• 09.06.2025 - 15:27 | Harrier

    Поўнае знікненне балотных соваў (Asio flammeus) у адных мясцінах пасля сезону і з’яўленне ў іншых у наступным даўно здзіўляла. Выкарыстанне спадарожнікавых перадатчыкаў вялікай міжнароднай камандай даследчыкаў дазволіла атрымаць дадзеныя, якія прыпадымаюць завесу таямнічасці над жыццём гэтага віду і яшчэ больш здзіўляюць.

  • 05.06.2025 - 22:54 | Harrier

    Каманда даследчыкаў дзякуючы доўгатрэміновым назіранням змагла сфармуляваць новы погляд на карысць рэдукцыі вывадка для аднаго з марскіх відаў птушак. Хутчэй за ўсё, падобным чынам гэта працуе і для іншых відаў, у якіх цяжка дакладна прадказаць даступнасць зменлівых харчовых рэсурсаў у гнездавы перыяд.

  • 22.05.2025 - 16:25 | Harrier

    Новае даследаванне дазволіла атрымаць больш дакладную і поўную карціну залётаў наземных відаў птушак з Неарктычнага зоагеаграфічнага рэгіёну ў Еўропу, таму што дапамагло лепш зразумець адкуль яны ляцелі і вызначыць магчымыя прычыны гэтых пералётаў праз Атлантычны акіян.

  • 17.05.2025 - 00:19 | Harrier

    У пачатку крэйдавага перыяду, 117 мільёнаў гадоў таму на тэрыторыі сучаснай Бразіліі жыў даволі своеасаблівы від птушак – кратоавіс (Cratoavis cearensis).

  • 09.05.2025 - 17:29 | Harrier
    Пугач – самая вялікая сава ў Еўропе, якая, на жаль, дэманструе высокую (і ў значнай сваёй долі) непрыродную смяротнасць па ўсяму свайму арэалу. Негледзячы на павелічэнне папуляцыі ў апошнія дзесяцігоддзі, ужо вядомыя асноўныя смяротныя пагрозы (напрыклад, паражэнне электычным токам) застаюцца актуальнымі і выяўляюць новыя выклікі ў ахове і забеспячэнні доўгатэрміновай жыццяздольнасці папуляцый пугача.
  • 09.05.2025 - 00:20 | Harrier
    Многія віды могуць дасягнуць вялікай папуляцыйнай шчыльнасці ў месцах, дзе для гэтага дастаткова рэсурсаў. Нечакана рэкордная шчыльнасць была знойдзена пад час правядзення чарговых улікаў для часткі вянгерскай папуляцыі сыча-сіпеля ў традыцыйным для гэтай краіны сельскім краявідзе.
  • 07.05.2025 - 15:01 | Harrier
    Каманда аўстралійскіх і канадзкіх навукоўцаў атрымала анатамічныя і гісталагічныя пацверджанні таго, што было вядома дзякуючы назіранням за паляваннем лунёў і іх знешняму выгляду – гэтая група дзённых драпежных птушак выкарыстоўвае для вызначэння месцазнаходжання патэнцыйнай здабычы на зямлі не толькі зрок, але і слых.
  • 24.04.2025 - 23:54 | Harrier
    Гэтай зімой валанцёрам, якія лічылі птушак у заліве the Wash, які знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Англіі ў Норфалку, пашанцавала двойчы. Між іншага, яны ўбачылі і змаглі прачытаць кольцы на двух крыўках, абодвум з якіх аказалася больш за 40 гадоў.
  • 16.04.2025 - 18:57 | Harrier
    Каманда навукоўцаў параўнала запісы песняў усходніх салаўёў, зробленыя з прамежкам у 33 гады ў тым самым месцы ў Фінляндыі і знайшла, што песні вельмі значна змяніліся.
  • 10.04.2025 - 16:15 | Harrier
    Брытанская папуляцыя шуляка-галубятніка аднаўляецца пасля амаль поўнага вынішчэння віда ў Вялікабрытаніі ў пачатку мінулага стагоддзя. На сённяшні дзень яе велічыня ацэньваецца ў прыкладна 1200 пар, якія распаўсюджаны з невялікай шчыльнасцю і вельмі мазаічна па ўсёй краіне. Для таго, каб лепш зразумець магчымыя змены ў выбары гнездавых біятопаў, маладыя шулякі атрымалі спадарожнікавыя перадатчыкі.