Viasna-2024 2024

  • 16.12.2010 - 20:52 | Harrier

    Пачынаецца дзевяты набор на праграму "Study Tours to Poland”- навучальныя візыты для студэнтаў з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі (Бранская вобласьць, Калінінградзкая вобласць, Ленінградзкая вобласьць і горад Санкт-Пецярбург, Наўгародзкая вобласьць), у межах якіх Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Калегія Усходняй Эўропы імя Яна Новака-Eзераньскага, Фонд “Барусія”, Фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў на бясплатныя двухтыднёвыя стажыроўкі ў акадэмічных цэнтрах Польшчы.

  • 16.12.2010 - 15:08 | Harrier

    Тая самая каманда генетыкаў, якая даказала, што чайка-клыгун Larus argentatus не ёсць “кальцавым відам”, знайшла дзве асобныя лініі пад час аналізу паходжання ў трох галарктычных відаў паўночна-амерыканскіх і еўразійскіх чаек.

  • 16.12.2010 - 00:10 | Harrier

    З’явілася першая дэталёвая навуковая праца, прысвечаная авіфауне палеанталагічнага раскопу, зробленага ў Ahl al Oughlam, недалёка ад сталіцы Марока, Касабланкі. Ад часу знаходак там шматлікіх акамянеласцяў мінула 25 год.

  • 15.12.2010 - 12:49 | Harrier

    Дзякуючы падтрымцы прыродаахоўнага таварыства "Bocian" (Польшча) мы маем магчымасць абвесціць новы конкурс. Першыя 9 бёдуотчараў, якія самастойна або з дапамогай мадэратара размесцяць свае зімовыя назіранні за птушкамі (альбо іншымі дзікімі жывёламі) у адпаведным раздзеле Нашы назіранні на нашым сайце, атрымаюць выдатны падарунак.

  • 14.12.2010 - 19:37 | Harrier

    Прапануем Вашай увазе пераклад артыкулу праф. Яна Каханоўскага (1894-1942), з якога вынікае, што дапамога дзікім птушкам у нашым горадзе мае параўнальна даўнія традыцыі і гэтай зімой мы можам адзначаць 80-ці годдзе яе пачатку.

  • 14.12.2010 - 15:18 | Kiolk

    12 снежня на свет з'явіўся новы праменьчык жыцця ў сям'і Аляксандра і Таццяны Страчук (Аляксандр з'яўляецца актыўным наведвальнікам сайта www.birdwatch.by). А 14.30 гэты свет агучыў першым крыкам хлопчык, якога бацькі яшчэ да зараджэння жыцця вырашылі назваць Жэня/Яўген/Евгений - якое ў перакладзе з старажытна грэцкага азначае высакародны.

  • 13.12.2010 - 21:41 | Harrier

    Дзякуючы чарговаму праекту, накіраванаму на ахову адной з самых рэдкіх птушак кантынентальнай Еўропы – вяртлявай чаротаўкі (Acrocephalus paludicola), які рэалізоўвала Агульнапольскае таварыства аховы птушак (Ogólnopolskie Towarzystwo Ochrony Ptaków (ОТОР)), быў створаны тэлевізійны фільм. Дзякуючы глабальнаму відэа-сэрвісу YouTube кожны жадаючы можа паглядзець яго на сваім кампутары.

  • 12.12.2010 - 22:27 | Harrier

    Адна з найстарэйшых і найбольш аўтарытэтных прыродаахоўных і даследуючых птушак брытанскіх арганізацый – British trust for Ornithology (BTO) распачаў маштабны рэстайлінг арганізацыі  і знешняга выгляду ўсяго, што з ёй злучана.

  • 12.12.2010 - 20:11 | Harrier

    Дзякуючы дапамозе Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF наш сайт можа зрабіць прыемныя падарункі сваім зарэгістраваным карыстальнікам. Гэта значок на іголцы (памерам 13 х 20 мм) і магнітная налепка з лагатыпам Birdwatch.by (памерам 50 х 80 мм) на аўтамабіль або халадзільнік.

  • 11.12.2010 - 00:23 | Harrier

    Сярэдняга памеру кулікі, якія маюць не толькі своеасаблівы выгляд і харчаванне, але і надзвычайныя для гэтай групы гнездавыя паводзіны (бо гняздуюць у норах!), крабавыя пясочнікі Dromas ardeola доўгі час заставаліся таксанамічнай тэрра інкогніта. Апярэннем яны найбольш падобныя да шыладзюбак і хадулачнікаў Recurvirostridae, тады як марфалагічна яны найбліжэйшыя палянікавым Burhinidae.

  • 10.12.2010 - 20:19 | Kiolk

     Менавіта гэта тэма стала асноўным лейтматывам чарговага заалагічнага чацвярга, які прайшоў гэтым разам у фае РЭЦДЮ, бо па досведу мінулых разоў, пакой не могуць змясціць усіх жадаючых.

  • 09.12.2010 - 17:56 | Harrier

    Хутка выйдзе з друку і будзе разасланы сябрам АПБ падвоены (1-2 2010) нумар сяброўскага часопісу “Птушкі і мы”. Нумар мае абноўлены дызайн і поўнакаляровы друк на ўсіх старонках, якіх у часопісе (разам з вокладкамі) стала 44.

  • 08.12.2010 - 23:37 | Harrier

    Кампанія NextEra Energy Resources пасля 5 год судовых спрэчак пагадзілася выплаціць $2.5 мільёна на ахову драпежных птушак у Altamont Pass, California (ЗША) і замяніць 2400 ветравых энергетычных установак састарэлых мадэляў.

  • 07.12.2010 - 22:35 | Harrier

    Скамянелыя парэшткі былі знойдзены на інданезійскім востраве Флорэс (Flores), які стаў знакамітым з-за таго, што менавіта на ім былі знойдзеныя парэшткі чалавека 1м росту, які атрымаў навуковую назву Homo floresiensis, а папулярна называецца хобітам.

  • 07.12.2010 - 19:48 | Feather

    Администрация Гомельского дворцово-паркового ансамбля впервые организовала День угощения птиц и белок, который отмечается в мире 4 декабря. Акция прошла при поддержке общественного объединения "Ассоциация детей и молодежи" (АСДЕМО), а также предприятий "Гомельхлебопродукт" и "Гомельхлебпром".