Брытанскі 40-гадовы бёдуотчар Нэйл Гэйуорд (Neil Hayward) небяспечна наблізіўся да ўстанаўлення новага рэкорду па колькасці адзначаных відаў птушак на тэрыторыі ЗША і Канады на працягу аднаго году. Спаборніцтвы афіцыйна праводзяцца Амерыканскай бёдуотчарскай асацыяцыяй АВА і найбольш вядомыя як American Big Year.
За шэсць дзён да пачатку новага году, Нэйл мае ў сваім гадавым спісе 748 відаў. Падобны вынік меў абсалютны пераможца Вялікага году Сэнд’і Каміта (Sandy Komito) ў 1998, які стаў несмяртэльным дзякуючы галівудскай меладраме “Вялікі год” з удзелам Стыва Марціна, Джэка Блэка і Оўэна Уілсана (Steve Martin, Jack Black і Owen Wilson).
З пачатку году на сённяшні дзень Нэйл праляцеў на самалётах 192 290 міль пад час 175 палётаў, быў у 28 штатах ЗША і 7 правінцыях Канады, а на аўтамабільным траспарце праехаў 51 151 міль. Гэтыя адлегласці, а таксама 193 ночы па-за домам, уключна са 137,5 гадзінамі, праведзенымі ў марскіх назіраннях, паказваюць яго высілкі, накіраваныя на ўстанаўленне новага рэкорду.
Нэйл адзначыў 745 відаў птушак са спісу АВА для Паўночнай Амерыкі і чакае рашэння яшчэ па трох: звычайнай рудахвотцы (Ph. phoenicuros), рудашыяму пастушку Rufous-necked Wood Rail (Aramides axillaris) з Паўднёвай і Центральнай Амерыкі і шуляку-карагольчыку (Accipiter nisus), якога ён самастойна знайшоў і сфатаграфаваў 7 снежня на востраве Адак (Алеўцкі архіпелаг) упершыню для Паўночнай Амерыкі.
Каментатары дасягнення Нэйла пішуць, што апошні від наўрацці будзе зацверджаны АВА як новы від для кантыненту, бо хаця і быў сфатаграфаваны, але недастаткова якасна.
Прачытаць кароткія, але ёмкія і цікава напісаныя справаздачы пра самыя цікавыя сустрэчы Нэйла, а таксама прасачыць апошнія дні году і яго фінальны вынік можна на блогу бёдуотчара: Accidental Big Year 2013.Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак самкі шуляка-карагольчыка Мікалая Вераб’я
На гэтую тэму:
Кожны пяты амерыканец – бёдуотчар!
З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!
Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 27.12.2013 - 12:12
Выдатная ідэя - Нэйл у сваім
Выдатная ідэя - Нэйл у сваім блогу размясціў адмысловы гадзіннік, які адлічвае секунды за канца году - яго Вялікага году і нашага таксама:
Шкада, што па амерыканскаму часу :)
AV - 28.12.2013 - 12:29
In reply to Выдатная ідэя - Нэйл у сваім by Harrier
интересные добавления к
интересные добавления к главному списку в конце, похоже американцы не считают "дикими" реинтродуцированных и натурализовавшихся птиц из неволи. В Европе в принципе тоже список делится на несколько, только у БОФК руки никак не доходят:
Seen but not ABA-countable:1
Common Pochard (VT)
2
Aplomado Falcon (TX)
3
Egyptian Goose (FL)
4
Mitred Parakeet (FL)
5
Orange-winged Parrot (FL)
6
Indian Peafowl (TX)
7
California Condor (CA)
8
Mandarin Duck (MA)
9
Greater Flamingo (TX)
1
White-cheeked Pintail (FL)
2
Bahama Woodstar (PA)
3
Crescent-chested Warbler (AZ)
4
Black-faced Grassquit (FL)
5
Eared Quetzal (AZ)
Falcon - 28.12.2013 - 14:08
In reply to Выдатная ідэя - Нэйл у сваім by Harrier
Хех, мой сябра з
Хех, мой сябра з універсітэту такі гадзіннік устанавіў на старонцы ў Opera, які адлічваў секунды да пачатку сесіі)))
Harrier - 30.12.2013 - 13:14
In reply to Хех, мой сябра з by Falcon
28 снежня Нэйл убачыў новы
28 снежня Нэйл убачыў новы для свайго Вялікага году від - вялікага паморніка (Stercorarius skua).
Вось што ён піша пра вынік году (адносна відаў) у сваім блогу:
Great Skua was big year bird #746 for me - and very possibly the last bird of the year. There was a lot of excitement today about beating the ABA big year record - set by Sandy Komito in 1998 (who - perhaps ironically for the day - had SKUA as his license plate.) He saw 745 birds, plus 4 that were new to the ABA region (745+4.) Three of those would eventually be accepted by the checklist committee giving him a final total of 748 (745+3.) I started the day on 745+3 and ended on 746+3. Have I beaten the record? Maybe. (It would be nice!) But none of my provisional birds (the 3 species new to the ABA - Rufous-necked Wood-rail, Common Redstartand Sparrowhawk) have been voted on yet, so I'll likely not know definitively until next year.
Harrier - 17.01.2014 - 22:44
In reply to 28 снежня Нэйл убачыў новы by Harrier
Пост-імперскі варыянт
Пост-імперскі варыянт Вялікага году:
http://ru-birds.livejournal.com/369797.html