Птушаняты сіпухі змагаюцца за ежу … голасам!

 Швайцарскія даследчыкі змаглі паказаць, што птушаняты сіпухі (Tyto alba) маюць розныя крыкі, ведаюць і адрозніваюць галасы сваіх сіблінгаў. Замест фізічнай агрэсіі пад час канкурэнцыі за ежу, яны “вядуць перамовы” крыкамі. 

Д-р Эмелі Дрэйс (Dr Amelie Dreiss) і яе калегі з універсітэту Лазанны (Швайцарыя) апублікавалі вынікі сваіх даследаванняў у часопісе Journal of Evolutionary Biology

Сіпуха – адзін з самых пашыраных відаў птушак з практычна касмапалітычным арэалам – гэтыя совы не сустракаюцца з кантынентаў толькі на Антарктыдзе. Па захаду Беларусі праходзіць усходняя мяжа распаўсюджання віду ў Еўропе, і ў нашай краіне гэта рэдкі гняздуючы від з вельмі невысокай колькасцю. 

Сярэдні памер кладкі ад 4 да 6 яек, аднак некаторыя пары адкладваюць у асобныя гады нават да 12 яек.  Даследаванні закраналі пытанне: як савяняты замест фізічнай барацьбы з сіблінгамі за ежу “выгандлёўваюць” яе крыкамі ў бацькоў. 

З-за таго, што сіпухі – совы пераважна з начной актыўнасцю, для таго, каб дарослыя птушкі са здабычай ведалі, дзе знаходзяцца галодныя савяняты і маглі іх пакарміць, апошнія паведамляюць пра гэта адмысловымі крыкамі. 

"Гэтыя вакальныя сігналы адных птушанят стрымліваюць іншых сіблінгаў ад вакалізацыі і ад канкурэнцыі за ежу па вяртанні бацькоў.“ – тлумачыць д-р Дрэйс. "Калі галодныя некалькі птушанят і больш аднаго вырашаюць прасіць ежу, яны могуць паступова павялічваць інтэнсіўнасць крыку, аднак заўсёды гэта адбываецца без фізічнай агрэсіі – пакуль менш галодныя брацця і сёстры не замоўкнуць.” 

Каб лепш зразумець гэта, навукоўцы даследавалі вывадкі сіпух з гнездавых скрыняў, размешчаных у заходняй Швайцарыі. На аснове запісаў атрымалася, што адно птушанё крычыцьу сярэднім у адсутнасць бацькоў да 5 тысяч разоў за нач. 

Аднак імавернасць “негалодных” крыкаў невялікая. Да таго ж голас у савянят залежыць ад іх узросту, полу, ад ступені голаду і даволі індывідуальны, таму бацькі і сіблінгі могуць пазнаваць яго. Такім чынам даследнікі мяркуюць, што адбор падтрымлівае індывідуальныя адрозненні голасу птушанят і “спаборніцтвы” ў гучнасці галодных крыкаў замест нашмат больш энергетычна каштоўных непасрэдных фізічных боек за ежу.

Паводле www.news.bbc.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Дарослая сіпуха на здымку Andrzeja Smolinskiego

 

На гэтую тэму:

ПАЛЯВЫЯ ЖАЎРУКІ АДРОЗНІВАЮЦЬ СВАІХ СУСЕДЗЯЎ АД ІНШЫХ ПТУШАК

НОВЫ ВІД СІПУХІ З ВОСТРАВА СЭРАМ

Белыя совы сігналяць суродзічам сваёй белізной

В МИНСКЕ УШАСТАЯ СОВА ЗАГНЕЗДИЛАСЬ ЗИМОЙ

“Дзіўная сава” сфатаграфаваная

Забытая сава

АПІСАНЫ НОВЫ ВІД ПТУШАК – АМАНСКАЯ САВА

Comments

 Я думаю, што гэта ўніверсальны спосаб для ўсіх соваў з пераважна начной актыўнасцю на стадыі, калі птушаняты (ўжо) не змяшчаюцца ў гняздзе і пачынаюць перамяшчацца вакол яго на рознай адлегласці.

 Всегда интересовало распространение видов, не поддающееся очевидной логике. Вот, наример, почему в Беларуси нет горных животных - понятно. А почему тот же красный коршун или сипуха не распространены на всей территории страны - непонятно. Вроде их местообитания в Западной  Беларуси можно найти и в других местах синеокой. Аисты же распространяются на восток - во некоторых областях России, где они раньше не встречались, теперь гнездятся.