Вялікі арлец дасылае з падарожжа... СМС-кі!

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць рэгістраваць месцазнаходжанне птушак нават з частатой штонекалькі хвілін. Дзякуючы забеспячэнню вялікага арляца (Aquila clanga) з Усходняй Польшчы сучасным перадатчыкам, можна сачыць за яго пералётам на зімоўку ў Афрыку. А пасля прагляду атрыманых каардынатаў на мапе GoogleEarth, можна ўбачыць як выглядаюць дакладныя месцы дзе ён паляваў, начаваў ці адпачываў.

Лоджэр GPS GSM – гэта невялікая прылада, якая вызначае геаграфічныя каардынаты з дапамогай сістэмы GPS. Запісаныя такім чынам дадзеныя могуць высылацца атрымальніку з дапамогай сотавай тэлефаніі ў выглядзе звычайных СМСак. Гэтыя прылады ў апошні час сталі ствараць сур’ёзную канкурэнцыю звычайным спадарожнікавым перадатчыкам, таму што іх цана ўжо цяпер у тры разы меншая, чым у падобнага класа перадатчыкаў. Нашмат таннейшым ёсць і шлях атрымання дадзеных – для іх перадачы не патрэбныя спадарожнікі. Таксама, як і перадатчыкі, лоджэры маюць сонечную батарэю, якая дазваляе ўвесь час узнаўляць запас энергіі, неабходны для бесперабойнай працы прыладаў. Лоджэр GPS, як і спадарожнікавы перадатчык, прымацоўваецца на птушцы як заплечнік на тэфлонавых, або неапрэнавых стужках. Каб птушка не адчувала яго цяжару і прылада не аказвала ўплыву на палёт птушкі, яе маса не павінна быць большай за 3-5 % ад вагі птушкі. Лоджэр, які выкарысталі на вялікім арляцы, быў зроблены польскай фірмай Ecotone з Гдынi. З-за таго, што да гэтага часу лоджэры не выкарыстоўваліся ні на арлах, ні на іншых далёкадыстанцыйных мігрантах, не было вядома ці будзе лоджэр спраўна дасылаць дадзеныя з па-за Еўропы, бо ў Афрыцы якасць сігналу сотавай сувязі можа быць іншай, як і яе пакрыццё.


Першы лоджэр такога тыпу быў павешаны на дарослага самца вялікага арляца з даліны ракі Бебжы Гжэгажам Маціароўскім (Grzegorz Maciorowski) і камандай праекту LIFE AQC Plan. Пасля “атрымання” на спіну прылады, арлец паводзіў сябе нармальна, застаўся з самкай і птушанём і працягваў прыносіць здабычу на гняздо. Пад час гнездавання не было праблемаў з атрыманнем дадзеных з лоджэра і сігналы прыходзілі рэгулярна штодня. Ў залежнасці ад ступені зараду батарэі можна было кіраваць частатой, з якой прылада збірала ці рэгістравала дадзеныя. Ў гнездавы сезон іх атрымлівалі альбо 12, або 24 разы ў дзень. Паляўнічая тэрыторыя самца аказалася невялікай – усяго каля 1000 га. Восеньская вандроўка да месцаў зімоўкі распачалася 20 верасня. Траса пралёту праходзіла праз усходнюю Польшчу, Ўкраіну і Румынію, а далей – як і ў малых арляцоў (Aquaila pomarina) з Эстоніі і Румыніі, праз Балгарыю, Турцыю, Сірыю, Ліван, Ізраіль, Егіпет і далей на поўдзень – гл. мапу ніжэй.

Дынаміка вандроўкі вялікага арляца з лоджэрам GPS GSM (па восі ардынат – адлегласць у км, пераадоленая за адзін дзень)

На працягу адлюстраваных на малюнку вышэй 41 дня, птушка праляцела адлегласць у 8,5 тысяч км, у сярэднім па 200 км штодзень. Аднак тэмп міграцыі быў неаднародны: найхутчэй птушка ляцела паміж Румыніяй і Суданам, а рэкорд па далечыні быў пастаўлены 6 кастрычніка, калі арлец праляцеў 420 км. Перад пачаткам сапраўднай вандроўкі птушка выразна прыпынілася на украінскім Падоллі, дзе за 4 дні праляцела толькі 90 км. 
Атрыманыя з дапамогай сучасных тэхналогій дадзеныя могуць стаць каштоўнай інфармацыяй, з дапамогай якой можна вызначыць важныя для гэтага глабальна знікаючага віду птушак месцы адпачынку і сілкавання. Некалькі разоў пад час вандроўкі птушкі, прылада траціла сець сотавых аператараў, максімальна на 10 дзён. Але невысланыя своечасова рэгістрацыі месцазнаходжання птушкі перадаваліся пазней. Батарэя ні разу не разрадзілася так, каб не магла перадаваць дадзеныя, так што будзем чакаць на цікавыя звесткі з месца зімоўкі і вясновай міграцыі.

Вандроўку можна сачыць на мапе AQP 
Паводле www.koo.org.pl (тэкст, графік і мапа) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Здымак самца вялікага арляца Дзьмітрыя Вінчэўскага

На гэтую тэму:
Арлец з перадатчыкам на Пружаншчыне

Сумна закончылася сачэнне за вандроўнымі сокаламі ў Польшчы

 

Сокалы прыляцелі ў Афрыку са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах
 Сокалы Элеаноры пад назіраннем спадарожнікаў

Высокія тэхналогіі дапамогуць захаваць птушак

Беларускі арлец над Святой зямлёй

За большим подорликом, окольцованным в Беларуси, почти две недели наблюдают польские орнитологи

Сочым за арламі-вужаедамі дзякуючы спадарожнікам

Стэпавы арол пад наглядам спадарожнікаў

Молодые украинские балобаны с передатчиками: первые потери

Comments

Такие проекты не сохраняют подорликов, а уничтожают их. Можно с точностью до нескольких метров увидеть местонахождение птицы на карте. Необходимо уменьшить разрешающую способность карты! Как это сделано у венгров на сайте по слежению за балобанами. Опытному охотнику не составит труда выследить ее в таком месте и добыть.

Нужно немедленно написать письмо полякам, чтобы задумались над тем, что делают и способствовали сохранению птиц, а не их истреблению!

А навошта афрыканскаму паляўнічаму арлец? Ці еўрапейскаму ў Афрыцы? Гэта ж не балабан, якога можна злапаць і тэарэтычна прадаць ці застрэліць галубеводам.

Але вось іх кантактны мэйл: kontakt@koo.org.pl 
 

Harrier, карта содержит довольно подробный маршрут миграции подорлика. Максимальная разрешительная способность такая, что видны деревья, на которых подорлик сидел.

Зачем кому-то нужен подорлик? Не знаю. Мне не нужен. Но вдруг есть такие? Зачем зазря подставлять птицу, на которую уже, кстати, потратили деньги (оборудование и пр.)? Как я понимаю, результат исследования важен для организаторов.

Спасибо за контакт. Я уже написал письмо.

У прынцыпе згодны - для шырокай публікі такі маштаб сачэньня не мае сэнсу - гэта для тых, хто яго павесіў важна. Цяпер падумаў, што забіць птушку не важна якога віду могуць спецыяльна, каб зьняць і атрымаць грошы за лоджэр-перадатчык... Тым больш для Афрыкі гэта будзе шматмесячная зарплата... Ды і для Беларусі, напрыклад, таксама.

Нідзе такіх словаў не знайшоў - "У некалькі разоў таней".

З таго, што ведаю, заходні лоджэр GPS (без GSM) каштуе каля 1500 эўра, але для іх патрэбныя яшчэ падстанцыі недзе паблізу (каля 1-3 км ад птушкі), каб лоджэры скідвалі запісаныя рэгістрацыі. Польскія каштуюць танней. Але заходнія запісваюць больш разнастайныя дадзеныя - акрамя каардынат і вышыні над узроўнем мора, таксама ці птушка ляціць і ці махае крыламі ці ляціць як планэр.

Такія вось лоджэры GPS GSM нашмат цікавейшыя тым, што атрымліваеш дадзеныя нават ад птушкі за некалькі тысяч км і пастаянна - не трэба чакаць, пакуль яна вернецца вясной на тую самую гнездавую тэрыторыю і апынецца паблізу падстанцыі.

Вось так - не вельмі прэзентабельна і эстэтычна - выглядае польскі logger GPS (без GSM), думаю, што варыянт з GSM модулем выглядае падобна. Здымак з прэзентацыі Дамініка Крупіньскага: