Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • Ёсць моц. 1.11 - 14:37
  • Цудоўная сустрэча! Віншую!… 22.10 - 22:42
  • Фантастычная сустрэча і… 22.10 - 19:34
  • Паведамленне пра рэгістрацыю… 22.10 - 00:28
Больш каментароў →

CLUB200

  • Іржавакрылы дрозд (Turdus eunomus)
  • Белашчокая казарка (Branta leucopsis…
  • Каравайка (Plegadis falcinellus)
  • Сокал-падарожнік (Falco peregrinus)
  • Белаваллёвы дрозд (Turdus torquatus)

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • Шилохвость.
  • вялікая белая чапля
  • зубр
  • вялікая белая чапля
  • сіняя сініца
  • восень
  • зімародак
  • авяльга
  • каўка
  • Вьюрок

  • Дзякуючы памылцы ў вызначэнні Спіс птушак Беларусі ўсё ж зменіцца

    26.11.2013 - 23:47 | Harrier

     У мінулую нядзелю група гарадзенскіх бёдуотчараў у 30 км ад Гродна назірала трох гагачоў, два з якіх без праблем па голасу і знешняму выгляду былі прызнаныя чорнаваллёвымі. А вось трэцяя птушка, якая была выразна большых памераў, ў рэшце рэшт таксама была прызнаная як Дзіўны чорнаваллёвы гагач (Gavia arctica) на Свіслацкім вадасховішчы + VIDEO, дапамагла дадаць новы від у Спіс птушак Беларусі.

    Каментароў: 14
  • На Гарадзеншчыне з’явіўся помнік сокалу-падарожніку

    24.11.2013 - 01:31 | Harrier

     На аўтатрасе Слонім-Зэльва, пры павароце на вёску Елка на землях СВК “Сынковічы” Зэльвенскага раёна, з’явіўся на днях вось такі помнік. Выява сокала-падарожніка (Falco peregrinus) ў палёце вельмі рэалістычная. 

    Каментароў: 4
  • "Магія дзікай прыроды Беларусі" пашырае кола сваіх прыхільнікаў

    23.11.2013 - 21:22 | Harrier

     Сёння адбылася ўрачыстая прэзентацыя вынікаў нашага супольнага з выдавецкай ініцыятывай "Гарадзенская бібліятэка" і Гродзенскім гарадзкім аддзяленнем РГА "Таварыства беларускай школы" фотаконкурсу ў выглядзе шыкоўнага календара на наступны год са здымкамі-пераможцамі.

    Каментароў: 3
  • Надзея на захаванне куліка-лапатня ўзмацнілася

    21.11.2013 - 00:28 | Harrier

     У апошнія дні здарыліся дзве вельмі радасныя падзеі – на адлегласці у больш, чым 8 тысяч км ад месца выпуску, пад час міграцыі былі адзначаныя два кулічка-лапатня (Eurynorhynchus pygmeus), выгадаваныя ў пітомніку ў Вялікабрытаніі і выпушчаныя ў прыроду ў Расіі.  

  • Урачыстае падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Магія дзікай прыроды-2013”

    19.11.2013 - 19:01 | Harrier

     Запрашаем дарослых і дзетак на ўрачыстае падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Магія дзікай прыроды Беларусі – 2013”, якое адбудзецца ў суботу, 23 лістапада, ў залі ва ўнутраным дворыку (пам. 100) на вул.Будзённага, 48А ў Гродна. Пачатак у 15.00.

     

     

     

     

     

     

  • Чаму птушкі вяртаюцца штогод усё раней?

    19.11.2013 - 01:09 | Harrier

     Што дакладна з’яўляецца прычынай штогод ранейшых міграцый многіх відаў птушак, доўгі час заставалася таямніцай. 

    Каментароў: 17
  • Новая надзея для двух самых рэдкіх кулікоў на Зямлі

    14.11.2013 - 19:03 | Harrier

     Міжнародная каманда даследчыкаў змагла налічыць на пралёце на ўзбярэжжы Кітая рэкордную колькасць кулічкоў двух відаў, якія маюць статус глабальна крытычна пагражаемых: ахоцкіх кулікоў-селянцоў (Tringa guttifer) і кулікоў-лапатнёў (Eurynorhynchus pygmeus).

  • Ізраіль запрашае на свой Першы міжнародны бёдрэйс

    13.11.2013 - 13:45 | Harrier

     Адно з самых знакамітых месцаў для бёрдынгу, ці назіранняў за птушкамі, знаходзіцца ў самай паўднёвай частцы Ізраілю і самай паўночнай частцы Чырвонага мора і называецца Eilat. Менавіта тут пралягаюць двойчы на год міграцыйныя шляхі мільёнаў птушак паміж  трыма кантынентамі: Еўропай, Азіяй і Афрыкай. І менавіта тут вясной наступнага году прайдзе 24-гадзінны міжнародны бёдрэйс (bird race), ці гонка за птушкамі пад назвай “Чэмпіёны пралётных шляхоў”. 

  • Вынікі фотаконкурсу “Магія дзікай прыроды Беларусі-2013 “ – перамаглі лепшыя!

    11.11.2013 - 00:55 | Harrier

     На працягу 9 першых месяцаў гэтага году наш сайт “Птушкі штодня” (www.birdwatch.by ) разам з Гродзенскім гарадзкім аддзяленнем ГА "Таварыства беларускай школы" і выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка” праводзіў фотаконкурс, адной з галоўных мэтаў якога было адабраць 12 лепшых здымкаў прыроды нашай краіны для вялікафарматнага насценнага календара на наступны год. 

    Каментароў: 9
  • У Нагалэндзе больш не забіваюць амурскіх сокалаў-шулёнкаў + VIDEO

    07.11.2013 - 00:00 | Harrier

    Год таму з’явілася шакуючая інфармацыя, а таксама здымкі і відэа пацверджанні таго, што ў невялікім іпаўночна-ўсходнім індыйскім штаце Нагалэнд (Nagaland), населеным пераважна хрысціянамі, штогод пад час міграцыі здабываюцца на ежу і продаж дзесяткі тысяч амурскіх сакалоў-шулёнкаў (Falco amurensis). На працягу сёлетніх прыкладна чатырох тыдняў актыўнай міграцыі гэтага віду праз штат падобнага варварскага абыходжання з птушкамі не адзначана.

    Каментароў: 2
  • Новы для Беларусі від птушак - пласканосы плывунчык - заляцеў на Віцебшчыну + VIDEO

    06.11.2013 - 00:26 | Harrier

     Дзякуючы пільнасці сталічных арнітолагаў з Навукова-практычнага центра па біярэсурсах НАН Беларусі пад час экспедыцыі на Віцебшчыну на Лукомльскім возеры быў заўважаны новы для нашай краіны від птушак – пласканосы плывунчык (Phalaropus fulicarius).

    Каментароў: 11
  • Будучыня грывастых ібісаў робіцца ўсё больш змрочнай

    29.10.2013 - 19:10 | Harrier

     Выпуск шасці грывастых ібісаў (Geronticus eremita)  ў прыроду – глабальна знікаючага віду птушак – з напалову дзікай калоніі ў Birecik (Турцыя) хутчэй за ўсё скончыўся трагічна як мінімум для трох з іх. 

    Каментароў: 1
  • Сокал-балабан на пад’ёме дзякуючы арабскім шэйхам

    28.10.2013 - 17:59 | Harrier

     Дзякуючы адмысловай праграме размяшчэння штучных гнёздаў, у Манголіі сёлета вылупіліся 2000 птушанят сокала-балабана (Falco cherrug). Праект, які выконвалі разам мангольскае міністэрства прыроды, навакольнага асяроддзя і турызму і Агенцтва навакольнага асяроддзя Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ), пачаўся ў 2010 г. з мэтай павялічыць велічыню дзікай папуляцыі гэтых сакалоў.  

    Каментароў: 2
  • Інвазійны жук-пілільшчык дапамог амерыканскім дзятлам

    26.10.2013 - 18:39 | Harrier

     Бяда амерыканскіх лясоў, асабліва ясеняў – смарагдавы жук-пілільшчык (Agrilus planipennis), які раней жыў выключна ў Азіі, цяпер не называецца ў Амерыцы інакш, як “катастрофа” і  “шкоднік”. Aпошняе даследаванне, заснаванае на дадзеных, сабраных зацікаўленай грамадзкасцю, паказала, што як мінімум для некаторых відаў птушак жук-інтрадуцент можа азначаць зусім іншае – шмат даступнай смачнай ежы. 

  • Прайграванне галасоў птушак можа ім шкодзіць

    23.10.2013 - 22:02 | Harrier

     Палявое даследаванне, праведзенае ў Эквадоры паказала, што правакаванне адказных рэакцый птушак прайграваннем іх галасоў надоўга змяняе іх паводзіны і можа мець для птушак небяспечныя наступствы. 

    Каментароў: 2

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 83
  • Page 84
  • Page 85
  • Page 86
  • Current page 87
  • Page 88
  • Page 89
  • Page 90
  • Page 91
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Восеньскі ляляк
Палявыя вераб'і збіраюцца пачаць гнездаваць у кастрычніку?
Качкі-крыжанкі на Нёмане: Пары створаны, пачаліся капуляцыі
Хитрость или закономерность?
Похоже, что 2025-й может стать для нас годом ушастой совы
Зімародкі ўзімку

Лепшыя фотаздымкі

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз 1 карыстальнікаў анлайн.
  • arktous

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites