• 16.09.2018 - 21:28 | Harrier
    Пасля таго, як раней сёлета былі знойдзены парэшткі ажно 136 клінахвостых арлоў (Aquila audax), пачаліся маштабныя пошукі віноўных, якія скончыліся цяпер арыштам падазраванага. Як аказалася, ён як мінімум на працягу апошніх двух гадоў выкарыстоўваў атручаныя прынады для забойства драпежных птушак у розных маёнтках у наваколлі Tubbut (штат Вікторыя, Аўстралія).
  • 15.09.2018 - 19:15 | Harrier

    Аналіз костак эпіорніса, знойдзеных у 2009 годзе ў цэнтральнай частцы Мадагаскара паказаў, што насамрэч людзі былі на востраве задоўга да таго, што меркавалася раней і гэты час адсоўваецца ў мінулае ажно на 6 тысяч гадоў! Сумна, што ўжо тады яны забівалі самых вялікіх на Зямлі птушак.

     

  • 14.09.2018 - 17:11 | Harrier

    Афіцыйныя вынікі XV Адкрытага чэмпіяната па спартовай арніталогіі былі падведзеныя толькі цяпер, бо скончыўся час на магчымую апеляцыю згодна з новымі правіламі.

  • 13.09.2018 - 19:08 | Harrier

    Чым далей ад экватара, тым хутчэйшы тэмп жыцця жывёл. Птушкі з больш высокіх шырот хутчэй становяцца дарослымі, хутчэй пачынаюць размнажацца і не жывуць так доўга, як блізкія віды бліжэй да экватару. Магчыма, што адной з прычын гэтага ёсць сезонная даступнасць рэсурсаў. Новае даследаванне амерыканскіх арнітолагаў упершыню паказала, што падобная залежнасць таксама датычыцца развіцця пер’я – паўночныя птушкі заканчваюць сваю ліньку хутчэй.

  • 06.09.2018 - 23:30 | Harrier
    На працягу 12 гадзін, з 6.00 да 18.00 у суботу, 8 верасня адбудзецца чарговая Гонка за птушкамі (Birdrace-2018). У ёй бяруць удзел наступныя каманды:
  • 05.09.2018 - 16:40 | Harrier

    Грычуны - своеасаблівая група вераб'іных птушак, якія не гледзячы на свае невялікія памеры, могуць паспяхова паляваць на параўнальна вялікую жывую здабычу. Аднак у адрозненне ад іншых птушак - спецыялістаў у такой справе - сокалападобных і соваў, грычуны навучыліся забіваць сваіх ахвяр інакш. Як - правяралі даследчыкі на амерыканскіх грычунах (Lanius ludovicianus).

  • 01.09.2018 - 14:19 | Harrier
    Каляндарная восень пачалася толькі сёння, але для многіх відаў птушак актыўная восеньская міграцыя ідзе ўжо з канца ліпеня. Таму і паведамленняў пра назіранні цікавых відаў са Спісу Клубу200 было параўнальна многа і яны былі разнастайнымі ў відавым плане: 37 назіранняў 20 відаў – гэта падобна да выніку за папярэднія два месяцы лета (42 назіранні 21 віду) і нашмат больш, чым мы змаглі назіраць у жніўні мінулага году. Тады адбылося 23 паведамленні пра назіранні 12 відаў, прычым амаль палова рэгістрацый (9) тычылася аднаго віду - сокала-шулёнка.
  • 30.08.2018 - 16:01 | Harrier
    Новае даследаванне знайшло рэзкае змяншэнне колькасці гняздуючых караткахвостых паморнікаў (Stercorarius parasiticus) і паказчыкаў іх размнажэння на Брытанскіх астравах.  Калі сытуацыя не зменіцца ў лепшы бок, навукоўцы нават папярэджваюць пра магчымае знікненне віду як прадстаўніка мясцовай гняздуючай арнітафауны ўжо ў бліжэйшыя гады.
  • 28.08.2018 - 16:30 | Harrier

    Сёлета ў другую суботу верасня - 08.09, адбудзецца чарговы, ужо пятнаццаты Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі, які прынята коратка называць Birdrace (Гонка за птушкамі). На працягу 12 гадзін, з 6 да 18.00 каманды па ўсёй краіне паспрабуюць адзначыць як мага больш відаў птушак. Цікава, што ўпершыню стала магчымым спаборнічаць у камандах з трох ці чатырох чалавек.

  • 25.08.2018 - 19:08 | Harrier
    Доўгі час навукоўцы думалі, што памер кладкі ў птушак абмяжоўваецца толькі даступнасцю адпаведнай для іх птушанят ежы. Аднак арыгінальныя доследы шведзкіх даследчыкаў на гняздуючых сівых сініцах (Poecile palustris) паказалі, што тэмпература цела дарослых птушак пад час пошуку і прыносу корму птушанятам можа павялічвацца нават на 4°C. І такім чынам дасягаць крытычнай для птушак тэмпературы ў 45°C, пасля якой адбываецца незваротнае пашкоджанне многіх бялкоў, несумяшчальнае з жыццём.
  • 24.08.2018 - 15:47 | Harrier
    Багамскі папаўзень або кавалік (Sitta insularis), які лічыўся зніклым пасля працяглага змяншэння колькасці і ўрагана Мэцью ў 2016 годзе, не толькі аднойдзены камандамі амерыканскіх даследчыкаў, але і трапіў на іх відэа. Аднак будучыня віда застаецца пад рэальнай пагрозай, бо навукоўцы змаглі знайсці толькі дзве (!) птушкі.
  • 19.08.2018 - 17:44 | Harrier
    Без асэнсавання асноўных прычын знікнення птушак і іншых жывёл на астравах і не толькі, мы рызыкуем павялічыць іх колькасць для сумнай статыстыкі. Дзякуючы ачышчэнню некаторых астравоў ад чужародных відаў і рэінтрадукцыі на іх некалі звычайных там відаў часам атрымліваецца выратаваць іх ад знікнення. Але многіх ужо не вярнуць з небыцця:
  • 17.08.2018 - 18:00 | Harrier
    У большасці даследаванняў авіфауны гарадоў, дзятлы звычайна атрымліваюць мала ўвагі. Сярод еўрапейскіх відаў дзятлаў (за выключэннем круцігалоўкі), толькі адзін від -  сірыйскі  (Dendrocopos syriacus) можа лічыцца сапраўды сінантропным, бо насяляе як вясковыя, так і гарадзкія біятопы.
  • 15.08.2018 - 16:33 | Harrier
    Некалькі апошніх гадоў дзякуючы пастаяннаму змяншэнню памераў  спадарожнікавых перадатчыкаў і вынаходжанню іншых спосабаў перадачы дадзеных (GPS-GSM, Motus, геалакатары і дата-лоджэры) пра месца знаходжання і іншыя параметры жыццядзейнасці птушак атрымалася зрабіць сапраўдную рэвалюцыю у нашым разуменні асаблівасцяў міграцый розных відаў і іншыя важныя аспекты іх жыцця.
  • 13.08.2018 - 19:26 | Harrier

    У звычайнай зязюлі (Cucuclus canorus) вядомыя дзве каляровыя морфы: больш распаўсюджаная шэрая і больш рэдкая рыжая, прычым дарослыя самцы вядомыя толькі шэрыя, а дарослыя самкі часцей шэрыя, чым рыжыя. Аднак маладыя птушкі, як паказала новае даследаванне каманды чэшскіх арнітолагаў, могуць быць шэра- або рыжаафарбаваныя не гледзячы на пол.