- 11.07.2024 - 21:17 | HarrierДзякуючы перагляду вынікаў класічнага эксперымента па ‘рэлакацыі’ і новым дадзеным, каманда даследчыкаў з Нідэрландзкага інстытуту экалогіі (NIOO-KNAW) і Швайцарскага арніталагічнага інстытуту (Vogelwarte Sempach) нарэшце вырашыла навуковую спрэчку, якая працягвалася не адно дзесяцігоддзе.
- 06.07.2024 - 10:31 | HarrierВялікая міжнародная каманда навукоўцаў з Кітая, Манголіі, Японіі і Даніі ў нядаўна апублікаваным даследаванні прывяла цікавыя дадзеныя адносна феналогіі размнажэння, міграцыі і зімоўкі лебедзей-клікуноў, якія гняздуюць у розных шыротах.
- 04.07.2024 - 17:44 | HarrierВельмі незвычайныя паводзіны не толькі для віда, але і для дзікіх жывёл увогуле былі адзначаны сёлета ў дарослай пары арланаў-белахвостаў на шатландзкім востраве Mull. Птушкі адмовіліся ад размнажэння ў гэтым сезоне, але дагэтуль кормяць сваё параненае ў мінулым годзе птушаня, якому ўжо больш за год.
- 01.07.2024 - 10:18 | HarrierЗгодна з нядаўнім даследаваннем каманды аўстралійскіх навукоўцаў, больш агрэсіўныя заходнія аўстралійскія сарокі дэманструюць менш спрытныя паводзіны і горш вучацца ў новай сытуацыі ў параўнанні з больш раўнаўзважанымі чальцамі той жа групы птушак.
- 22.06.2024 - 01:02 | HarrierУсходняя варона для Афрыкі - чужародны інвазійны від птушак, які не толькі значна шкодзіць мясцовай сельскай гаспадарцы, турызму, але і прыродзе. Таму ўрад Кеніі запланаваў вельмі маштабную элімінацыю варон у краіне і да канца гэтага году чакаецца знішчэнне 1 мільёна асобін.
- 19.06.2024 - 01:10 | HarrierВялікая і мульцідысцыплінарная група даследчыкаў з ЗША у шэрагу арыгінальных эксперыментаў паказала, што звычайныя шпакі, калі ляцяць за іншымі чальцамі групы, трацяць на палёт на 25% менш энергіі, чым калі б ляцелі ў тых самых умовах асобна.
- 10.06.2024 - 20:51 | Harrier
Долі смяротнасці, або наадварот, выжывання маладых птушак, якія выляцелі з гнязда - вельмі важны паказчык для разумення дынамікі папуляцыі, які, аднак, вельмі цяжка вызначыць. Між іншага, ён дэманструе і здольнасці бацькоў да гадавання сваіх птушанят.
- 19.05.2024 - 01:46 | HarrierМіжнародная каманда даследчыкаў дзякуючы генетычнаму аналізу вызначыла, што гіганцкі калібры не адзін, а насамрэч два віды. Паўночная папуляцыя самага вялікага калібры (памерам з ластаўку) круглы год застаецца ў высокіх частках Андаў, тады як паўднёвая пасля размнажэння мігруе з прыкладна ўзроўню мора ў горы да вышынь у 5000 метраў н.у.м. Знешне абодва віды выглядаюць аднолькава, аднак іх геном і паводзіны кажуць пра вельмі працяглую асобную гісторыю.
- 16.05.2024 - 01:04 | HarrierУ 15-ты раз у нас ёсць магчымасць сачыць амаль за ўсімі падзеямі сямейнага жыцця на двух гнёздах сокала-пустальгі, якія гняздуюць на шматпавярховым доме ў Брэсце. Прайшло 1,5 месяца, як самка на першым гняздзе адклала там сваё першае яйка, усе 6 птушанят жывыя і хутка растуць, а вось на другім гнязде толькі пачалося вылупленне і самае цікавае перад намі. Сёлета глядзець за жыццём на абодвух гнёздах можна ТУТ.
- 02.05.2024 - 23:50 | HarrierНезвычайна афарбаванага бусла, якога немагчыма аднесці да пэўнага віда, сфатаграфавалі ў першы дзень траўня ў Чэхіі. Птушка дэманструе афарбоўку і чорнага, і белага буслоў і хутчэй за ўсё з’яўляецца гібрыдам паміж імі (Ciconia ciconia x Ciconia nigra).
- 01.05.2024 - 18:00 | Harrier
У апошнія дэкады на самым захадзе Еўропы, у Партугаліі і Гішпаніі, былі адзначаны некалькі афрыканскіх відаў птушак, некаторыя з іх так і засталіся больш ці менш рэгулярна залётнымі, іншыя ж пачалі тут гнездаваць. Гэтыя параўнальна хуткія змены іберыйскай арнітафауны звязваюць найперш з апошнімі кліматычнымі зменамі.
- 23.04.2024 - 00:46 | HarrierТэарэтычна, міграцыя і гнездаванне як самыя энергетычна затратныя перыяды ў гадавым жыццёвым цыкле птушак, павінны быць адасоблены адно ад аднаго каб пазбегнуць перарасходу наяўнай у асобін энергіі. Аднак маштабнаму даследаванню з выкарыстаннем спадарожнікавых перадатчыкаў атрымалася паказаць, што ёсць яўнае выключэнне з гэтага правіла.
- 17.04.2024 - 01:36 | HarrierПадрабязнае генетычнае даследаванне каманды навукоўцаў з Фінляндыі і Швецыі паказала, што т.зв. шэрая каляровая морфа шэрай кугакаўкі можа быць фізіялагічна лепш падрыхтаваная да жыцця ў больш халодным клімаце, чым птушкі рудой морфы.
- 10.04.2024 - 09:59 | Harrier
Харчаванне ў групе мае і свае перавагі, і свае недахопы. У групе лягчэй знайсці адпаведную ежу, заўважыць і пазбегнуць драпежніка. Аднак вялікая колькасць асобін у адным месцы прыцягвае больш увагі драпежнікаў, ды і канкурэнцыя за ежу павялічваецца.
- 30.03.2024 - 01:09 | HarrierАпублікованая ў апошнім нумары часопіса Ornis Polonica справаздача падсумоўвае дадзеныя, атрыманыя Картатэкай рэдкіх птушак (Kartoteka Rzadkich Ptaków) пра некаторыя параметры гнездавых папуляцый 32 рэдкіх у Польшчы таксонаў (30 відаў і 2 падвідаў) птушак у 2021 годзе.
КАМЕНТАРЫ