Брытанскі бёдуотчар блізкі да новага рэкорду “Вялікага году” ў ЗША

 Брытанскі 40-гадовы бёдуотчар Нэйл Гэйуорд (Neil Hayward) небяспечна наблізіўся да ўстанаўлення новага рэкорду па колькасці адзначаных відаў птушак на тэрыторыі ЗША і Канады на працягу аднаго году. Спаборніцтвы афіцыйна праводзяцца Амерыканскай бёдуотчарскай асацыяцыяй АВА і найбольш вядомыя як American Big Year.

За шэсць дзён да пачатку новага году, Нэйл мае ў сваім гадавым спісе 748 відаў. Падобны вынік меў абсалютны пераможца Вялікага году Сэнд’і Каміта (Sandy Komito) ў 1998, які стаў несмяртэльным  дзякуючы галівудскай меладраме “Вялікі год” з удзелам Стыва Марціна, Джэка Блэка і Оўэна Уілсана (Steve Martin, Jack Black і Owen Wilson).

З пачатку году на сённяшні дзень Нэйл праляцеў на самалётах 192 290 міль пад час 175 палётаў, быў у 28 штатах ЗША і 7 правінцыях Канады, а на аўтамабільным траспарце праехаў 51 151 міль. Гэтыя адлегласці, а таксама 193 ночы па-за домам, уключна са 137,5 гадзінамі, праведзенымі ў марскіх назіраннях, паказваюць яго высілкі, накіраваныя на ўстанаўленне новага рэкорду. 

Нэйл адзначыў 745 відаў птушак са спісу АВА для Паўночнай Амерыкі і чакае рашэння яшчэ па трох: звычайнай рудахвотцы (Ph. phoenicuros), рудашыяму пастушку Rufous-necked Wood Rail (Aramides axillaris) з Паўднёвай і Центральнай Амерыкі і шуляку-карагольчыку (Accipiter nisus), якога ён самастойна знайшоў і сфатаграфаваў 7 снежня на востраве Адак (Алеўцкі архіпелаг) упершыню для Паўночнай Амерыкі. 

Каментатары дасягнення Нэйла пішуць, што апошні від наўрацці будзе зацверджаны АВА як новы від для кантыненту, бо хаця і быў сфатаграфаваны, але недастаткова якасна. 

Прачытаць кароткія, але ёмкія і цікава напісаныя справаздачы пра самыя цікавыя сустрэчы Нэйла, а таксама прасачыць апошнія дні году і яго фінальны вынік можна на блогу бёдуотчара: Accidental Big Year 2013.    

Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Здымак самкі шуляка-карагольчыка Мікалая Вераб’я

На гэтую тэму:

 

Кожны пяты амерыканец – бёдуотчар!

З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!

Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!

"Большой год" прибавит бёдуочеров +video

НОВЫ РЭКОРД “ВЯЛІКАГА ДНЯ” – 294 ВІДЫ ПТУШАК!

Comments

 Выдатная ідэя - Нэйл у сваім блогу размясціў адмысловы гадзіннік, які адлічвае секунды за канца году - яго Вялікага году і нашага таксама:

Шкада, што па амерыканскаму часу :)

 

 интересные добавления к главному списку в конце, похоже американцы не считают "дикими" реинтродуцированных и натурализовавшихся птиц из неволи. В Европе в принципе тоже список делится на несколько, только у БОФК руки никак не доходят:

Seen but not ABA-countable:

1

Common Pochard (VT)

2

Aplomado Falcon (TX)

3

Egyptian Goose (FL)

4

Mitred Parakeet (FL)

5

Orange-winged Parrot (FL)

6

Indian Peafowl (TX)

7

California Condor (CA)

8

Mandarin Duck (MA)

9

Greater Flamingo (TX)

____________________ Chased and missed!:

1

White-cheeked Pintail (FL)

 

 

2

Bahama Woodstar (PA)

3

Crescent-chested Warbler (AZ)

4

Black-faced Grassquit (FL)

5

Eared Quetzal (AZ)

 28 снежня Нэйл убачыў новы для свайго Вялікага году від - вялікага паморніка (Stercorarius skua).

Вось што ён піша пра вынік году (адносна відаў) у сваім блогу:

Great Skua was big year bird #746 for me - and very possibly the last bird of the year. There was a lot of excitement today about beating the ABA big year record - set by Sandy Komito in 1998 (who - perhaps ironically for the day - had SKUA as his license plate.) He saw 745 birds, plus 4 that were new to the ABA region (745+4.) Three of those would eventually be accepted by the checklist committee giving him a final total of 748 (745+3.) I started the day on 745+3 and ended on 746+3. Have I beaten the record? Maybe. (It would be nice!) But none of my provisional birds (the 3 species new to the ABA - Rufous-necked Wood-railCommon Redstartand Sparrowhawk) have been voted on yet, so I'll likely not know definitively until next year.