На аснове адрозненняў у генатыпах, вакалізацыі і знешняй афарбоўцы два невядомых раней для навукі віды соваў апісала міжнародная каманда навукоўцаў у Бразіліі. Адзін з іх сустракаецца ў Амазоніі, другі – у атлантычных лясах краіны, але абодва знаходзяцца пад крытычнай пагрозай знікнення.
- 01.04.2021 - 01:31 | Harrier
- 30.03.2021 - 15:14 | FeatherИндейское племя юрок (yurok) создаст питомник по разведению калифорнийских кондоров в национальном парке Редвуд для того, чтобы вернуть этот вид в природу Северной Калифорнии. Прошел почти век со времени исчезновения тут этих птиц.
- 25.03.2021 - 15:46 | HarrierКожны сезон назіранняў за жыццём сокалаў он-лайн – унікальны. Бо акрамя тых самых гнездавых ніш на шматпавярховіку, усе іншыя абставіны могуць мяняцца: сокалы ў парах могуць змяніць партнёра, або самец выбраць не адну самку, а самка – не аднаго самца; надвор’е і даступнасць здабычы, ад якіх залежыць фізіялагічны стан самак і колькасць сфармаваных для адкладкі яек і тэрміны іх адкладкі розняцца ў розныя гады і шмат чаго іншага бывае інакш. Таму наступныя тры месяцы сумна не будзе – запрашаем глядзець разам з намі!
- 18.03.2021 - 15:25 | HarrierШматгадовая барацьба за здаровы сэнс і ахову птушак нарэшце дала плён: 17 сакавіка Еўрапейскі суд (European Court of Justice) канчаткова і для ўсёй краіны забараніў выкарыстоўвываць дубчыкі з клеем як метад палявання на дзікіх птушак у Францыі.
- 17.03.2021 - 17:23 | HarrierПрыкладанне пад назвай BirdNET: Bird sound identification, якое распрацавалі разам супрацоўнікі тэхналагічнага ўніверсітэту ў Chemnitz (Германія) і Карнельскага ўніверсітэту (ЗША) для вызначэння галасоў птушак, выкарыстоўвае алгарытм штучнага інтэлекту. На пачатак сакавіка прыкладанне спампавалі з Google Play Store больш мільёна разоў! На яго напісалі больш 5200 аглядаў і водгукаў і сярэдняя ацэнка карысальнікаў складае 4.5 з 5 максімальна магчымых.
- 14.03.2021 - 01:56 | Harrier
У снежных зуйкоў (Charadrius nivosus) самкі часта ламаюць нашы стэрэатыпы пра ролі розных палоў. Яны часта кідаюць сваё патомства на самца і пачынаюць новую кладку з іншым партнёрам, тады як самцы гадуюць птушанят да дасягнення імі незалежнасці.
- 12.03.2021 - 18:40 | Harrier
Першы месяц зімы аказаўся надзвычай разнастайным: год пачаўся цёплым і бясснежным, што дазволіла застацца на зімоўцы многім вельмі рэдкім ў нас увогуле і асабліва ўзімку качкам. Але пазней пачалася сапраўдная, снежная і марозная зіма. Вельмі магчыма, што менавіта гэта дазволіла даляцець да нас горным пліскам і аляпцы, якіх даўно не назіралі.
- 08.03.2021 - 23:05 | HarrierПазначаная пластыкавымі каляровымі кольцамі белашчокая казарка з аселай нідэрландзкай папуляцыі была ідэнтыфікаваная дзякуючы добрым здымкам мясцовага бёрдуотчара ў правінцыі Henan, что на ўсходзе Кітая. У Кітае белашчокія казаркі адзначаюцца не штогод і гэтая птушка - першая, паходжанне якой стала вядома дзякуючы кальцаванню.
- 06.03.2021 - 23:29 | HarrierХаця дакладны ўзрост гэтай самкі лайсанскага альбатроса невядомы, ёй не менш 70 гадоў і чарговы год запар яна прылятае размнажацца на амерыканскі атол Мідуэй. Амаль штогод адсюль распаўсюджваюцца радасныя навіны пра тое, што ў яе паспяхова вылупілася чарговае птушаня. Не выключэнне і гэты, бо малы альбатрос з’явіўся на свет 1 лютага.
- 01.03.2021 - 20:14 | HarrierКоманда испанских исследователей установила на примере самцов обыкновенной пустельги существование возможной взаимосвязи между выраженностью тёмного рисунка на оперении и разным успехом размножения в течение жизни птиц. С возрастом самцы становились светлее, а в неблагоприятные сезоны размер кладок у их партнёрок были большими, чем у других.

КАМЕНТАРЫ