Дзякуючы памылцы ў вызначэнні Спіс птушак Беларусі ўсё ж зменіцца

 У мінулую нядзелю група гарадзенскіх бёдуотчараў у 30 км ад Гродна назірала трох гагачоў, два з якіх без праблем па голасу і знешняму выгляду былі прызнаныя чорнаваллёвымі. А вось трэцяя птушка, якая была выразна большых памераў, ў рэшце рэшт таксама была прызнаная як Дзіўны чорнаваллёвы гагач (Gavia arctica) на Свіслацкім вадасховішчы + VIDEO, дапамагла дадаць новы від у Спіс птушак Беларусі.

У нас былі падозранні, што гэта можа быць чaрнадзюбы гагач (Gavia immer) – новы від птушак для Беларусі.

Ўсё пачалося з каментара Мікалая Чэркаса, які са здзіленнем зазначыў, што чaрнадзюбы гагач не можа быць новым відам для нашай краіны, бо яго пудзіла знаходзіцца шмат год у музэі нацпарка “Белавеская пушча”. 

Пад час спраўджання гэтай інфармацыі ў апублікаваных крыніцах выявілася дзіўная рэч - сапраўды, першая вядомая рэгістрацыя віду была зроблена яшчэ ў 1972 годзе, калі адна птушка была здабытая мясцовым арнітолагам Уладзімірам Афанасьевічам Дацкевічам (1928-2010) на сажалцы ў в. Ляцкія. Наступная рэгістрацыя адбылася праз два гады, калі яшчэ адзін чарнадзюбы гагач быў здабыты на возеры Выганаўскае (Берасцейшчына) 20.10.1974 г. Пудзіла менавіта гэтай птушкі знаходзіцца дагэтуль у музэі нацыянальнага парка і пра яго і казаў Мікалай Чэркас.

У.А.Дацкевіч. Здымак з www.bp21.org.by

Гэтыя звесткі былі апублікаваныя (толькі) ў 1998 годзе, калі Уладзімір Афанасьeвіч змог вярнуцца да галоўнай кнігі свайго жыцця, якая мае назву «Исторический очерк и некоторые итоги орнитологических исследований в Беловежской пуще (1945-1985)». 

Вокладка кнігі У.А.Дацкевіча (Віцебск, 1998). Здымак з www.bp21.org.by

Яшчэ раз гэтая інфармацыя з’явілася ў артыкуле Андрэя Абрамчука і Мікалая Чэркаса “Птицы Беловежской пущи: систематический список” (Subbuteo – 10-2011, c.18-31) са спасылкай на кнігу Дацкевіча. Таму цяжка сказаць, чаму чарнадзюбы гагач не трапіў у Спіс птушак Беларусі ні пасля першай публікацыі ў 1998 годзе, ні пасля другой у 2011. 

Цяпер з’явілася нагода выправіць гэтую памылку. Калі Беларуская арніта-фауністычная камісія афіцыйна дадасць від у Спіс птушак Беларусі, ён можа быць чацвёртым новым відам для нашай краіны з пачатку 2013 году: разам з белабрухім свіргулём, чайкадзюбай крычкай і пласканосым плывунчыкам, якія назіраліся ў Беларусі сёлета. 

Такім чынам, у нашай арнітафауне можа стаць 327 відаў.

Чaрнадзюбы гагач – другі па памерах (пасля беладзюбага). Тундравы від, які акрамя поўначы Паўночнай Амерыкі, таксама ў невялікай колькасці гняздуе на Ісландыі, Грэнландыі і на Мядзвежых выспах. Пад час міграцыі залятае ў іншыя краіны Еўропы, а таксама часам зімуе на Балтыйскім і Паўночным моры. Так, у Польшчы з ХІХ ст. да 2001 г. адзначаны 41 раз. Пры чым да 1950 г. адбылося пр. 16 рэгістрацый, з 1950 да 1980 – 6, а потым да 2001 - яшчэ 17. (Tomialojć, Stawarczyk, 2003)

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

 

Здымак чарнадзюбага гагача з Канады Аляксандра Вінчэўскага  

 

На гэтую тэму:

 

НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК - ПЛАСКАНОСЫ ПЛЫВУНЧЫК - ЗАЛЯЦЕЎ НА ВІЦЕБШЧЫНУ + VIDEO

 НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ЧАЙКАНОСАЯ КРЫЧКА – АДЗНАЧАНЫ Ў ТУРАВЕ + VIDEO

Сенсация: новый для Беларуси вид птиц - белобрюхий стриж - в Минске !

Новы для Беларусі від птушак – камчацкая чайка (Larus schistisagus) – адзначаны ў Гродна  

В Списке птиц Беларуси официально появились 3 новых вида: Протокол заседания БОФК от 16.01.2013 

 

Comments

Да, про это Андрей Абрамчук еще несколько лет назад говорил. Правда, было бы интересно на само чучело посмотреть.

Чэркас (госць) - 27.11.2013 - 07:01

In reply to by Harrier

Так, гэтая птушка знаходзілася ў экспазіцыі музея. Пры мне пераправяраў правільнасць вызначэння віду вядомы польскі арнітолаг праф. Л.Тамялойць.

Harrier - 27.11.2013 - 16:11

In reply to by Чэркас (госць)

 Каментар праз рассылку В.В.Грычыка:

О проблеме: какая из "больших" гагар регистрировалась у нас? - известно давно. Беда в том, что:
1) эти 2 вида (adamsii и immer) долгое время считали за один, и от этого в старых источниках приводили под именем immer, где непонятно, о ком из их двоих идет речь; 
2) чучело в Беловежской пуще, видимо, единственное, которое сохранилось (если оно и вправду сохранилось?) и по которому есть опубликованные данные о дате и месте добычи; и его надо бы посмотреть. Однако в свое время, будучи в Беловежской пуще, я этого не смог сделать: в экспозиции музея его не оказалось; 
3) если мы все же найдем это чучело, и оно окажется именно чучелом  бесспорной G. immer, то мы утвердим как новый вид Gavia immer; и тут же автоматически "подвиснет" G. adamsii, и ее, пожалуй, придется выбрасывать из списка, так как по ней нет никаких осязаемых свидетельств, кроме указаний в старых источниках под общим (в те времена) именем immer.
Такие вот дела... В Г 

 Дзякуючы такому грунтоўнаму каментару, праблема стала лепш зразумелай.

Застаецца знайсці пудзіла і праверыць вызначэнне, або запытаць праф.Тамялойця наконт яго вызначэння гэтай птушкі.

Першае зрабіць не магу, а вось другое сёння зраблю.

 Выглядае на тое, што ўключэнне ў Спіс птушак Беларусі менавіта чорнадзюбага гагача G.immer было б правільным крокам: праф. Людвік Томялойць пацвердзіў правільнасць вызначэння пудзіла з музэю нацпарка Белавеская пушча. І хаця ён не ўпэўнены, як быў падпісаны гэты гагач (з Ляцкіх ці з Выганаўскага), для нас гэта не так важна, бо абодва месцы знаходзяцца на Берасцейшчыне і ў Беларусі.

Што будзе з беладзюбым гагачом (гл. праблему ў каментары ніжэй) - застаецца ў кампетэнцыі БАФК пасля разгляду старых рэгістрацый.

 интересно, что  Федюшин с Долбиком (1967) упоминают одну регистрацию G. immer, но из Пинского музея 25/01/1933 года добычи. Размеров птицы и описания нет. G. adamsii нет совсем. Воронин (1967) упоминает 2 регистрации G. immer adamsii из окр. Пинска и оз. Выгоновское. В "Птицах на рубеже..." (1997) похоже упоминаются те же  2 регистрации G. adamsii "с 1920-х годов"...

77 (госць) - 09.12.2013 - 00:26

источник компилятивный: Очень редкий вид, случайно залетающий в период миграций. В Беларуси регистрировался всего несколько раз. В 1830 г. одна особь добыта в окрестностях Видз в нынешнем Браславском районе Витебской области. В Пинском краеведческом музее хранился экземпляр, добытый 25.01.1933 г. возле г. Пинска. Наконец, осенью 1960 г. еще одна птица этого вида отстреляна на оз. Выгоновском. Не исключено, что часть этих регистраций относится к близкому виду - черноклювой гагаре (Gavia immer). До второй половине ХХ века эти два вида считались формами одного вида. Для территории соседней Польши достоверно известны залеты как Gavia adamsi, так и G. immer.