- 02.03.2022 - 20:52 | HarrierДзякуючы выкарыстанню сучасных GPS лоджэраў, камандзе даследчыкаў атрымалася прасачыць не толькі трасы міграцыі і даведацца пра месцы зімоўкі совак-сплюшак з поўдня Гішпаніі, але таксама атрымаць дадзеныя пра перамяшчэнні птушак на працягу ўсяго гадавога цыкла віду.
- 13.02.2022 - 10:56 | Harrier
Яшчэ ў апошнія дні студзеня на самым захадзе Беларусі былі адзначаны першыя птушкі-мігранты: 30.01 Дзьмітры Шыманчук назіраў у Свіслацкім раёне чародкі гусей, якіх, на жаль, не вызначыў да віда. І вось з пачатку лютага колькасць паведамленняў пра вясновую міграцыю паступова расце і разам з цёплым і сонечным надвор’ем колькасць і разнастайнасць мігрантаў будзе толькі павялічвацца.
- 06.02.2022 - 23:44 | HarrierСтварэнне запасаў ежы для пазнейшага яе выкарыстання – важная адаптацыя для таго, каб выжыць ва ўмовах нестабільных харчовых рэcурсаў. Птушкі рознага ўзросту і полу могуць дэманстраваць адрозненні ў запасах ежы з-за розніцы ў досведзе, асабістых здольнасцях, якасці тэрыторыі якую яны займаюць або з-за рознай жыццёвай стратэгіі. Аднак падобныя адрозненні ў прыродных умовах цяжка адсочваць, тым больш, калі ўмовы наваколля змяняюцца.
- 02.02.2022 - 01:23 | HarrierЯшчэ на прыканцы мінулага стагоддзя шэрыя жураўлі з Еўропы не зімавалі бліжэй за краіны Міжземнаморскага басейну. Але ў апошнія некалькі гадоў адбываюцца заўважныя змены ў міграцыйных паводзінах віда і ўсё больш польскіх жураўлёў скарачаюць адлегласць міграцыі і многія застаюцца на зімоўку ўсё бліжэй да месцаў гнездавання: у Польшчы і Германіі.
- 28.01.2022 - 19:52 | Harrier
Новакаледонскія крумкачы (Corvus moneduloides) дзякуючы назіранням у прыродзе і эксперыментам у лабараторных умовах добра вядомыя не толькі выкарыстаннем да трох прыладаў для здабывання ежы за адзін раз, але і тым, што самастойна іх ствараюць. У прыродзе гэта дазваляе ім даставаць лічынак насякомых з тых месцаў, куды яны не могуць дабрацца толькі з дапамогай дзюбы.
- 26.01.2022 - 23:26 | Harrier
Сёлета з’езд АПБ адбудзецца он-лайн у суботу 5 лютага, праз платформу Zoom. Удзельнічаць у з’ездзе змогуць толькі сябры АПБ, якія аплацілі сяброўскую складку за 2021 ці (і) 2022 год. Усе сябры АПБ атрымаюць неабходныя для азнаямлення справаздачы загадзя.
- 26.01.2022 - 01:02 | Harrier
На захад ад Беларусі перад мадэрнізацыяй будынкаў (рамонтам, уцяпленнем і іншымі дзеяннямі, якія змяняюць доступ птушак да гнездавых ніш) інвестар ці будучы выканаўца прац павінен аплаціць працу арнітолага. Апошні ў гнездавы сезон вызначае віды і колькасць пар, якія выкарыстоўваюць розныя гнездавыя нішы ў будынку. Пасля правядзення рэнавацыі, існуе абавязак размясціць адпаведную колькасць штучных гнёздаў адпаведнага тыпу, каб кампенсаваць птушкам страчаные месцы гнездавання. Аднак наколькі гэтая ‘замена’ дзейнічае?
- 21.01.2022 - 23:51 | HarrierМіжнародная каманда даследчыкаў паказала, што ў пярэстых валасяніц бацькоўства па-за парай прыводзіць да кааперацыі паміж самцамі, якія маюць сваіх патомкаў у тым самым гняздзе і пад час яго абароны ад драпежнікаў, і пад час іх выкармлівання.
- 19.01.2022 - 15:39 | Harrier
Бёрдэрка з поўдня Тэхасу змагла абнавіць рэкорд Вялікага году (Big year) і адзначыла найбольшую як дагэтуль колькасць відаў птушак у 48 штатах ЗША (без Аляскі і Гаваяў) на працягу мінулага каляндарнага году.
- 18.01.2022 - 21:12 | Harrier
Шматузроўневыя грамады (Multilevel societies (MLSs)), у якіх розныя сацыяльныя ўзроўні іерархічна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, лічацца самымі складанымі сацыяльнымі структурамі сярод жывёл. Хаця яны былі апісаны галоўным чынам для млекакормячых, у апошнія гады з’яўляюцца сведчанні таго, што яны яўна шырэй, чым яшчэ нядаўна меркавалася, распаўсюджаны і сярод птушак.
- 13.01.2022 - 22:23 | Harrier
Міжнародная каманда навукоўцаў з Канады, ЗША, Нідэрландаў і Германіі параўнала разнастайнасць птушак на сельскагаспадарчых землях з аднолькава інтэнсіўным вядзеннем гаспадаркі, але рознымі памерамі палеткаў. Для гэтага была выбрана заходняя і ўсходняя часткі Германіі, якія пасля аб’яднання ў адну краіну застаюцца выдатным палігонам для параўнання.
- 05.01.2022 - 01:56 | Harrier
Першыя агульнанацыянальныя зімовыя ўлікі шэрых жураўлёў (Grus grus) у Гішпаніі, якія скончыліся напярэдадні новага году ў снежні, далі агульную лічбу ў 258.358 асобін.
- 03.01.2022 - 23:45 | HarrierУ сямейных адносінах зебравых амадзін у апошнія гады былі зроблены цікавыя адкрыцці, і вось атрымалася зрабіць яшчэ адно, магчыма самае нечаканае. Каманда даследчыкаў з Інстытуту арніталогііі імя Макса Планка (Max Planck Institute for Ornithology, Германія) знайшла, што самкі гэтага віду параўнальна кансерватыўныя ў выбары партнёра для гнездавання, нават калі канкурэнцыя за самцоў вялікая. Аднак тады яны выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя стратэгіі размннажэння.
- 28.12.2021 - 00:47 | Harrier
Паміж Паўночна-Усходняй Польшчай (месцам гнездавання) і Пакістанам (месцам зімоўкі) пліска праляцела ў абодва бакі больш за 10 тысяч км і выкарыстала невядомы да гэтага шлях міграцыі на поўдзень ад Каспійскага мора. Больш за 30% міграцыі адбывалася без выразных прыпынкаў на адпачынак, а самы працяглы падобны пералёт быў каля 2240 км і працягваўся 3,5 дні над горнымі і пустыннымі месцамі Ірана і Пакістана.
- 24.12.2021 - 01:19 | HarrierКапуляцыі па-за парай (extra-pair copulations, EPC), таксама як і ўнутрывідавы гнездавы паразітызм (intraspecific brood parasitism (IBP)) - частыя стратэгіі, якія выкарыcтоўваюцца птушкамі, каб павялічыць уласны поспех размнажэння. Аднак, як аказалася, яны не заўсёды выгадныя для самак. Менавіта гэта атрымалася паказаць на прыкладзе сямейнага жыцця белашчокіх рыбачак.
КАМЕНТАРЫ