летніка стала тое, што ў ролі інструктараў, якія вучылі як назіраць за птушкамі ў прыродзе, выступалі ўдзельнікі першага (2005) і другога (2006) летнікаў.  

  • 22.08.2009 - 01:16 | Harrier

        Міжнародная прыродаахоўная асацыяцыя BirdLife International абвесціла адмысловую глабальную праграму, накіраваную на выясненне статусу (яшчэ жывых або ўжо зніклых) для 47 відаў птушак, некаторых з якіх не бачылі нават апошнія 184 гады. 
        Спіс патэнцыяльна зніклых птушак, гэта як віды, якія адзначаліся ў самых маладаступных для даследчыкаў месцах на паверхні Зямлі – ад аддаленых астравоў да заходняй часткі Гімалаяў і да нават такіх, якія некалі сустракаліся ў Еўропе і ЗША. 

  • 20.08.2009 - 17:20 | Harrier

        Даследчыкі вывучалі шаўковых шалашнікаў (Ptilonorhynchus violaceus), якія жывуць у наваколлі г.Брысбэйн (Аўстралія). Шалашнікі атрымалі назву за свае складаныя шлюбныя паводзіны і будаўніцтва рознага кшталту сапраўдных шалашоў-буданоў, якія лічацца цудам сярод прыродных пабудоў. Такія птушыныя буданы ёсць складанымі канструкцыямі з галінак, пабудова іх займае ў птушак гадзіны працы.

  • 19.08.2009 - 18:54 | Harrier

        Не так даўно беларускія і міжнародныя СМІ абляцела навіна пра белага бусла, які некалькі разоў прылятаў начаваць на балкон шматпавярховага дома ў самым цэнтры Гродна. Аднак акрамя гаспадара балкона Вадзіма Смалякова вялікую і прыгожую птушку мала каму атрымалася ўбачыць.

  • 18.08.2009 - 12:32 | Harrier

        Жанчына з вострава Skye просіць дасылаць ёй забітых камароў і мошак, а яна ператворыць іх у пачастунак для дзікіх птушак.
        Хатняя гаспадыня Элэйн Банс (Elaine Bunce) дадае жамяру да абрэзкаў ялавічыны і мукі і стварае свае Арыгінальныя высакагорныя жамярыныя закускі (Original Highland Midge Bites).
    Жанчына змясціла рэкламную абвестку ў мясцовай газеце, дзе просіць усіх дасылаць ёй забітых насякомых, таму што для кожнага шарыка-закускі для птушак патрабуецца каля тысячы асобін жамяры.

  • 17.08.2009 - 23:35 | Harrier

    Навукоўцы, якія даследуюць прыбярэжных птушак на захадзе арктычнай часткі Аляскі, нядаўна заўважылі там малога грыцука (Limosa lapponica), які праляцеў ад месца сваёй зімоўкі ў штаце Вікторыя, Аўстралія (і кальцавання там) не менш 12900 км!
    “Гэта вельмі незвычайная знаходка і ўражанне – назіраць птушку, якая праляцела некалькі тысяч кіламетраў ад месца свайго выпуску” – сказаў д-р Ст’ів Зэк (Dr Steve Zack) з Wildlife Conservation Society, які і заўважыў птушку.

  • 17.08.2009 - 19:52 | Harrier

         У чарговы раз у беларускую “сталіцу птушак” з’ехаліся студэнты і аспіранты – сябры грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). З Гродна і Мінску, Брэста і Горак, Гомеля і Варшавы. Усіх іх на пяць дзён летніку аб’яднала жаданне паўдзельнічаць у адлове і кальцаванні птушак на адзінай у Беларусі Станцыі кальцавання НАН Беларусі, якой, дарэчы, сёлета ў верасні споўніцца 10 год.

  • 17.08.2009 - 01:43 | Kiolk

         Хутка верасень, а значыць і чарговы IV чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі. Адной з асаблівасцяў гэтага чэмпіяната можа стаць арыгінальная эмблема birdrace гэтага года, якая будзе рэалізавана на саколках і налепках. Каб эмблема атрымалася інфарматыўнай і якаснай, мы вырашылі, што варта папрацаваць над ёй усім разам.

         Форма працы: адзін з наведвальнікаў нашага сайта, а менавіта Дзьмітрый Гупянец, згадзіўся дапамагчы, і распрацаваў два варыянта эмблемы па агульнай канцэпцыі, што на ёй павінна быць птушка года – шэрая гусь, а таксама надпіс пра чэмпіянат. Гэта першапачатковы варыян, але ён далёка не канчатковы, калі ў вас іншае бачанне ці іншая канцэпцыя эмблемы, выкажыце сваю думку дакладна сфармуляваўшы яе, а Дзьмітрый пастараецца ажыцявіць яе.

  • 16.08.2009 - 19:15 | Harrier

        Навукоўцы адкрылі, што гэтыя невялікія птушкі прыносяць у свае дуплы расліны з медычнымі ўласцівасцямі каб дэзінфекаваць гнёзды.
    Такія расліны, як мята або лаванда, знойдзеныя ў высцілцы гнёздаў, сапраўды, забіваюць бактэрый. Гэта стварае лепшыя ўмовы для росту птушанят і яны маюць большыя шанцы на выжыванне.
    Аднак розныя асобіны сініх сініц (Parus caeruleus) выбіраюць розныя віды раслін і не зразумела, як яны атрымліваюць ці перадаюць свае веды пра карыснасць такой дэзінфекцыі іншым птушкам.

  • 16.08.2009 - 11:27 | Harrier

        Самая вялікая драпежная птушка Вялікабрытаніі (размах крылаў ад 2 да 2,5 метраў) праследавалася да канчатковага знішчэння тут у ХVIII стагоддзі. Аднак у апошнія гады пачалася праграма па рэінтрадукцыі арланаў на ўсходзе Шатландыі.
    Група з 14 птушанят з Нарвегіі, якіх утрымлівалі ў адмысловых вальерах у Файф (Fife), цяпер былі выпушчаны ў эстуарыі ракі Тэй (Tay).

  • 15.08.2009 - 16:01 | Harrier

         Адзін з лепшых і найбольш актыўных назіральнікаў і фатографаў нашага сайту (больш вядомы пад нікам Oh-Voegel ) на мінулым тыдні быў адзначаны як “Фатограф тыдня” і яго здымак звычайных чачотак быў прызнаны “Здымкам тыдня” на сайце фотаанімалістаў www.naturelight.ru .

  • 14.08.2009 - 23:43 | Harrier

         Дагэтуль у Заходняй Польшчы (а менавіта ў Заходнепаморскім, Любускім, Ніжнешлёнскім, Вялікапольскім ваяводзтвах) дзейнічаў дазвол паляваць на дзікіх гусей нават у студзені, што яўна парушала Дырэктыву Еўрапейскага Звязу па дзікіх птушках, таму што ў гэты час гусі ўжо аб’ядноўваюцца ў пары.

  • 14.08.2009 - 23:30 | Harrier

        Навукоўцы паведамляюць, што адна з баек Эзопа можа быць заснавана на фактах. Ў ёй, напісанай больш 2000 гадоў таму, варона выкарыстала камяні, каб падняць узровень вады ў збане і напіцца.
        Цяпер у артыкуле, апублікаваным у часопісе Current Biology, пацверджваецца, што гракі (блізкія крэўныя варОнаў) робяць падобныя рэчы, калі апынуцца ў падобнай сітуацыі.

  • 14.08.2009 - 23:13 | Harrier

        У красавіку гэтага году Польскі Сэйм нарэшце ўхваліў, а ў траўні прэзідэнт падпісаў Закон пра падтрымку ўраўнаважанага развіцця рыбалоўнага сэктара з удзелам Еўрапейскага Рыбацкага фонду. Mіністр сельскай гаспадаркі цяпер абмяркоўвае праект распараджэння “ў справе асаблівых варункаў і ўмоў выдзялення дапамогі для тых, хто займаецца аквакультурай, рыбалоўствам у мацерыковых вадаёмах, перапрацоўкай і рэалізацыяй прадуктаў аквакультуры і рыбалоўства….”

  • 09.08.2009 - 13:12 | Harrier

    Сёння з ранку я пачуў у тэлефоннай трубцы: “Алё, гэта “Ахова птушак”?”
    “Так, слухаю Вас.”- не зусім упэўнена адказаў я. І пасля гэтага пачуў незвычайную гісторыю.
    Гарадзенец, які жыве ў цэнтры горада на вуліцы Ажэшкі, распавёў, што дзве апошнія вечары запар да яго на балкон прылятае … белы бусел! Пасля шчодрага пасілку з рыбы, які яму забяспечвае гаспадар балкону (бусел хапае ежу дзюбаю ў паветры), птушка застаецца на ўсю ноч, а з самага ранку адлятае ў невядомым кірунку. Цікава, што бусел акальцаваны.
    Гарадзенец непакоіўся, каб у птушкі не ўзніклі праблемы з яго суседзямі, бо зразумела, што пасля сябе бусел пакідае не толькі прыемныя ўспаміны, але і памёт.