Скапа з перадатчыкам знікла над Мальтай

 Арганізацыя BirdLife Malta абвесціла пра знікненне маладой скапы (Pandion haliaetus), якая была забяспечана сатэлітарным перадатчыкам і перастала дасылаць сігналы праз непрацяглы час пасля таго, як даляцела да Мальты. 

Птушка атрымала сучасны дэвайс ад вядомай польскай кампаніі ECOTONE і дасылала каардынаты свайго знаходжання кожныя 30 хвілін. Сваё падарожжа на месцы зімоўкі скапа пачала 20 жніўня. Праз некалькі гадзін яна праляцела ўсю Корсіку і Сардынію і дасягнула Сіцыліі пасля бесперапыннага начнога палёту над адкрытым морам. 

Пасля непрацяглага перапынку птушка паляцела ізноў і 24 жніўня даляцела да Мальты, дзе прыпынілася ў парту ля паўднёвай аканечнасці вострава, дзе і правяла ноч на партовым кране ці мачце карабля. Наступным ранкам птушка паляцела ў паўночным кірунку ў бок мясцовасці Delimara, але даволі хутка сігналы з перадатчыка перасталі прыходзіць даследчыкам. 

Ніколас Бэрбэра (Nicholas Barbara), супрацоўнік па ахове прыроды ў BirdLife Malta сказаў: "Тое, што здарылася, на жаль, зразумела. Delimara вядома значным браканьерствам –штогод тут страляюць многіх птушак афіцыйна ахоўваемых відаў уключна са скопамі. Страляюць альбо з узбярэжжа, альбо з лодак недалёка ад яго. Падобна на тое, што і гэтую скапу застрэлілі”. 

На жаль, гэта як мінімум трэцяя скапа – ахвяра паляўнічых пасля адкрыцця афіцыйнага паляўнічага сезону на востраве. Сведкі распавялі, што першая птушка была забіта адразу перад змрокам, калі ўладкавалася на начлег на слупе паблізу кліфаў на ўзбярэжжы. Яшчэ адна птушка гэтага віду была адзначана бёдуотчарамі ў палёце параненай на мінулым тыдні. 

Маладая скапа з перадатчыкам выляцела з гнязда, якое знаходзілася на поўначы Корсікі – самай значнай гнездавой папуляцыі віду ў Міжземнамор’і.  Флавіа Монці (Flavio Monti), аспірант, які вядзе праект па вывучэнню скапы на гэтым востраве, распавёў: "З-за цяжкіх умоваў надвор’я сёлета толькі адно з шасці птушанят скапы выляцела на Корсіцы. Гэта самы нізкі паказчык як мінімум за апошнія 20 год. Жахліва, што адно з некалькіх птушанят, якія ўсё ж падняліся ў паветра, было забіта на Мальце”.  

Міжземнаморскія скопы адрозніваюцца ад птушак з больш паўночных еўрапейскіх папуляцый меншымі памерамі. Акрамя гэтага, яны палююць пераважна ў моры, а не над азёрамі ці рэкамі. Дагэтуль былі невядомыя дэталі іх міграцыйных паводзінаў: ці яны ляцяць на зімоўку ў Суб-сахарыйскую Афрыку, ці праводзяць усю зіму недзе ў Міжземным моры. 

Усяго сёлета было пазначана перадатчыкамі 17 маладых птушак у розных краінах Міжземнамор’я. Даследчыкі спадзяюцца, што іншых скопаў атрымаецца адсочваць нашмат даўжэй.

Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

Здымак скапы Валерыя Кавалёнка

На гэтую тэму:

“СКАПА ВЯЛІКАЙ ХУТКАСЦІ” АПОШНІ МАЛЬТЫЙСКІ СОКАЛ-ПАДАРОЖНІК ЗАБІТЫ ПАЛЯЎНІЧЫМІ? УБАЧЫЦЬ КАЙГОЛА І ПАМЕРЦІ, АБО ГІСТОРЫЯ АДНАГО КАЛЬЦА

Скопам лучше облетать Украину стороной

У Польшчы працягваюць страляць у скоп

 

Comments

Я, кажется, понял. На самом деле здесь новости публикуются с целью проверки пользователей и посетителей сайта нат сообразительность)))