Калі Вы маеце дзейную шэнгенскую візу, жаданне і час наведаць Гішпанію і паглядзець мясцовых птушак і не толькі - Вас чакаюць на станцыі кальцавання птушак Tarifа.
- 12.10.2013 - 22:52 | Harrier
- 11.10.2013 - 23:56 | HarrierГродзенскае абласное аддзяленне АПБ і сайт Birdwatch.by запрашаюць дасведчаных і бёдуотчараў-пачаткоўцаў на штотыднёвыя экскурсіі, якія будуць адбывацца штонядзелю з ранку да абеду. Паездкі на аўтамабілях прадугледжваюцца ў самыя цікавыя для птушак і бёдуотчараў месцы вакол гораду Гродна на адлегласць да 30 км. 
- 11.10.2013 - 19:36 | HarrierУ графстве Cumbria жыве самая старая ў Вялікабрытаніі, а можа і ў Свеце сівая сініца (Parus palustris). Яна была акальцаваная дзесяць год таму і была заўважаная ў лесе недалёка ад Haverthwaite. 
- 08.10.2013 - 00:37 | HarrierДагэтуль невядомы для навукі від соваў быў адкрыты ў гарах Al Hajar у Амане. Новы від атрымаў назву адпаведна краіне, дзе было зроблена адкрыццё – аманская сава Omani Owl (Strix omanensis). Дэталі адкрыцця тры дні таму былі апублікаваныя ў нідэрландзкім часопісе Dutch Birding. 
- 07.10.2013 - 00:31 | HarrierЗа мінулыя суботу-нядзелю больш за 19 тысяч дарослых, падлеткаў і дзетак прынялі ўдзел у больш чым 900 экскурсіях і іншых арганізаваных назіраннях у 37 краінах Еўропы і Центральнай Азіі. 
- 04.10.2013 - 00:21 | HarrierПад час каланізацыі берасцянкамі (Fringilla сoelebs) архіпелагаў у Атлантычным акіяне на працягу больш за 500 тысяч гадоў іх песні страцілі сінтаксічную структуру – гэта паказала новае даследаванне. Самцы на самым аддаленым ад кантыненту востраве – Гран Канарыя (Gran Canaria) на Канарскіх астравах спяваюць тыя ж ноты, аднак характар іх спеваў розніцца ў кожнай птушкі – параўноўваючы з музыкай людзей, берасцянкі імправізуюць як джазмены. 
- 03.10.2013 - 12:47 | HarrierУжо ў 14 раз сябры АПБ з Гродна запрашаюць гарадзенцаў і гасцей нашага гораду ў першыя выходныя кастрычніка – суботу і нядзелю 5 і 6.10. - паўдзельнічаць ў назіраннях за восеньскай міграцыяй птушак, якія ў гэтыя дні адбываюцца па ўсёй Еўропе. 
- 02.10.2013 - 23:14 | HarrierНіжэй прадстаўлены фільм пра тое, як пяцьсот дзетак з 12 мясцовасцяў 8 розных краін (Расіі, Паўднёвай Карэі, Японіі, Кітая, Віетнама, Таіланда, Мьянмы і Бангладэшу), якія выкарыстоўвае ў сваім жыцці – ад месцаў гнездавання да месцаў зімоўкі і прыпынкаў пад час міграцыі кулік-лапацень (Eurynorhynchus pygmeus), стваралі пра яго мульцік. Для гэтага спатрэбілася размаляваць каля 1200 малюнкаў. 
- 28.09.2013 - 17:50 | HarrierТрошкі больш за год спатрэбіўся нямецкім бёдуотчарам, каб пасля першай рэгістрацыі голасу жоўтай чаплі-лазяніка (Ixobrychus sinensis) у Заходняй Палеарктыцы даказаць яе гнездаванне ў мясцовасці Hamata ў Егіпце. 
- 25.09.2013 - 18:20 | adminНаш коллега из Латвии Дмитрий Бойко (Dmitrijs Boiko) , начиная с 2003 г. занимается изучением и кольцеванием лебедей. лебедя-кликуна в Латвии. Этот вид включен в Латвии в "Список особо охраняемых видов" (1-е приложение), в директиву Европейского Союза 79/409/EEC (1-е приложение), а так же в Красные книги Балтии и Латвии как редкий вид (3 категория). 
- 21.09.2013 - 18:09 | HarrierНегледзячы на тое, што птушкі з’яўляюцца найбольш вывучанай групай такога рангу сярод усіх жывёл, штогод навукоўцы апісваюць па некалькі новых відаў птушак. Аднак 2013 год значна вылучаецца на гэтым фоне – сёлета апісана ўжо 23 новыя віды! Апошні новы від быў знойдзены на востраве Лузон (Філіпіны) – гэта наземны цвыркун Томпсана (Sierra Madre Ground-Warbler) Robsonius thompsoni. 
- 19.09.2013 - 18:35 | HarrierПтушкі могуць надаваць больш увагі абмежаванням хуткасці аўтамабіляў, чым некаторыя кіроўцы. Новае даследаванне паказала, што некаторыя віды птушак, распаўсюджаныя ў Еўропе, могуць аценьваць сярэднюю хуткасць аўтамабіляў, каб сваечасова ўзляцець з дарогі. 
- 19.09.2013 - 15:43 | HarrierШатландзкі траст дзікай прыроды (Scottish Wildlife Trust) з радасцю паведаміў, што з гнязда скапы (Pandion haliaetus) у возера Loch of the Lowes выляцела чарговае птушаня, названае па каляроваму кальцу ‘Blue YZ'. Такім чынам гэта ўжо 50-ты паспяхова выгадаваны патомак знакамітай мясцовай самкі скапы па мянушцы Ледзі ( ‘Lady') і, магчыма, сусветны рэкорд для гэтага рыбаяднага віду драпежных птушак. Усяго Ледзі за сваё доўгае жыццё адклала 66 яек. 
- 15.09.2013 - 01:19 | HarrierАрганізацыя BirdLife Malta абвесціла пра знікненне маладой скапы (Pandion haliaetus), якая была забяспечана сатэлітарным перадатчыкам і перастала дасылаць сігналы праз непрацяглы час пасля таго, як даляцела да Мальты. 
- 14.09.2013 - 20:28 | HarrierСказка для детей и взрослых = Video tale for children and adults.
 
     
  
   
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

КАМЕНТАРЫ