У мінулую нядзелю група гарадзенскіх бёдуотчараў у 30 км ад Гродна назірала трох гагачоў, два з якіх без праблем па голасу і знешняму выгляду былі прызнаныя чорнаваллёвымі. А вось трэцяя птушка, якая была выразна большых памераў, ў рэшце рэшт таксама была прызнаная як Дзіўны чорнаваллёвы гагач (Gavia arctica) на Свіслацкім вадасховішчы + VIDEO, дапамагла дадаць новы від у Спіс птушак Беларусі.
У нас былі падозранні, што гэта можа быць чaрнадзюбы гагач (Gavia immer) – новы від птушак для Беларусі.
Ўсё пачалося з каментара Мікалая Чэркаса, які са здзіленнем зазначыў, што чaрнадзюбы гагач не можа быць новым відам для нашай краіны, бо яго пудзіла знаходзіцца шмат год у музэі нацпарка “Белавеская пушча”.
Пад час спраўджання гэтай інфармацыі ў апублікаваных крыніцах выявілася дзіўная рэч - сапраўды, першая вядомая рэгістрацыя віду была зроблена яшчэ ў 1972 годзе, калі адна птушка была здабытая мясцовым арнітолагам Уладзімірам Афанасьевічам Дацкевічам (1928-2010) на сажалцы ў в. Ляцкія. Наступная рэгістрацыя адбылася праз два гады, калі яшчэ адзін чарнадзюбы гагач быў здабыты на возеры Выганаўскае (Берасцейшчына) 20.10.1974 г. Пудзіла менавіта гэтай птушкі знаходзіцца дагэтуль у музэі нацыянальнага парка і пра яго і казаў Мікалай Чэркас.
У.А.Дацкевіч. Здымак з www.bp21.org.by
Гэтыя звесткі былі апублікаваныя (толькі) ў 1998 годзе, калі Уладзімір Афанасьeвіч змог вярнуцца да галоўнай кнігі свайго жыцця, якая мае назву «Исторический очерк и некоторые итоги орнитологических исследований в Беловежской пуще (1945-1985)».
Вокладка кнігі У.А.Дацкевіча (Віцебск, 1998). Здымак з www.bp21.org.by
Яшчэ раз гэтая інфармацыя з’явілася ў артыкуле Андрэя Абрамчука і Мікалая Чэркаса “Птицы Беловежской пущи: систематический список” (Subbuteo – 10-2011, c.18-31) са спасылкай на кнігу Дацкевіча. Таму цяжка сказаць, чаму чарнадзюбы гагач не трапіў у Спіс птушак Беларусі ні пасля першай публікацыі ў 1998 годзе, ні пасля другой у 2011.
Цяпер з’явілася нагода выправіць гэтую памылку. Калі Беларуская арніта-фауністычная камісія афіцыйна дадасць від у Спіс птушак Беларусі, ён можа быць чацвёртым новым відам для нашай краіны з пачатку 2013 году: разам з белабрухім свіргулём, чайкадзюбай крычкай і пласканосым плывунчыкам, якія назіраліся ў Беларусі сёлета.
Такім чынам, у нашай арнітафауне можа стаць 327 відаў.
Чaрнадзюбы гагач – другі па памерах (пасля беладзюбага). Тундравы від, які акрамя поўначы Паўночнай Амерыкі, таксама ў невялікай колькасці гняздуе на Ісландыі, Грэнландыі і на Мядзвежых выспах. Пад час міграцыі залятае ў іншыя краіны Еўропы, а таксама часам зімуе на Балтыйскім і Паўночным моры. Так, у Польшчы з ХІХ ст. да 2001 г. адзначаны 41 раз. Пры чым да 1950 г. адбылося пр. 16 рэгістрацый, з 1950 да 1980 – 6, а потым да 2001 - яшчэ 17. (Tomialojć, Stawarczyk, 2003)
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.byЗдымак чарнадзюбага гагача з Канады Аляксандра Вінчэўскага
На гэтую тэму:
НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК - ПЛАСКАНОСЫ ПЛЫВУНЧЫК - ЗАЛЯЦЕЎ НА ВІЦЕБШЧЫНУ + VIDEO
НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ЧАЙКАНОСАЯ КРЫЧКА – АДЗНАЧАНЫ Ў ТУРАВЕ + VIDEO
Сенсация: новый для Беларуси вид птиц - белобрюхий стриж - в Минске !Новы для Беларусі від птушак – камчацкая чайка (Larus schistisagus) – адзначаны ў Гродна
В Списке птиц Беларуси официально появились 3 новых вида: Протокол заседания БОФК от 16.01.2013
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 27.11.2013 - 00:01
Зусім нечаканым чынам, але
Зусім нечаканым чынам, але новы від у Спісе ўсё ж з'явіцца.
biot1 (госць) - 27.11.2013 - 00:33
In reply to Зусім нечаканым чынам, але by Harrier
Да, про это Андрей Абрамчук
Harrier - 27.11.2013 - 00:37
In reply to Да, про это Андрей Абрамчук by biot1 (госць)
Дык а хто не дае - думаю,
Дык а хто не дае - думаю, яно павінна быць у экспазіцыі ці захоўвацца па-за ёй.
Чэркас (госць) - 27.11.2013 - 07:01
In reply to Дык а хто не дае - думаю, by Harrier
Так, гэтая птушка
Так, гэтая птушка знаходзілася ў экспазіцыі музея. Пры мне пераправяраў правільнасць вызначэння віду вядомы польскі арнітолаг праф. Л.Тамялойць.
Harrier - 27.11.2013 - 16:11
In reply to Так, гэтая птушка by Чэркас (госць)
Каментар праз рассылку
Каментар праз рассылку В.В.Грычыка:
О проблеме: какая из "больших" гагар регистрировалась у нас? - известно давно. Беда в том, что:
1) эти 2 вида (adamsii и immer) долгое время считали за один, и от этого в старых источниках приводили под именем immer, где непонятно, о ком из их двоих идет речь;
2) чучело в Беловежской пуще, видимо, единственное, которое сохранилось (если оно и вправду сохранилось?) и по которому есть опубликованные данные о дате и месте добычи; и его надо бы посмотреть. Однако в свое время, будучи в Беловежской пуще, я этого не смог сделать: в экспозиции музея его не оказалось;
3) если мы все же найдем это чучело, и оно окажется именно чучелом бесспорной G. immer, то мы утвердим как новый вид Gavia immer; и тут же автоматически "подвиснет" G. adamsii, и ее, пожалуй, придется выбрасывать из списка, так как по ней нет никаких осязаемых свидетельств, кроме указаний в старых источниках под общим (в те времена) именем immer.
Такие вот дела... В Г
Harrier - 27.11.2013 - 17:47
In reply to Каментар праз рассылку by Harrier
Дзякуючы такому грунтоўнаму
Дзякуючы такому грунтоўнаму каментару, праблема стала лепш зразумелай.
Застаецца знайсці пудзіла і праверыць вызначэнне, або запытаць праф.Тамялойця наконт яго вызначэння гэтай птушкі.
Першае зрабіць не магу, а вось другое сёння зраблю.
Harrier - 29.11.2013 - 18:54
In reply to Дзякуючы такому грунтоўнаму by Harrier
Выглядае на тое, што
Выглядае на тое, што ўключэнне ў Спіс птушак Беларусі менавіта чорнадзюбага гагача G.immer было б правільным крокам: праф. Людвік Томялойць пацвердзіў правільнасць вызначэння пудзіла з музэю нацпарка Белавеская пушча. І хаця ён не ўпэўнены, як быў падпісаны гэты гагач (з Ляцкіх ці з Выганаўскага), для нас гэта не так важна, бо абодва месцы знаходзяцца на Берасцейшчыне і ў Беларусі.
Што будзе з беладзюбым гагачом (гл. праблему ў каментары ніжэй) - застаецца ў кампетэнцыі БАФК пасля разгляду старых рэгістрацый.
AV - 01.12.2013 - 22:09
интересно, что Федюшин с
интересно, что Федюшин с Долбиком (1967) упоминают одну регистрацию G. immer, но из Пинского музея 25/01/1933 года добычи. Размеров птицы и описания нет. G. adamsii нет совсем. Воронин (1967) упоминает 2 регистрации G. immer adamsii из окр. Пинска и оз. Выгоновское. В "Птицах на рубеже..." (1997) похоже упоминаются те же 2 регистрации G. adamsii "с 1920-х годов"...
77 (госць) - 09.12.2013 - 00:26
источник компилятивный: Очень
vogelfrei - 02.03.2017 - 20:20
и чем дело кончилось?
и чем дело кончилось?
Harrier - 02.03.2017 - 20:32
In reply to и чем дело кончилось? by vogelfrei
Яшчэ нічым :)
Яшчэ нічым :)
vogelfrei - 02.03.2017 - 21:44
In reply to Яшчэ нічым :) by Harrier
не рассматривала БОФК до сих…
не рассматривала БОФК до сих пор?
biot - 02.03.2017 - 22:45
In reply to не рассматривала БОФК до сих… by vogelfrei
Ну не смеши - полевой сезон…
Ну не смеши - полевой сезон на носу. Если и соберутся, то в следующем году.
vogelfrei - 08.03.2017 - 10:19
In reply to Ну не смеши - полевой сезон… by biot
так история уже давняя, с…
так история давняя, с тех пор уже были заседания