Прапанаваны два новыя віды малінавак, эндэмічных для Еўропы

малінаўка

На сённяшні дзень малінаўка (Erithacus rubecula) лічыцца політыпічным відам, які прадстаўляюць 8 падвідаў. Але нядаўна было апублікавана падрабязнае навуковае даследаванне, якое прапануе ‘падняць’ статус двух падвідаў малінаўкі, якія насяляюць розныя астравы ў Канарскім архіпелагу, да відавога.

Усяго для Канарскіх астравоў прызнаюцца тры падвіды малінаўкі: намінатыўны падвід rubecula, які таксама шырока распасюджаны ў кантынентальнай Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на некаторых астравах Макаранезіі, а на Канарах насяляе заходнія астравы архіпелагу El Hierro, La Gomera і La Palma; падвід superbus сустракаецца толькі на востраве Tenerife; і падвід marionae адзначаны толькі на востраве Gran Canaria.

Існаванне як мінімум аднаго, новага для навукі, крыптычнага віда малінавак на Канарскіх астравах даўно прапаноўвывалася і абмяркоўвывалася, і многія бёрдэры лічылі птушак формы superbus найбольш адпаведным кандыдатам на паўнавідавы статус з-за значных адрозненняў у песні і афарбоўцы апярэння.

Аднак толькі зараз George Sangster з калегамі апублікавалі працу, у якой на аснове параўнання марфалагічных, вакальных і генетычных асаблівасцяў розных падвідаў знайшлі іх вартымі відавога ўзроўню і прапанавалі відавы статус для падвідаў superbus і marionae.

мапа

Мапа Канарскіх астравоў і арэалы трох відаў малінавак на іх (E. rubecula таксама распаўсюджана па-за Канарамі).

Паводле Sangster et al. 2022 з https://onlinelibrary.wiley.com

Аказалася, што птушкі формы marionae генетычна найбольш своесаблівыя з трох таксонаў малінаўкі, якія распаўсюджаны на Канарах, птушкі superbus і rubecula  параўнальна больш блізкія генетычна, а адрозненні ў песні знойдзены паміж усімі 3 таксонамі.  

Цікава, што адрозненні ў мітахандрыяльнай ДНК паміж прадстаўнікамі розных формаў малінавак Erithacus (у сярэднім 4.2%-4.8%) на Канарах аказаліся значна большымі, чым паміж іншымі відамі птушак, эндэмічнымі для гэтага архіпелага і іх бліжэйшымі крэўнымі: галубамі Columba bolliC. trocaz (адпаведна 2.5%), ерчыкамі Saxicola dacotiaeS. rubicola (2.7%), пячураўкамі Phylloscopus canariensisPh. collybita (3.5%), берасцянкамі Fringilla teydeaF. polatzeki (2.0%) і Fringilla canariensisF. maderensis (1.6%).

Улічваючы гэта і знойдзеныя адрозненні ў афарбоўцы апярэння, марфалогіі (даўжыні крыла) і вакалізацыі, даследчыкі прапануюць наступныя таксанамічныя змены і назвы відаў замест падвідаў:

  • Малінаўка з Тэнерыфе -Tenerife Robin (Erithacus superbus)
  • Малінаўка з Гран Канарыя - Gran Canaria Robin (Erithacus marionae)

Акрамя гэтага, даследчыкі прапануюць больш пільна прыглядзецца да падвіда малінаўкі з Каўказа E. r. сaucasicus, для якой знойдзены генетычныя і марфалагічныя адрозненні ў параўнанні з птушкамі намінатыўнага падвіду rubecula. Але адсутнасць даступных ім запісаў песен з Каўказу не дазваляе меркаваць аб іх адрозненнях ад песен малінавак намінатыўнага падвіду і таму статус першых яны застаўляюць пад пытаннем.

Крыніца: Sangster, G, Luksenburg, J A, Päckert, M, Roselaar, C S, Irestedt, M, Ericson, P G P. 2022. Integrative taxonomy documents two additional cryptic Erithacus species on the Canary Islands (Aves). Zoologica Scripta. DOI: https://doi.org/10.1111/zsc.12561

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак птушкі намінатыўнага падвіду Мікалая Вераб’я

 

 

На гэтую тэму:

Прапанавана падзяліць берасцянак на 5 відаў

Генетыкі прапануюць падзяліць бажана на тры віды – што гэта значыць для спісаў птушак у Еўропе

Таксанамічныя змены ў відавым статусе жаўрукоў могуць (не) змяніць спіс птушак Беларусі

Сотні відаў цімеліевых праверылі пад “генетычнай лупай”

Адрозненні ў песнях ізалююць віды

Сучасны стан арнітафауны Еўропы і змены ў ім за апошнія 25-30 гадоў