Турецкий город Ешилдаг на юго-востоке страны, известный как «Долина аистов», скоро будут представлены миру в интернете. Как заявил мэр Ешилдага Юксель Эргюн, в ближайшее время по всему городу будет установлена специальная видеоаппаратура, позволяющая наблюдать в режиме онлайн незабываемое зрелище. На этот проект, который финансируется при участии Евросоюза, планируется потратить миллион долларов.
- 23.04.2009 - 12:43 | Harrier
- 18.04.2009 - 12:24 | Harrier
Запрашаем сябраў АПБ (і не толькі) далучыцца да экскурсіі на птушак па маршруту: пас. Паўднёвы – Малая Альшанка – вдсх Бросты – Юзэфоўка – вялікая Альшанка – Фабрычны. Разам наведаем і зможам паглядзець птушак населеных пунктаў, сельгаспалеткаў, лясоў і вадаёмаў.
Збор на канцавым прыпынку аўт. 21 у пас.Паўднёвы ў 12.00, экскурсія працягнецца 4-5 гадзін. Неабходна ўзяць бутэрброды і гарачы напой, бінокль і палявы вызначальнік можа быць выдадзены на час экскурсіі (не забудцеся папярэдне замовіць іх!). Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага па маб. тэл. +375 336 887589 (мтс). На здымку - салавей, які спяваў у мінулым годзе недалёка ад пас.Фабрычны. - 18.04.2009 - 12:07 | Harrier
На гэтым тыдні фотавыстава “Нашы птушкі-2009”, арганізаваная Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ з найлепшых фотаздымкаў гарадзенскіх фотамайстроў, была перавезена ў школы Свіслацкага раёну, ў якім знаходзіцца частка Белавескай пушчы. Выстава пачне сваю вандроўку з Корнадзкай і Ханявіцкай сярэдніх школаў, а потым завітае ў госці ў самы вялікі клуб АПБ “Крылаты дазор” на Гарадзеншчыне, які складаецца з 80 дзетак і падлеткаў і працуе дзякуючы Марыі Панотчык у сярэдняй школе в.Новы Двор.
- 15.04.2009 - 13:28 | Harrier
У чацвер, 16 красавіка, у аўд. 140 на факультэце біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы (корпус на завул.Даватара) з 14.00 адбудзецца чарговая сустрэча Заалагічнага гуртка, ў рамках якой Андрэй Храмогін (сябра Савета Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ) распавядзе пра свае ўражанні ад сустрэч з птушкамі каля Адэсы.
Пасля прэзентацыі Андрэя, Дзьмітры Вінчэўскі прадставіць новыя магчымасці для студэнтаў – сябраў АПБ па ўдзелу ў новым праекце і дзейнасці аддзалення і арганізацыі. Ўваход вольны. На здымку: Андрэй Храмогін пад час экскурсіі з вучнямі гімназіі №4 г.Смаргоні ў іх летніку. Здымак Ані Храмогінай - 13.04.2009 - 21:37 | Harrier
Пасля першага месяца он-лайн фота-спаборніцтва на нашым сайце зноў перамог здымак фотамайстра з Горадні Дзьмітрыя Якубовіча. На гэты раз гэта былі кулікі-шчогалі, якія набралі найбольшы сярэдні бал сярод здымкаў чатырох аўтараў.
На жаль, колькасць тых, хто галасуе, зменшылася. І мы не можам улічыць меркаванне ўсіх, хто наведвае наш сайт. Таму запрашаем не толькі глядзець на здымкі іншых, але і галасаваць, і размяшчаць свае! - 09.04.2009 - 22:49 | Harrier
Darwin Initiative при правительстве Великобритании выделила BirdLife International £ 289,884 (€ 307,320/ $US 414,190) для реализации трёхгодового проекта по очистке тихоокеанских островов от крыс и бродячих кошек. Проект «Возрождение экосистем тихоокеанских островов для людей и биоразнообразия» направлен на улучшение качества и места жизни людей на островах Палау и Фиджи.
- 09.04.2009 - 11:44 | Harrier
У Новай Зеландыі, у лясах на гары Маунгатаўтары, выяўлены новазеландскі або казліны папугайчык. Знаходка прыцягнула жывую ўвагу ўсіх адмыслоўцаў па ахове навакольнага асяроддзя.
- 07.04.2009 - 16:53 | Harrier
У Даніі знайшлі мёртвым самога старога лебедзя-шыпуна ў свеце. Раней сусветным рэкардсменам сярод лебедзяў па працягласці жыцця лічыўся лебедзь-шыпун, які пражыў28 год. Зараз рэкорд доўгажыхарства для гэтых птушак - 40 гадоў. Цела птушкі знойдзена ў канцы снежня мінулага года. Дацкі орнітолаг Пілл Андэрсан-Гарыльд, які знайшоў лебедзя, зняў кольца з яго лапы і адправіў у Капенгагенскі цэнтр па кальцаванню птушак, які размешчаны ў Заалагічным музеі Капенгагенскага ўніверсітэта.
- 07.04.2009 - 16:25 | Harrier
Абследаваўшы сетку пячор на паўднёвым-захадзе Кітая, даследнікі выявілі новы від птушак-кустарніц - невялікіх насякомаядных, афарбаваных у яркія бела-карычневыя колеры. Навукоўцы не выключаюць, што Кітай можа хаваць ад іх і іншыя пакуль не вядомыя віды жывёл.
- 05.04.2009 - 23:08 | Harrier
Конфискованные у браконьеров в подмосковном военном аэропорту "Чкаловский" кречеты, занесенные в Красную Книгу, выпущены на свободу в Елизовском районе Камчатки, сообщает корреспондент РИА Новости.
Обратно на Камчатку трех птиц доставили в среду директор Центра спасения диких животных (WARS) Сергей Ганусевич и руководитель программ Международного фонда защиты животных (IFAW) Григорий Цидулко. Кречеты, конфискованные 10 марта, в течение 21 дня проходили реабилитацию в Центре спасения диких животных в Москве. Птицы хорошо перенесли перелет, и, почувствовав волю, сразу поднялись на крыло. Как сообщил РИА Новости Ганусевич, "из шести птиц, изъятых у браконьеров, спасти удалось только трех". - 04.04.2009 - 00:00 | Harrier
На Камчатке принято решение о запрете весенней охоты на птиц.
Новости по теме: На Камчатке принимаются меры по предотвращению птичьего гриппа. Охотникам разрешили митинг против запрета охоты на птиц. В Хабаровском крае не будут отменять охоту на водоплавающих птиц.
Комиссия по чрезвычайным ситуациям Камчатской области приняла в понедельник решение о запрете весенней охоты на диких птиц в связи с угрозой птичьего гриппа, сообщили РИА Новости в областной администрации.
См. подробнее: http://news.rin.ru/news/55541/
Волгоградская область
В 36 охотничьих хозяйствах Волгоградской области запрещена весенняя охота на гусей и селезней. Такое постановление было принято на заседании администрации Волгоградской области, которое прошло под председательством губернатора Николая Максюты. - 03.04.2009 - 22:30 | Harrier
З сённяшняга дня – 3 красавіка 2009 года - на адным з барселонскіх будынкаў Sagrada Família Temple пачала працаваць уэб-камера. Яна на працягу наступных 4 месяцаў дасць магчымасць усім жадаючым назіраць за парай вандроўных сокалаў, якія зрабілі гняздо ў адной з нішаў. Цяпер самка наседжвае кладку з 4 яек, якая была нядаўна скончана.
Каб назіраць за гняздом, клікніце на гэтую спасылку: www.falconsbarcelona.net/Falco11/pagines/webcam1.html На сайце можна таксама паглядзець 6,5 хвілінны фільмік пра вандроўных сокалаў сталіцы Каталоніі, фотагалерэю. Ўся інфармацыя і подпісы зроблены на каталанскай мове. 03-04-2009 Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі Крыніца і здымак вандроўнага сокала: www.falconsbarcelona.net - 01.04.2009 - 12:38 | Harrier
Ужо сёлета ў ліпені гэта не будзе сказам з фантастычнага раману. Адмысловы сэрвіс GoogleEarth разам з навукоўцамі з Earthwatch рыхтуюць цэлую сетку ўэб-камераў, якія будуць уключацца на рухі аб’ектаў, якія маюць адпаведную тэмпературу. Напэўна, большасць тых, каго змогуць убачыць такім чынам навукоўцы ды цікаўныя гледачы будуць вялікія звяры дажджавых лясоў Эквадору, аднак магчыма, што камеры змогуць злапаць у свой аб’ектыў і шматлікіх прадстаўнікоў авіафауны гэтай паўднёва-амерыканскай краіны.
- 01.04.2009 - 02:16 | PandionУ Юзэфіне адбыўся чарговы палявы летнік “Начныя жыхары лясоў”, у якім прынялі ўдзел 17 чалавек, галоўным чынам школьнікі і студэнты з Берасцейшчыны. Арганізатарам летніка выступіла Брэсцкае абластное аддзяленне ГА «АПБ». Пад час яго сябры птушак з Берасцейскай вобласці займаліся вывучэннем соў. З гэтай мэтай праводзіліся адмысловыя улікі з выкарыстаннем магнітафоннай стымуляцыі, былі правераныя раней развешаныя і вывешаныя новыя гнездавыя скрыні для розных відаў соў.
- 31.03.2009 - 17:00 | Harrier
На пры канцы сакавіка заканчваецца тэрмін, калі ў Польшчы трэба падаваць штогадовую дэкларацыю аб даходах усім катэгорыям падаткаплацельшчыкаў. Цікава, што ўжо трэці год у гэтай краіне (як,дарэчы, і ў шмат якіх іншых краінах Захаду) падаткаплацельшчык мае права самастойна пазначыць якой менавіта грамадзкай арганізацыі ён хоча пералічыць 1% ад сваіх падаткаў. І калі ў 2007 годзе такіх людзей было не так шмат, то ў гэтым годзе доля актыўных грамадзян павялічылася да 20%! Кожны пяты выбраў канкрэтную грамадзкую арганізацыю, якой хоча дапамагчы.
КАМЕНТАРЫ