• 04.04.2019 - 17:37 | Harrier
    Вялікая міжнародная каманда даследчыкаў з Нідэрландаў, Ісландыі, Гішпаніі, Партугаліі, Францыі, Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Даніі, Расіі і Нарвегіі з дапамогай геалакатараў змагла не толькі пацвердзіць вядомыя раней месцы зімоўкі кругланосых плывунчыкаў, але і паказаць цікавыя адрозненні для двух папуляцый гэтага віду і пад час зімоўкі, і пад час міграцый.
  • 03.04.2019 - 17:18 | Harrier

    У лютым было зроблена толькі 5 (пяць!) паведамленняў пра назіранні відаў са Спісу Клуба200 – гэта своеасаблівы анці-рэкорд за апошнія гады. У сакавіку нам шанцавала больш і многія не толькі ўбачылі новы для Беларусі від птушак, які ў пачатку вясны адкрыла Ірына Самусенка, але парадавалі і іншыя сустрэчы і ўсяго было атрымана 25 паведамленняў пра назіранні 16 відаў.

  • 30.03.2019 - 00:29 | Harrier
    Каманда навукоўцаў з універсітэту Newcastle (Вялікабрытанія) дзякуючы падрабязным дадзеным, атрыманым з геалакатараў, якія былі размешчаны на 47 палярных крычках, змаглa стварыць самыя падрабязныя мапы іх падарожжаў. Міграцыі гэтага віду з’яўляюцца самымі працяглымі як мінімум для сучасных птушак – штогод яны пралятаюць пад час іх ад 60 да 100 тысяч км!
  • 27.03.2019 - 23:39 | Harrier
    Еўрапейскі Савет па ўліках птушак (ЕВСС), выкарыстоўваючы Пан-еўрапейскую схему маніторынга звычайных відаў птушак (Pan-European Common Bird Monitoring Scheme) збірае дадзеныя па колькасці і яе трэндам для 170 відаў звычайных птушак нашага кантыненту. Усяго ў праграме удзельнічаюць 28 краін і вынікі гэтых улікаў за 1980-2016 гг цяпер апублікаваныя ў выглядзе невялікага буклету, pdf версію якога можна спампаваць ТУТ.
  • 27.03.2019 - 14:54 | Harrier

    Крыптычны новы від бюльбюляў, які раней лічыўся толькі морфай поліморфнага віду, цяпер апісаны як новы для навукі від.

  • 26.03.2019 - 19:03 | Harrier

    Совы і дзённыя драпежныя птушкі распаўсюджаны амаль па ўсяму Свету і часта выкарыстоўваюцца як індыкатары стану многіх наземных экасістэм з-за таго, што знаходзяцца на самым версе трафічных пірамід. З-за іх знешняга выгляду многія віды даўно сталі аб’ектамі культурнай спадчыны чалавецтва, а таксама выкарыстоўваюцца ў праектах па ахове прыроды як сімвалічныя “сцягавыя” віды.

  • 15.03.2019 - 18:31 | Harrier
    Для некаторых відаў не з’яўляецца незвычайным, калі маладыя птушкі дапамагаюць гадаваць патомства сваім бацькам. Аднак якія менавіта фактары ўздзейнічаюць на падобны выбар птушак, было не вельмі зразумела. Пад час палявых эксперыментаў навукоўцы з універсітэту штата Фларыда (FSU, ЗША) пастараліся знайсці адказ.  
  • 13.03.2019 - 18:31 | Harrier
    Пасля першага знаёмства еўрапейцаў з казуарамі, каб растлумачыць іх своеасаблівую будову, былі прапанаваныя розныя тэорыі. Некаторыя з іх спрабавалі растлумачыць і магчымую функцыю вялікага выраста на галаве птушак, які часам называюць “каскай”. У нядаўнім даследаванні, якое правяла каманда навукоўцаў з універсітэту ў Мельбурна (Аўстралія) на паўднёвым казуары , атрымалася паказаць, што гэты выраст – своеасаблівы радыятар.
  • 12.03.2019 - 17:55 | Harrier
    Сучасныя дадзеныя па колькасці папуляцый многіх горных відаў птушак у Еўропе не так даўно змаглі параўнаць з лічбамі, атрыманымі на пачатку 2000-х гадоў. Атрымалася, што з 2002 па 2014 гг колькасць менавіта горных птушак зменшылася нават на 10%.
  • 11.03.2019 - 23:52 | Harrier
    С целью популяризации наблюдений за дикой природой (и в частности, за птицами) и развития фотоанималистики в Беларуси клуб фотографов дикой природы Беларуси объявляет конкурс “Пора весенней любви”.
  • 10.03.2019 - 15:09 | Harrier
    Тры запар выходныя дні ў пачатку сакавіка далі магчымасць многім з нас выехаць на птушак, каб паназіраць за актыўнай вясновай міграцыяй. Але і тыя, хто застаўся назіраць за імі ў Мінску, не пашкадавалі – ў суботу, 9 сакавіка Ірына Самусенка ў сталіцы адзначыла новы для нашай краіны від птушак – палярную чайку (Larus glaucoides)!
  • 10.03.2019 - 00:59 | Harrier
    Каманда брытанскіх навукоўцаў прааналізавала афіцыйную паляўнічую статыстыку, атрыманую з 24 краін- чальцоў Еўразвязу, а таксама са Швайцарыі і Нарвегіі. Дадзеныя па колькасці забітых паляўнічымі птушак 82 відаў, на якія магчыма легальнае паляванне (адпаведна з дадаткам II Дырэктывы па дзікіх птушках ЕЗ), былі ўзятыя за паляўнічы сезон 2014-15 гг, але для некаторых выпадкаў за ранейшыя гады. Вынікі падлікаў паказваюць, што штогод у гэтых краінах легальна забіваюць як мінімум 52 мільёны дзікіх птушак.
  • 07.03.2019 - 22:56 | Harrier
    Адным з самых знакамітых прыкладаў пастаянства ў выбары партнёра сярод птушак ёсць пара белых буслоў з Харватыі. Cамец з гэтай пары апошнія 16 гадоў вяртаецца на тое самае гняздо да той самай партнёршы, у якой сур’ёзна пашкоджана крыло і яна не можа лятаць.
  • 07.03.2019 - 17:15 | Harrier
    Зебравыя амадзіны ўжо дапамаглі нам лепш зразумець некаторыя асаблівасці сацыяльнага жыцця птушак. І вось новае даследаванне паказала, што рост і развіццё разам з вялікай колькасцю сіблінгаў (братоў і сёстраў) робяць зебравых амадзін больш сацыяльна актыўнымі ў далейшым.
  • 06.03.2019 - 22:02 | Harrier

    Дзякуючы сучасным мікраскапічным прыладам. яшчэ для аднаго віду свіргулёў атрымалася паказаць, што ў залежнасці ад асобіны, гэтыя птушкі могуць знаходзіцца ў паветры без пасадкі ад двух да трох з паловай месяцаў.