- 05.10.2017 - 22:56 | HarrierНегледзячы на тое, што від лічыцца здаўна адаптаваным да жыцця ў нашых паселішчах, колькасць дамовага вераб’я (Passer domesticus) скарачаецца ў многіх еўрапейскіх краінах, і, асабліва, у гарадах. У нядаўнім даследаванні, праведзеным у Гішпаніі, навукоўцам атрымалася звязаць павялічаны ўзровень стрэсу гарадзкіх вераб’ёў з таксічным эфектам забруджанага паветра і нездаровай дыетай птушак.
- 04.10.2017 - 14:35 | HarrierНа працягу чатырох гадоў арнітолагі з RSPB Scotland і Scottish Raptor Study Group збіралі дадзеныя, каб упершыню параўнаць некаторыя важныя характарыстыкі папуляцый шуляка-карагольчыка (Accipiter nisus) з гораду Эдынбург і вясковых тэрыторый у мясцовасці Ayrshire (Шатландыя).
- 02.10.2017 - 15:36 | Harrier
Сёння Дзянісу Кіцелю, арнітолагу і бёдуотчару, атрымалася зрабіць сабе і ўсім аматарам назіранняў птушак у Беларусі незвычайны падарунак – ён злавіў і акальцаваў новы для нашай краіны від – стрынатку-крошку (Emberiza pusilla). Цікава, што адбылося гэта амаль роўна праз 3 гады дзе ім жа ў тым самым месцы была злоўленая пячураўка-зарнічка, таксама тады новы для Беларусі від! Дарэчы, гэта ўжо чацьвёрты новы для краіны від птушак, зарэгістраваны Дзянісам – шчыра віншуем і жадаем новых адкрыццяў!
Як адбылася не зусім звычайная для нашай краіны рэгістрацыя гэтага пераважна тундравага віду вераб’іных, Дзяніс распавядае для нашага сайту:
- 29.09.2017 - 15:03 | Harrier
Маніторынг птушыных папуляцый з’яўляецца важным элементам у іх ахове. Аднак для многіх відаў у гэтым існуюць важныя абмежаванні – гэта можа звязана з вялікімі фінансавымі расходамі або на гэта патрэбна шмат часу. Асабліва гэта тычыцца відаў, якія насяляюць цяжкадаступныя біятопы або тых, у якіх скрытны лад жыцця.
Прагрэс у робатызацыі і мініатурызацыі дронаў разам з параўнальна невысокімі коштамі, якія ўвесь час змяншаюцца, прывёў да таго, што у апошнія гады можна заўважыць усё большую цікавасць да іх навукоўцаў у экалагічных даследаваннях, у тым ліку і даследаваннях птушак.
- 28.09.2017 - 16:53 | Harrier
Новае даследаванне кажа пра тое, што здольнасць сіпухаў (Tyto alba) ўспрымаць гукі з узростам не змяншаецца – у адрозненне ад многіх іншых жывёл.
- 27.09.2017 - 17:11 | HarrierЯ - ляснік і працую ў рэгіянальнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў (Lasów państwowych) у Таруні. Але з самага дзяцінства назіраю за птушкамі. У нядзелю ранкам, 24.09.2017 г разам з жонкай Беатай і сынам Станіславам мы вырашылі паехаць на археалагічны фестываль у Біскупін. Хаця я не вельмі хацеў туды ехаць, але сын упрасіў і мы вырушылі ў дарогу. Не марыў я пра тыя прыгоды, якія чакалі нас наперадзе…
- 26.09.2017 - 18:45 | HarrierТроху больш за тыдзень мінуў з часу аднаго з найбольш сенсацыйных адкрыццяў у сучаснай арніталогіі Украіны, калі Зеновій Петровіч і Аляксандр Настачэнка 16 верасня ўпершыню выявілі факт гнездавання чырвонага фламінга (Phoenicopterus roseus) у гэтай краіне. Усяго там гнездавала 13 пар, у якіх паспяхова вывяліся 3 птушанят. Ніжэй мы прадстаўляем расповед пра гэтую падзею Аляксандра Настачэнкі для нашага сайту:
- 26.09.2017 - 16:46 | Harrier
Традыцыйныя метады даследавання міграцыйных сувязяў у птушак паступова саступаюць свае заслужаныя пазіцыі сучасным тэхналогіям – спадарожнікавым і GPS-GSM перадатчыкам (апошнія дасылаюць сігналы у выглядзе смсак праз сеткі мабільных аператараў). І хаця выкарыстанне гэтых тэхналогій атрымліваецца для навукоўцаў бязбожна дарагім, дэталізацыя атрыманых вынікаў прымушае заплюшчыць вочы на гэтую праблему. У кастрычніцкім нумары Зоологического журнала з’явіцца артыкул, прысвечаны аналізу двухгадовых назіранняў за індывідуальнымі маршрутамі вясновай і восеньскай міграцыі малых лебедзяў (Cygnus columbianus).
- 25.09.2017 - 15:52 | Harrier
Гібрыдызацыя параўнальна часта адзначаецца сярод птушак. Галоўным чынам гэтак адбываецца па краях арэалаў і (альбо) пад час экспансіі, калі колькасць аднаго з відаў яшчэ невялікая і таму яго прадстаўнікам цяжка знайсці партнёра свайго віду для размнажэння.
- 19.09.2017 - 18:46 | Harrier
Кантроль колькасці драпежнікаў часта тлумачыцца неабходнасцю павялічыць поспех размнажэння і павелічэннем шчыльнасці папуляцыі відаў-патэнцыйных ахвяраў як для палявання, так, часам, і для аховы рэдкіх ці знікаючых відаў.
Гэтая шырокараспаўсюджаная практыка засноўваецца на дапушчэнні, што драпежнікі могуць быць лімітуючым, ці абмежавальным фактарам для папуляцый іх ахвяр. І калі мы 'кантралюем' (фактычна змяншаем) колькасць драпежнікаў, мы тым самым павялічваем папуляцыі іх ахвяраў. Аднак негледзячы на папулярнасць падобных метадаў, іх эфектыўнасць ставіцца навукоўцамі пад сумнеў.
- 18.09.2017 - 17:41 | HarrierГарадзкое жыццё – цяжкае выпрабаванне для маладых птушак. Аднак калі яны дажывуць у горадзе хаця б да году, то яны менш успрыімлівыя да стрэсу – да такіх высноваў прыйшлі навукоўцы з універсітэту Лунда (Швецыя).
- 18.09.2017 - 13:38 | Harrier
Ужо ў 16-ты раз Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) запрашае гарадзенцаў з любым узроўнем падрыхтоўкі, і асабліва сем’і з дзеткамі і падлеткамі, далучыцца да ПанЕўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі, якія ў апошнія гады адначасова адбываюцца ў 40 краінах нашага кантыненту.
- 17.09.2017 - 01:24 | HarrierДзьве птушкі, якія выглядаюць для нас таксама, але спяваюць вельмі розныя песні якія не распазнаюць як “свае”, павінны лічыцца рознымі відамі – гэта, як і спіс магчымых новых відаў, прапануе новае даследаванне.
- 15.09.2017 - 15:07 | HarrierЦі жвночы палавы гармон – эстраген – павялічвае ўспрымальнасць самак да адмысловых сігналаў іх патэнцыйных палавых партнёраў- самцоў? На гэтае пытанне спрабавалі знайсці адказ навукоўцы з Йельскага ўніверсітэту (ЗША), праводзечы доследы на самках дамовага вераб’я (Passer domesticus).
- 12.09.2017 - 22:50 | Harrier
Канешне, не ўсе амерыканцы – бёрдуотчары. Аднак існуе вельмі вялікая імавернасць таго, што нават такія людзі маюць як мінімум аднаго ці больш аматараў назіранняў птушак сярод сваіх крэўных ці знаёмых – паводле дадзеных US Fish and Wildlife Service, у Штатах 47 мільёнаў бёрдэраў! Менавіта яны трацяць штогод у сярэднім 15 мільярдаў даляраў на паездкі “за птушкамі” і яшчэ 26 мільярдаў на прыстасаванні для назіранняў. Служба лесу ЗША (US Forest Service) прагназуе, што колькасць бёдуотчараў у гэтай краіне павялічыцца ажно на 33% паміж 2008 і 2030 гадамі!
КАМЕНТАРЫ