Амаль усе віды жывёл маюць ворагаў – драпежнікаў, якія могуць пагражаць іх жыццю, але часам яны робяць памылкі ў сытуацыях, калі насамрэч рэальнай небяспекі ад драпежнікаў няма. І птушкі не ёсць выключэннем.
- 30.03.2023 - 16:13 | Harrier
- 13.03.2023 - 19:05 | Harrier
Новае даследаванне шведзка-нямецкай каманды навукоўцаў дазваляе лепш зразумець неабходнасць адпачынку птушак пад час сезонных міграцый. Аказалася, што яны выкарыстоўваюць адпачынак не толькі для аднаўлення энергіі, але і каб адпаведным чынам узмацніць сваю імунную сістэму.
- 10.03.2023 - 16:48 | HarrierЯшчэ нядаўна кароткадзюбыя гуменніцы гнездавалі толькі на ўсходзе Грэнландыі, на Ісландыі і на Svalbard’е, а зімавалі ў Вялікабрытаніі і на ўзбярэжжы Паўночнага мора (у Бельгіі, Нідэрландах, Германіі і Даніі). Аднак за параўнальна непрацяглы час частка віда не толькі стварыла новую гняздуючую папуляцыю ў расійскай Арктыцы, але і новую трасу міграцыі да гэтых новых месцаў гнездавання.
- 04.03.2023 - 22:25 | Harrier
З пачаткам нашага стагоддзя апасенні наконт таго, што від увогуле знік, з кожным годам павялічваліся - апошнім пацверджаным назіраннем тусклай тэтракі (Xanthomixis tenebrosa) была рэгістрацыя ў 1999 годзе. Гэтую эндэмічную для Мадагаскара птушку апісаў амаль сто год таму (у 1925-м) знакаміты нямецкі арнітолаг Erwin Friedrich Theodor Stresemann (1889-1972) і вось цяпер яна фактычна была пераадкрыта.
- 03.03.2023 - 22:27 | Harrier
Змены клімату больш ці менш значна ўздзейнічаюць на большасць відаў-мігрантаў, між іншым на іх размяшчэнне ў гнездавы і пазагнездавы сезоны, адлегласці і маршруты сезонных міграцый, а таксама на феналогію. Каманда латвійскіх даследчыкаў вырашыла больш дакладна апісаць змены ў вясновай феналогіі прылётаў звычайнага шпака (Sturnus vulgaris), кароткадыстанцыйнага мігранта для краін паўночна-усходняй часткі Еўропы, у сувязі са зменамі ў надыходзе метэаралагічнай вясны за апошняе стагоддзе.
- 28.02.2023 - 21:08 | HarrierПараўнальна значныя змены ў складзе здабычы сокалаў-падарожнікаў, якія былі адзначаныя пад час каранціна, уведзенага ў Вялікабрытаніі з-за эпідэміі COVID-19, узнялі пытанне пра ўздзеянне паводзін людзей на важныя бакі жыцця дзікіх драпежнікаў, якія жывуць у нашых гарадах.
- 27.02.2023 - 20:55 | Harrier
Усе сучасныя віды птушак, здольныя да палёту, маюць спецыяльную структуру на крыле, якая называецца propatagium і без якой іх палёт немагчымы. Узнікненне гэтай структуры доўгі час заставалася загадкай, ажно група японскіх даследчыкаў дзякуючы ўскосным доказам і статыстычным метадам змагла паказаць, што яна ўзнікла яшчэ ў дыназаўраў-тэрапод.
- 24.02.2023 - 21:25 | Harrier
Вельмі цікавыя вынікі атрымала міжнародная каманда навукоўцаў, якая вывучала ўзаемаадносіны даўрскіх рудахвостак (Phoenicurus auroreus) і іх гнездавых паразітаў – звычайных зязюляў (Cuculus canorus). Рудахвосткі гнездавалі бліжэй да паселішчаў чалавека ці нават у іх, калі чулі ці бачылі зязюляў навокал у пачатку гнездавання. Такім чынам, рудахвосткі пазбягалі гнездавога паразітызму, таму што зязюлі ў сваю чаргу пазбягаюць людзкіх паселішчаў.
- 19.02.2023 - 18:49 | Harrier
Па ўсяму Свету жывуць прыкладна 2.500 відаў багамолаў, якія распаўсюджаны на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Гэтыя своесаблівыя і параўнальна вялікія насякомыя добра вядомыя сваімі здольнасцямі здабываць і з’ядаць іншых бесхрыбетных, аднак часам паспяхова палююць і на дробных хрыбетных жывёл, такіх як яшчаркі ці нават рыбкі.
- 17.02.2023 - 01:26 | Harrier
Скамянелыя парэшткі костак раней невядомых для навукі двух выкапневых відаў пінгвінаў, знойдзеных у Новай Зеландыі, былі нядаўна нарэшце апісаны. Прычым адзін з гэтых новых відаў, паводле ацэнкі навукоўцаў, важыў каля 150 кг і такім чынам заслугоўвае лічыцца самым вялікім прадстаўніком пінгвінаў, якія калі-небудзь жылі на Зямлі.
- 08.02.2023 - 21:12 | HarrierКаралінскія сініцы – невялікія, аселыя ў паўднёва-усходніх штатах ЗША птушкі. Пасля сезону гнездавання яны далучаюцца да чародак іншых, большых памерамі відаў вераб’іных, такіх як вострачубая сініца, каралінскі папаўзень і разнастайных відаў дзятлаў. Доўгатэрміновыя назіранні тлумачаць, чаму гэта можа быць карысна не толькі для найменшых памерамі ў групе каралінскіх сініц.
- 07.02.2023 - 23:14 | Harrier
Чорнашапачныя сініцы (Poecile atricapillus) выжываюць узімку ў паўднёвай частцы Канады і на поўначы ЗША дзякуючы запасам ежы, якія яны робяць на індывідуальных тэрыторыях. Гэтыя запасы граюць вялікую ролю ў паспяховай зімоўцы сініц, таму што з’яўляюцца важным дадаткам ежы – і энергіі – да той, якую сініцы знаходзяць штодня.
- 01.02.2023 - 00:57 | Harrier
Самка белага жураўля (Grus leucogeranus), якую выгадавалі для гэтага ў Бельгіі, была адвезена ў Іран і ў бліжэйшы час будзе выпушчана ў прыроду ў месцы, дзе штогод зімуе самец Omid - апошні прадстаўнік заходнесібірскай папуляцыі віда. Навукоўцы спадзяюцца, што існуе вялікая імавернасць стварэння пары і маюць надзею на вяртанне жураўлёў разам на месца гнездавання ў Заходнюю Сібір.
- 30.01.2023 - 21:49 | Harrier
Вялікая міжнародная каманда арнітолагаў, дзякуючы вялізарнай базе дадзеных EURING Data Bank пра перамяшчэнні акальцаваных за больш, чым стагоддзе тысячах лебедзяў-клікуноў (Cygnus cygnus) у розных краінах Еўропы, змагла ацаніць накіраванасць і інтэнсіўнасць ‘абмену’ птушкамі паміж двума адасобленымі еўрапейскімі гнездавымі папуляцыямі віду.
- 25.01.2023 - 00:17 | Harrier
Каманда навукоўцаў з Imperial College London (Вялікабрытанія) пасля правядзення дэталёвых даследаванняў і параўнання апярэння многіх відаў нечакана знайшла, што ў крыптычна афарбаваных слонак (Scolopax rusticola), якія да таго ж вядуць пераважна начны лад жыцця, рулявыя пер’і самыя яркія з усіх відаў птушак.
КАМЕНТАРЫ