Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • Добра, што ачуняў. 17.11 - 11:55
  • Проста шыкоўныя і здымкі, і… 15.11 - 10:05
  • какая-то мелкая. возможно… 11.11 - 14:51
  • Далёка не ўсім яны так… 10.11 - 14:36
Больш каментароў →

CLUB200

  • Сняжурка (Plectrophenax nivalis)
  • Малы лебедзь (Cygnus columbianus)
  • Чырвонаваллёвы гагач (Gavia stellata…
  • Сокал-падарожнік (Falco peregrinus)
  • Пярэстая качка (Tadorna tadorna)

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • вялікая сініца
  • чорнагаловы шчыгел
  • зубры
  • гіль
  • гіль
  • Большой баклан.
  • амялушкі
  • крапіўнік
  • Малая поганка.

  • Шэрая і рудая морфы шэрай кугакаўкі лепш прыстасаваныя да рознага клімату?

    17.04.2024 - 01:36 | Harrier
    шэрая кугакаўка
    Падрабязнае генетычнае даследаванне каманды навукоўцаў з Фінляндыі і Швецыі паказала, што т.зв. шэрая каляровая морфа шэрай кугакаўкі можа быць фізіялагічна лепш падрыхтаваная да жыцця ў больш халодным клімаце, чым птушкі рудой морфы.
  • Больш ‘сацыяльныя’ птушкі ядуць больш незнаёмай ім раней ежы

    10.04.2024 - 09:59 | Harrier
    вялікая сініца

    Харчаванне ў групе мае і свае перавагі, і свае недахопы. У групе лягчэй знайсці адпаведную ежу, заўважыць і пазбегнуць драпежніка. Аднак вялікая колькасць асобін у адным месцы прыцягвае больш увагі драпежнікаў, ды і канкурэнцыя за ежу павялічваецца.

  • Колькасць на гнездаванні, яе змены і трэнды для некаторых рэдкіх птушак Польшчы ў 2021 годзе

    30.03.2024 - 01:09 | Harrier
    сіваграк
    Апублікованая ў апошнім нумары часопіса Ornis Polonica справаздача падсумоўвае дадзеныя, атрыманыя Картатэкай рэдкіх птушак (Kartoteka Rzadkich Ptaków) пра некаторыя параметры гнездавых папуляцый 32 рэдкіх у Польшчы таксонаў (30 відаў і 2 падвідаў) птушак у 2021 годзе.
  • Самцы і самкі жоўтагаловых дзятлаў харчуюцца на розных па дыяметру частках дрэваў

    20.03.2024 - 00:55 | Harrier
    жоўтагаловы дзяцел
    Арнітолагі з універсітэту Siedlce (Польшча) змаглі знайсці істотныя адрозненні паміж месцамі харчавання самцоў і самак жоўтагаловага дзятла ў польскай частцы Белавескай пушчы. Гэтыя адрозненні яўна дапамагаюць прадстаўнікам рознага полу менш канкураваць за тыя самыя харчовыя рэсурсы на той самай тэрыторыі.
  • Як грыфы выкарыстоўваюць сацыяльную інфармацыю пад час палёту

    15.03.2024 - 01:37 | Harrier
    Вялікая каманда французскіх навукоўцаў выкарыстала візуальную і інфармацыю, атрыманую з дапамогай GPS перадатчыкаў, каб зразумець сацыяльныя і палётныя паводзіны 8 грыфаў, якія ўтрымліваліся ў няволі: 7 белагаловых сіпаў і 1 блізкага да іх сіпа Р’юппеля, з якіх трое былі самцы і пяцёра - самкі.
  • За мінулую восень на Кіпры забілі, каб з’есці, больш 400 тысяч вераб’іных птушак

    11.03.2024 - 10:56 | Harrier
    У справаздачы, падрыхтаванай прыродаахоўнай грамадзкай арганізацыяй BirdLife Cyprus пры падтрымцы RSPB і Committee Against Birds Slaughter (Cabs), знайшлі, што толькі за мінулую восень браканьеры злавілі і прадалі мясцовым рэстаранам прыкладна 435 тысяч вераб’іных птушак.
  • Смяротнасць птушак на польскіх дарогах: колькі, дзе і калі?

    05.03.2024 - 02:04 | Harrier

    На аснове агульнапольскіх дадзеных, сабраных за больш, чым 20 гадоў дзякуючы грамадзкай навуцы, польскія даследчыкі падрыхтавалі агляд смяротнасці дзікіх птушак на польскіх дарогах рознага адміністратыўнага ўзроўню.

  • Новы выкапневы від птушак назвалі ў гонар Дэвіда Атэнбора

    02.03.2024 - 01:02 | Harrier
    Першы сёлета новы для навукі выкапневы від птушак, самы ранні вядомы нам від энанціарніт (Enantiornithes) з бяззубай дзюбай, атрымаў навуковую назву ў гонар David’a Attenborough’а, знакамітага вядоўцы праграм пра прыроду на ВВС.
  • У лютым з’явіліся дзве асобы, якія бачылі 10 тысяч відаў птушак!

    27.02.2024 - 19:58 | Harrier

    Абедзве асобы, якія цвердзяць, што ў пачатку лютага змаглі занесці ў свае спісы 10ці тысячны від птушак - амерыканскія бёрдэры. Як часта бывае ў  такіх своеaсаблівых спаборніцтвах, хто з іх насамрэч стаў першым, застаецца невядомым.

  • Чужародныя ў Паўночнай Амерыцы шпакі хутка змяняюцца як мін марфалагічна

    27.02.2024 - 01:13 | Harrier
    шпак
    Нядаўна апублікаваны агляд параўнальна хуткай эвалюцыі звычайных шпакоў y Паўночнай Амерыцы, дзе яны з’яўляюцца інвазійнымі інтрадуцэнтамі. Аказалася, што найбольш заўважна ў іх змянілася даўжыня дзюбы і перадплюсны (tarsus). 
  • Зроблены першыя здымкі віда, які лічыўся ‘магчыма зніклым’

    21.02.2024 - 18:30 | Harrier
    Вялікая міжнародная каманда навукоўцаў і прыродаахоўнікаў пад час працяглай экспедыцыі змагла зрабіць доўгачаканае пераадкрыццё незвычайнага віду птушак - жоўтачубага грычуна. Від не бачылі апошнія амаль 20 гадоў і з’явіліся апасенні, што ён мог знікнуць. Аднак атрымалася не толькі ўбачыць птушак, але і ўпершыню адлавіць і сфатаграфаваць.
  • Арол-маркут у польскіх Карпатах у апошнія гады

    17.02.2024 - 21:10 | Harrier
    Каманда польскіх арнітолагаў на працягу апошняга пяцігоддзя (у 2019-23 гг) вывучала размяшчэнне на гнездаванні, колькасць і некаторыя важныя аспекты экалогіі размнажэння арла-маркута на ўсёй тэрыторыі польскай часткі Карпатскіх гор.
  • Новая надзея на існаванне новазеландзкага шпака, які ‘афіцыйна’ знік у 2007 годзе

    16.02.2024 - 00:49 | Harrier
    Нядаўняе сцверджанне пра назіранне зніклага віду птушак, новазеландзкага шпака (або кокако з Паўднёвага вострава), нечакана ўзняло хвалю энтузіазма ў новазеландцаў і адрадзіла надзею, што від усё ж захаваўся. Каб фінансава падтрымаць ідэю пошукаў ва ўжо вядомым месцы, спецыяльны фонд прапанаваў $10.000 узнагароды таму, хто зможа сабраць і прадэманстраваць доказы пра існаванне кокако.
  • Змены ў таксанаміі чапляў: ужо зацверджаныя і яшчэ не

    12.02.2024 - 01:30 | Harrier
    Чаплявыя (Ardeidae) - добра адасобленае ад іншых сямейства каляводных птушак з атраду Пеліканападобных Pelecaniformes, якое прадстаўляюць, у залежнасці ад погляду на іх класіфікацыю, ад 61 да 66 сучасных відаў, якіх аб’ядноўваюць у 18-19 радоў. Аднак апошнія публікацыі ўжо прывялі да некаторых зменаў у відавым статусе і могуць прывесці да перамяшчэнняў відаў паміж радамі.
  • Спадарожнікавыя передатчыкі выявілі асаблівасці міграцыі маладых сярэдніх кулёнаў

    07.02.2024 - 00:38 | Harrier

    Міграцыйныя паводзіны маладых птушак хутчэй за ўсё развіваюцца дзякуючы цэламу комплексу фактараў, ад малекулярных механізмаў навігацыі і арыентацыі да сацыяльнага навучання. Параўнанне міграцыі дарослых і маладых птушак дапамагае зразумець магчымы ўнёсак розных фактараў і залежнасць ад іх.

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 4
  • Page 5
  • Page 6
  • Page 7
  • Current page 8
  • Page 9
  • Page 10
  • Page 11
  • Page 12
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Як зімародак у шторм купаўся
Восеньскі ляляк
Палявыя вераб'і збіраюцца пачаць гнездаваць у кастрычніку?
Качкі-крыжанкі на Нёмане: Пары створаны, пачаліся капуляцыі
Хитрость или закономерность?
Похоже, что 2025-й может стать для нас годом ушастой совы

Лепшыя фотаздымкі

жураўлі

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз няма зарэгістраваных карыстальнікаў онлайн.

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites