Не прайшло і 3 дні з моманту, як на нашым сайце быў усталяваны вызначальнік рэйтынгу сярод сайтаў, якія прысвечаны бёдуотчу і фота-відэа-здымкам птушак (падрабязней пра гэта тут: www.birdwatch.by/news/317/ ) , як мы апынуліся ў ліку 500 лепшых.
- 30.05.2009 - 11:53 | Harrier
- 29.05.2009 - 16:19 | Harrier
У ноч з серады на чацвер пасля цяжкай невылечнай хваробы пайшла ад нас у лепшы свет Валянціна Сцяпанаўна Макарава – дырэктар гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна. Валянціна Сцяпанаўна была выдатным кіраўніком, яна не толькі брала цяжар адказнасці на сябе, але і падтрымлівала ініцыятывы падначаленых, давала магчымасць ім праявіць сябе. З самага пачатку існавання Гродзенскага абласнога аддязлення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” яна не толькі спрыяла правядзенню на базе гімназіі штогадовых справаздачных канферэнцый аддзялення, семінараў і іншых сустрэч, але і дапамагала дзейнасці клуба АПБ “Крылаты дазор”, які працуе ў гімназіі ўжо некалькі год.
- 27.05.2009 - 23:36 | Harrier
Па ўсёй Фінляндыі размешчаны каля 400 адмыслова збудаваных для назіранняў за птушкамі вежаў. Штогод у траўні сотні бёдуотчараў падымаюцца ў іх яшчэ ў ранішнім змроку, каб правесці там 8 гадзін пад час спаборніцтваў, якія па-фінску называюцца "Tornien Taisto" – “Бітва вежаў”.
- 27.05.2009 - 01:41 | Kiolk
Сёння наш сайт далучыўся да рэйтынгу лепшых сайтаў прысвечаных птушкам у сусветнай павуціне. Дадзены рэйтынг праводзіцца на адмысловым сайце TOP 500 Birding Websites. Вызначаецца месца ў рэйтынгу ў адпаведнасці з колькасцю наведванняў сайта, пры гэтым па кожным сайце існуе даволі поўная статыстыка наведванняў, за апошні тыдзень, месяц, год і агульная.
- 25.05.2009 - 22:50 | Harrier
У чарговы раз у дзвюхтыднёвым конкурсе на лепшы фотаздымак на нашым сайце перамог Дзьмітры Якубовіч. Яго серыя фотаздымкаў зязюляў была сапраўды нечакана добрай, а здымак птушкі, трымаючай у дзюбе вусеня, быў ацэнены наведвальнікамі найлепш.
Цікава, што гэты здымак спадабаўся не толькі беларускім бёдуотчарам: дзякуючы сайту “Жывая вясна”, здымак з невялікай гісторыяй пра харчаванне зязюляў размешчаны на яе польскай і брытанскай старонках (гл.: www.springalive.net/pub_newsMore_570_1/Cuckoos_diet.html www.springalive.net/pub_newsMore_570_1/Kukulcza_dieta.html ) Ведай нашых! Нагадваем, што выстаўляць ацэнку здымку (ад 1 да 10 зорачак) можа нават незарэгістраваны наведвальнік нашага сайту. - 23.05.2009 - 00:06 | Harrier
Пасля непрыемнага выпадку белы бусел са зламанай дзюбай трапіў у Птушыны шпіталь Hortobagy, які знаходзіцца у 180 км на ўсход ад Будапэшту. На працягу гадзіны зламанае паддзюб’е птушкі было ўмацаванае, а канец дзюбы быў заменены на зроблены з сінтэтычнай гумы, якую перад гэтым афарбавалі ў адпаведны колер. Аперацыю ажыццявілі Тамас Котай (Tamas Kothay) – спецыяліст па зубным пратэзам і д-р Дэр’і Янас (Dr Deri Janos), кіраўнік шпіталю.
- 21.05.2009 - 12:19 | Harrier
Пад час адмысловага курса па ўдасканаленню бёдуотчарскіх навыкаў, які арганізавала таварыства Nature Iraq (BirdLife у Іраку), за 10 дзён было адзначана 128 відаў птушак. “Бёдуотчынг у Іраку гэта параўнальна новая дзейнасць, і напэўна мы яшчэ шмат чаго не ўмеем” – пракаментаваў вынікі трэнінгу Мудхафар Салім (Mudhafar Salim) з Nature Iraq. Каманда з 10 трэнераў з усёй краіны сабралася ў Курдыстане (Паўночны Ірак) каб больш даведацца пра метады вызначэння і ўлікаў птушак, як атрымліваць дадзеныя і аналізаваць пагрозы. Самыя цікавыя назіранні пад час курсу ўключалі рэгістрацыі сцервятніка Neophron percnopterus, стэпавай пустальгі Falco naumanni, белаплямістай валасяніцы Ficedula semitorquata, шэрай стрынаткі Emberiza cineracea (усе пералічаныя віды маюць статус знікаючых).
- 18.05.2009 - 23:41 | Harrier
Последняя оценка состояния птиц в мире, подготовленная BirdLife International показала, что вымирание грозит большему числу видов, чем когда-либо. 1227 исчезающих видов теперь относятся к глобально угрожаемым, но хорошая новость состоит в том, что виды могут быть спасены, если начинают проводиться природоохранные мероприятия. «В глобальных сроках ситуация продолжает ухудшаться, но в этом году есть несколько по настоящему успешных природоохранных мероприятий,» - заявил доктор Леон Беннун (Dr Leon Bennun) координатор BirdLife International по науке и политике.
- 16.05.2009 - 21:52 | Harrier
Да 25 траўня можна паглядзець і прагаласаваць за лепшыя здымкі, прадстаўленыя ўдзельнікамі чэмпіянату, які адбыўся 2 траўня на востраве Тураўскае Балоньне - тэрыторыі, важнай для птушак (ТВП) міжнароднага значэньня. ТВП ўзята ў арэнду ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" для стварэньня аптымальнага рэжыму аховы.
Здымкі і караценькія дасье ўдзельнікаў можна паглядзець тут:
www.wildlife.by/index.php/photogallery?func=viewcategory&catid=1
На скрын-шоце прыклад здымкаў вялікага зуйка.
- 15.05.2009 - 21:15 | Harrier
Запрашаем сябраў АПБ (і не толькі) далучыцца да экскурсіі на птушак па маршруту: Межрайгаз – Забалаць – Русота - Малышчына – Дзевятоўка (вул.Таўлая). Разам наведаем і зможам паглядзець птушак населеных пунктаў, сельгаспалеткаў і старой таполевай алеі каля в.Русота.
- 12.05.2009 - 22:50 | Harrier
На острове Нонсуш (Nonsuch) в Бермудах недавно вылупился первый птенец бермудского тайфунника (Pterodroma cahow) за последние 400 лет в результате успешной программы по восстановлению вида. «Появление этого птенца – выдающееся достижение для тех, кто посвятил свою жизнь охране птиц, оказавшихся на грани исчезновения» - говорит Глен Блэкени (Glenn Blakeney), министр охраны природы и спорта Бермудских островов.
- 10.05.2009 - 17:02 | Harrier
Хоць шпакі (як і берасьцянкі) дагэтуль самыя звычайныя птушкі ў нашай краіне і амаль не баяцца людзей, аднак прыгожа сфатаграфаваць нават звычайных птушак атрымліваецца не заўсёды. Таму здымак шпака, зроблены Natura_list'ам, сапраўды быў падтрыманы нашымі карыстальнікамі заслужана і таму перамог у чарговым дзьвюхтыднёвым конкурсе на лепшы здымак на нашым сайце.
З вяртаньнем Oh-Voegel`я з творчай камандзіроўкі канкурэнцыя сярод здымкаў і аўтараў яўна павялічылася. Таму заходзьце ў галерэю, глядзіце на здымкі і выбірайце лепшыя фотаработы адпаведна свайму густу і прыгажосьці птушыных выяваў!
Віншуем пераможцу і чакаем ад яго новых фоташэдэўраў.
Самі Сабе Сваімі Сіламі
На здымку - шпак-пераможца.
- 05.05.2009 - 12:08 | Harrier
Шаноўныя сябры і калегі!
Сёння, 5 траўня, наш сайт пераехаў. Цяпер у яго будзе нязменнае месца: www.birdwatch.by , куды запрашаем усіх дзяліцца сваімі ўражаннямі ад сустрэч з птушкамі. Як слоўнымі, так і ў выглядзе фотак.
Гэты дзень можна лічыць афіцыйным днём нараджэння www.birdwatch.by !
На жаль, шапка сайта пакуль застаецца не змененай, але гэта адбудзецца ў бліжэйшы час.
Таксама пакуль не вырашаныя некаторыя тэхнічныя праблемы, але з гэтым таксама дамо рады! Калі ласка, дасылайце свае заўвагі і пажаданні мадэратару:
Cамі Сабе Сваімі сіламі
- 29.04.2009 - 15:33 | Harrier
Открытие памятника мородунке — редкому в Беларуси кулику, занесенному в Красную книгу — состоится 1 мая во время фестиваля «Праздник птиц в Турове». Есть ли шанс у полесской глубинки заработать на птичках, оценивает «Завтра твоей страны».
- 27.04.2009 - 17:58 | Harrier
Кааліцыя Моладзевых грамадскіх арганізацый «Молода Черкашчына» абвяшчае конкурс на ўдзел у летніку «Новыя краіны-старыя суседзі" для лідэраў моладзевых арганізацый з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Малдовы, Літвы і Эстоніі
Летнік адбудзецца ў малўнічым месцы запаведніка Халодны Яр, сяло
Мельнікі, Чыгірынскага раёну, Чаркаскай вобласьці з 3 па 8 ліпеня.
Праграма летніка прадугледжвае камунікаванне, абмен досведам,
культурныя прэзентацыі краінаў-удзельніц, экскурсійныя праграмы. Мэтай
мерапрыемства з'яўляецца наладжванне супрацоўніцтва паміж рознымі
грамадскімі арганізацыямі, распрацоўка міжнародных моладзевых
ініцыятываў.
Выдаткі на праезд да месца летніка, пражыванне і харчаванне будуць
аплочаныя арганізатарамі.
Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца моладзевыя актывісты ва ўзросце ад 18
да 30 год.
КАМЕНТАРЫ