Шаноўныя сябры!
Віншуем Вас з Калядамі і Новым годам!
Эксперыменты на вялікіх сініцах (Parus major) паказалі, што з'яўленне ў папуляцыі адзінкавых асобін, якія валодаюць новым карысным навыкам, можа прывесці да хуткага фармавання ўстойлівай культурнай традыцыі.
Сардэчна віншуем Таццяну Кожан і Ігара Стапу з нараджэннем яшчэ аднаго сына!
Максімка з'явіўся на свет 19 снежня і ўсё самае цікавае ў жыцці ў яго яшчэ наперадзе.
Таварыства на карысць дзікіх жывёл "Сокал" (Stowarzyszenie Na Rzecz Dzikich Zwierząt „Sokół”) з Польшчы падвяло асноўныя вынікі сваёй працы ў 2014 годзе. Пасля шматгадовай рэінтрадукцыі сокала-падарожніка (Falco peregrinus) ў розных месцах нашай заходняй суседкі, два гады таму там атрымалася знайсці першае гняздо віду на дрэве. Сёлета да яго дадаліся як мінімум яшчэ два.
Запрашаем усіх, хто цікавіцца назіраннямі, вывучэннем і аховай птушак (і не толькі) ў суботу, 27 снежня, на чарговую сумесную канферэнцыю Брэсцкага абласнога і Заходне-Палескага аддзяленняў АПБ:
У сытуацыях, калі трэба ўспомніць пра схаваныя рэшткі ежы, самкі вялікіх сініц (Parus major) нашмат лепш памятаюць пра іх месцазнаходжанне, чым самцы. Пра гэта паведамляе часопіс Behavioral Ecology and Sociobiology.
Некалькі дзён таму бёдуотчары заўважылі ў рэзерваце WWT у Solway Coast (Вялікабрытанія) белашчокую казарку (Branta leucopsis) з аранжавым пластыкавым кальцом з надпісам ANS. Пасля праверкі гэтай камбінацыі і колеру кальца аказалася, што птушка была злапаная як дарослая на месцы гнездавання на архіпелагу Svalbard (Нарвегія) яшчэ ў 1986 годзе. Такім чынам з-за таго, што казаркі пачынаюць гнездаваць не раней, чым у два гады, гэтай птушцы цяпер не менш за 30 гадоў!
Канадскія даследчыкі адкрылі, што шум ад разнастайнай дзейнасці чалавека можа перашкаджаць у нармальнай камунікацыі паміж птушанятамі і іх бацькамі. Ў той час, як птушаняты яшчэ не здольныя да самастойнага жыцця і нават не лятаюць, яны цалкам залежаць ад апекі бацькоў у ежы і ахове ад драпежнікаў, а першыя некалькі дзён таксама і ў падтрыманні адпаведнай тэмпературы цела. Гукавая камунікацыя ў гэты час дапамагае птушанятам у правільных дзеяннях: або прасіць у бацькоў ежу, або, наадварот – затойвацца і хавацца ад драпежнікаў.
Больш за два мільёны драпежных птушак праляцелі пад горадам Панама (Panama City) ў Панаме на працягу аднаго дня - нядзелі, 2 лістапада. Гэта дазволіла ўсталяваць новы рэкорд, абнавіўшы папярэдні больш, чым удвая – ў 2013 годзе тут за дзень налічылі 900 тысяч пралётных драпежных птушак.
Шчыра віншуем Міхаіла Нікіфарава – пад час сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі 13 лістапада ён быў абраны акадэмікам Нацыянальнай Акадэміі навук нашай краіны.
Апошнія лічбы, атрыманыя Трастам па вадаплаўных птушках і водна-балотных угоддзях (Wildfowl and Wetlands Trust (WWT)) паказваюць, што малы лебедзь (Cygnus columbianus) – самы невялікі прадстаўнік роду ў Заходняй Палеарктыцы – значна зменшыў сваю колькасць.
Дзесяць дзён таму, 5 лістапада, на Берасцейшчыне адбылася сустрэча групы арнітолагаў з Мінску з новым для нашай фауны відам – арктычным пясочнікам (Calidris melanotos).
У мінулую нядзелю, 9 лістапада, адбылася вельмі значная падзея. На канферэнцыі краін-удзельніц Канвенцыі па мігрыруючых відах дзікіх жывёл (Convention on Migratory Species (CMS)), больш вядомай у нас як Бонская канвенцыя, прадстаўнікі краін між іншым выпрацавалі накірункі барацьбы з нелегальным забойствам, выемкай з прыроды і гандлем дзікімі птушкамі і ратыфікавалі пераломны План дзеянняў па ахове больш чым 400 відаў пярнатых!
Першае падрабязнае даследаванне поспеху гнездавання мадагаскарскага нырка (Aythya innotata) паказала, што 96% качанят гэтага самага рэдкага віду качак паміраюць яшчэ да таго часу, як навучацца лятаць. Хаця б па гэтай прычыне невялічкая пазасталая ў прыродзе папуляцыя ніколі не зможа павялічыць сваю колькасць без сур’ёзнай дапамогі чалавека.
На прыканцы мінулага тыдня першыя малыя лебедзі (Cygnus columbianus) прыляцелі на сваё пастаяннае месца зімоўкі ў Вялікабрытаніі. Гэта самае позняе прыбыццё гэтага віду ў Слімбрыдж за апошнія 45 год.
КАМЕНТАРЫ