Запрашаем Вас на чарговую Гонку за птушкамі (Birdrace)! Каб зарэгістраваць сваю каманду, дашліце заяўку з наступнымі звесткамі ў Сакратарыят АПБ да 10.00 пятніцы, 4 верасня на info@ptushki.org з копіяй на Harrier@tut.by :
Запрашаем Вас на чарговую Гонку за птушкамі (Birdrace)! Каб зарэгістраваць сваю каманду, дашліце заяўку з наступнымі звесткамі ў Сакратарыят АПБ да 10.00 пятніцы, 4 верасня на info@ptushki.org з копіяй на Harrier@tut.by :
Общественная организация "Ахова птушак Бацькаўшчыны" 21-22 августа 2015 г. проводит семинар на базе информационно-просветительского центра заказника «Споровский» (д. Высокое, Берёзовский район Брестской области).
Няўлоўны аўстралійскі начны папугай (Pezoporus occidentalis), якога жывым не бачылі астатнія 103 гады, нарэшце быў не толькі сфатаграфаваны і зняты на відэа, але і атрымаў радыёпазнаку. Цяпер у навукоўцаў з’явілася надзея на тое, што від, які многія лічылі зніклым, атрымаецца захаваць.
Тэхналогіі не стаяць на месцы: GPS трэкеры сталі такой велічыні, што іх можна бяспечна выкарыстоўваць для вераб’іных птушак нават дробных памераў. У чэрвені 2014 году гэтымі мініятурнымі прыладамі былі забяспечаны 9 адлоўленых у Ёсеміцкім нацыянальным парку (ЗША) чорнагаловых таўстадзюбаў Black-headed Grosbeaks (Pheucticus melanocephalus).
Многія віды гнездавых паразітаў адкладваюць яйкі ў гнёзды іншых відаў птушак і перакладваюць адказнасць за іх інкубацыю і наступнае выкармліванне птушанят на прыёмных бацькоў. Чаму ж прыёмныя бацькі па-просту не выкінуць падкінутае яйка? Часта бывае так, што зязюлі падкідваюць яйкі, вельмі падобныя да яек гаспадароў. Аднак у некаторых відаў гнездавых паразітаў яйкі добра адрозніваюцца ад яек прыёмных бацькоў. Чаму ж яны пагаджаюцца на іх інкубацыю? Аказалася, што такія птушкі-гнездавыя паразіты дзейнічаюць дакладна як мафіёзі: яны робяць прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца.
У адпаведнасці з Указам №333 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2015 г., наша краіна далучылася да Пагаднення па ахове афра-еўразійскіх водна-балотных пералётных птушак (Agreement on the Conservation of African-Eurasian Migratory Waterbirds (больш вядомага па скароту AEWA). Указ пачынае дзейнічаць з 1 студзеня 2016 году, аднак з некаторымі выняткамі з тэксту пагаднення.
У адной з афрыканскіх вераб’іных птушак была знойдзена незвычайная адаптацыя да гнездавога паразітызму. Многія ЗЯЗЮЛІ МІМІКРУЮЦЬ ПАД ШУЛЯКОЎ, каб вераб’іныя птушкі іх баяліся і падкідваюць свае яйкі, вельмі падобныя да яек будучых прыёмных бацькоў іншым відам птушак так, каб падмануць іх. Зязюлевыя ткачыкі (Anomalospiza imberbis) знайшлі яшчэ адну магчымасць як можна паспяхова падмануць патэнцыйных прыёмных бацькоў: яны выглядаюць як бяскрыўдныя непаразітычныя ткачыкі.
Папярэдняе параўнанне скурак шэрай кугакаўкі (Strix аluco) з музейных калекцый кажа пра тое, што хутчэй за ўсё на Брытанскіх астравах узнікае на нашых вачах новы падвід.
Ад усяго сэрца віншуем Аляксандра Вінчэўскага - "старага" і новага дырэктара АПБ, натураліста, арнітолага, бёрдэра і падарожніка, які цяпер назірае за птушкамі Фінляндыі - з 50-цігоддзем!
Выкарыстоўваючы папярэдне амаль скончанае секвеніраванне ДНК двух эндэмічных відаў птушак: мадангі Madanga Madanga ruficollis з вострава Buru (Wallacea), Інданезія, і караткахвосткі з Сан-Томэ São Tomé Shorttail, Amaurocichla bocagii (Гвінейскі заліў у Заходняй Афрыкі) каманда навукоўцаў са Швецыі і Даніі параўнала генетычныя паслядоўнасці гэтых птушак з прадстаўнікамі розных сямействаў Вераб’інападобных. Аказалася, што насуперак папярэднім уяўленням, маданга адносіцца да свірстуноў Anthus (папярэдне лічылася прадстаўніком белавочак), а караткахвостка - гэта пліска Motacilla.
На працягу апошніх 88 гадоў Брытанскі арніталагічны траст (British Trust for Ornithology (BTO) дзякуючы працы валанцёраў штогод ацэньваў памер гняздуючай у Вялікабрытаніі папуляцыі шэрай чаплі (Ardea cinerea). Гэта самы працяглы бесперарыўны маніторынг гнездавання асобнага віду ў Свеце!
Новае даследаванне паказала, што афрыканскія вераб’іныя птушкі змагаюцца з мясцовымі гнездавымі паразітамі, адкладваючы яйкі з вельмі індывідуальнымі малюнкамі, якія да таго ж пастаянна змяняюцца. Хутчэй за ўсё падобныя “эвалюцыйныя бітвы” вядуць птушкі паўсюль, дзе ёсць спецыялізаваныя на іх гнездавыя паразіты.
Дзякуючы кальцу атрымалася ўсталяваць яго дакладны ўзрост, які аказаўся рэкордам для белагаловых арланаў (Haliaeetus leucocephalus) – птушцы было 38 гадоў!
Лайсанская качка (Anas laysanensis) у пачатку мінулага стагоддзя налічвала менш 20 асобін, аднак дзякуючы поспеху ахоўных мерапрыемстваў цяпер знаходзіцца на стадыі вяртання да памеру папуляцыі дакрызіснага ўзроўню.
Амерыканскія бёдуотчары, ці хутчэй тыя, хто толькі распачынае свае назіранні за птушкамі Паўночнай Амерыкі, атрымалі выдатную дапамогу ў выглядзе адмысловай он-лайн праграмы, якая здольная вызначыць каля 400 звычайных відаў птушак гэтага кантыненту (ЗША і Канады) па фотаздымках.
КАМЕНТАРЫ