• 10.11.2009 - 00:58 | Harrier

        Доўгачаканае перапрацаванае і дапоўненае выданне знакамітага палявога вызначальніка птушак Collins Bird Guide, by Killian Mullarney, Lars Svensson, Dan Zetterström and Peter G Grant, чакаецца з друку ўжо на пры канцы лістапада.
    Новае выданне таўсцейшае папярэдняга на 10%, у ім 24 новых развароты і інфармацыя пра прыкладна 40 новых відаў птушак (галоўным чынам тых, статус якіх быў падняты з падвідаў да відаў). Грунтоўна была перапрацаваная інфармацыя пра вадаплаўных птушак, буравеснікаў, коўраў, сокалападобных, журавоў, вялікіх чаек, галубоў, туркавак, соваў, свірстуноў, драздоў, падкаменак, іншых дробных вераб’іных (warblers), валасяніц, грычуноў і амерыканскія віды вераб’іных. Для гэтых груп былі папраўлены мапы і малюнкі.

  • 10.11.2009 - 00:19 | Harrier

    Чарговы з'езд ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) не адбудзецца, як звычайна, ў апошнюю суботу лістапада - г.зн. 28 лістапада 2009г.

    Ў сувязі з эпідэміяй грыпу яго вырашана перанесці на іншы тэрмін. Разам са з'ездам, пераносяцца і іншыя мерапрыемствы, правядзенне якіх было прымеркавана да яго правядзення. А менавіта, сэмінары па ТВП і для студэнтаў.

    Дата правядзення з'езду стане вядомая не раней за 20 лістапада, калі яна будзе абмяркоўвацца на паседжанні Центральнага Савету АПБ.

  • 09.11.2009 - 20:30 | Harrier

        Шведзкі праект “100 балот” (“100 Wetlands”) дасягнуў амаль палову свайго запланаванага выніку – аднавіць сто лясных балот і забалочаных месцаў да канца 2010 году. Шматлікія балоты па ўсёй Еўропе былі асушаныя, асабліва маштабна гэты працэс адбываўся ў мінулым стагоддзі. Ў Швецыі менш чым адна чацвёртая былых забалочаных тэрыторый захавалася ў больш-менш натуральным стане. У апошнія гады, аднак, адзначаны трэнд па аднаўленню асушаных тэрыторый.

  • 09.11.2009 - 16:31 | Harrier

         Апошняе абнаўленне Чырвонага Спісу знікаючых відаў Міжнароднага Звязу аховы прыроды (IUCN Red List of Threatened Species) паказала, што 17291 від з 47677, стан і колькасць якіх ацэньваліся, знаходзiцца пад пагрозай знікнення. Глабальная асацыяцыя BirdLife International адказвае за частку Спісу, які ўтрымлівае птушак. У гэтай частцы да катэгорыі Крытычна пагражаемы (Critically Endangered) аднесены 192 віды, што на 2 віды птушак больш, чым у мінулым годзе.

  • 09.11.2009 - 02:04 | Kiolk

         Не за гарой ужо новы год - 2010. З гэтай нагоды праект BirdWatch.by вырашыў падрыхтаваць для ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў серыю календарыкаў на гэты год. Пры гэтым, для іх будуць выкарыстаны здымкі з галерэі сайта. Па добрай традыцыі, усе крыстальнікі сайта змогуць паўдзельнічаць у падрыхтоўцы  дадзенай серыі.

  • 06.11.2009 - 18:52 | Harrier

        Пасля амаль двухтыднёвага гасцявання ў фае галоўнага корпусу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту, фотавыстава Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ перабралася ў Астравецкі раён.
    Там, на працягу бліжэйшага месяца ў памяшканні бібліятэкі з характэрнай і адпаведнай тэме выставы назвай вёскі – Варона – яе і паглядзяць тысячы вучняў мясцовых школаў і жыхароў.

  • 06.11.2009 - 17:51 | Harrier

        Самыя першыя крокі былі зроблены ў рамках міжнароднага праекту, каб выратаваць самы рэдкі від качак у Свеце – крытычна пагражаемага мадагаскарскага нырка.
    На пры канцы 1990х гадоў гэты від качак пачалі лічыць зніклым, але ў 2006г. атрымалася іх “пераадкрыць”, і від адразу атрымаў статус крытычна пагражаемага. Ныркі адзанчаны толькі на адным вулканічным возеры на Мадагаскары.
    Раней у гэтым годзе камандзе даследчыкаў з Wildfowl & Wetlands Trust (WWT) і Durrell Wildlife Conservation trust удалося ўбачыць толькі шэсць самак гэтага віду.

  • 06.11.2009 - 00:16 | Harrier

        Новыя доказы былі знойдзены на тое, што марскі і снежны зуйкі – генетычна адрозніваюцца на столькі, што павінны лічыцца асобнымі відамі, не гледзячы на тое, што знешне вельмі падобныя.
    Навукоўцы з універсітэтаў Bath і Sheffield аналізавалі ДНК 166 птушак з дзвюх розных амерыканскіх папуляцый снежнага зуйка (Snowy Plover), чатырох эўразійскіх папуляцый марскога зуйка і адной афрыканскай блізкага віду – белагаловага зуйка (White-fronted Plover).

  • 03.11.2009 - 12:41 | Peregrinus

        Бразильские студенты устроили своеобразный "санаторий" для покалеченных и брошенных птиц, сообщает агентство Ассошиэйтед Пресс. Ветеринары-добровольцы обучают пернатых заново ориентироваться в дикой природе в бразильском зоопарке, который входит в состав музея Гоэлди - одного из старейших исследовательских институтов в данном регионе.

  • 03.11.2009 - 00:21 | Harrier

        З 1 лістапада пачаўся трэці сезон працы над Атласам зімуючых птушак Вялікабрытаніі і Ірландыі. Тысячы бёдуотчараў у абодвух краінах будуць назіраць і дасылаць свае нататкі у Брытанскі траст для орніталогіі (ВТО).
    Усё яшчэ шмат месцаў застаюцца зусім або недадаследаванымі, таму ВТО просіць бёдуотчараў дабрацца на зімовых канікулах туды ды зрабіць улікі. З лістапада 2007г., калі праект па стварэнню Атласа пачаўся, больш за 16 тысяч аматараў назіранняў за птушкамі зрабілі больш за 100500 часовых улікаў (timed counts), больш чым 1,6 мільёна “выпадковых” рэгістрацый (Roving Records) і 1,8 мільёна рэгістрацый слядоў жыццядзейнасці птушак (BirdTrack).

  • 02.11.2009 - 11:02 | Harrier

       Паводле новага даследавання, многія рэдкія віды птушак Вялікабрытаніі за апошнюю дэкаду сталі адчуваць сябе лепш, чым іх звычайныя “крэўныя”. 
    Такім чынам, за апошнія 10 год амаль 60% з 63 рэдкіх відаў птушак, якія гняздуюць на Брытанскіх астравах, павялічылі сваю колькасць.

  • 01.11.2009 - 16:24 | Pandion

     Сення адбылося вяселле нашага сябра Сербуна Аляксандра з Панцялеевай Кацярынай.           

    Віншуем маладых! 

  • 30.10.2009 - 01:01 | Harrier

       Аднак вочы выкарыстоўваюцца імі не толькі каб бачыць святло і адрозніваць форму і колеры розных аб’ектаў, але і каб успрымаць магнітнае поле Зямлі і такім чынам выкарыстоўваць яго для вызначэння правільнага напрамку пад час міграцыі. Акрамя гэтага, навукоўцы адкрылі, што ніякіх другіх магнітных рэцептараў у птушак няма.

  • 29.10.2009 - 15:59 | Harrier

       Дакладныя маршруты міграцыі сокала Элеаноры (Falco eleonorae) сталі вядомыя толькі ў апошні час, калі выйшлі з друку два артыкулы, прысвечаныя даследаванням міграцыі і месцаў зімоўкі сакалоў з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў.
       Від вядомы сваёй незвычайнай адаптацыяй да гнездавання пад час масавай міграцыі дробных вераб’іных птушак праз Міжземнамор’е, дзе сокалы і ўтвараюць вялікія гнездавыя калоніі на невялікіх скалістых астраўках.
    Сокал атрымаў сваю назву ў гонар Giudicessa Eleonora de Arborea (1350-1404), прынцэсы Сардыніі, якая змагалася за незалежнасць вострава ад Каралеўства Арагонa і, між іншым, падрыхтавала першыя ў Еўропе законы, якія мелі на мэце ахову драпежных птушак.

  • 29.10.2009 - 01:26 | Harrier

        Птушкі, якія праводзяць лета ў Паўночнай Амерыцы, ўпершыню былі знойдзены гняздуючымі другі раз пад час сваёй міграцыі ў Паўднёвую Амерыку.
    Навукоўцы, якія вывучалі птушак, гняздуючых у ЗША і Канадзе, вывучалі ліньку гэтых відаў у Мексіцы, дзе яны прыпыняюцца пад час міграцыі на зімоўку. Зусім нечакана выявілася, што параўнальна шмат відаў “арганізуюць” тут сабе дадатковы гнездавы сезон.