Швайцарскія даследчыкі змаглі паказаць, што птушаняты сіпухі (Tyto alba) маюць розныя крыкі, ведаюць і адрозніваюць галасы сваіх сіблінгаў. Замест фізічнай агрэсіі пад час канкурэнцыі за ежу, яны “вядуць перамовы” крыкамі.
Д-р Эмелі Дрэйс (Dr Amelie Dreiss) і яе калегі з універсітэту Лазанны (Швайцарыя) апублікавалі вынікі сваіх даследаванняў у часопісе Journal of Evolutionary Biology
Сіпуха – адзін з самых пашыраных відаў птушак з практычна касмапалітычным арэалам – гэтыя совы не сустракаюцца з кантынентаў толькі на Антарктыдзе. Па захаду Беларусі праходзіць усходняя мяжа распаўсюджання віду ў Еўропе, і ў нашай краіне гэта рэдкі гняздуючы від з вельмі невысокай колькасцю.
Сярэдні памер кладкі ад 4 да 6 яек, аднак некаторыя пары адкладваюць у асобныя гады нават да 12 яек. Даследаванні закраналі пытанне: як савяняты замест фізічнай барацьбы з сіблінгамі за ежу “выгандлёўваюць” яе крыкамі ў бацькоў.З-за таго, што сіпухі – совы пераважна з начной актыўнасцю, для таго, каб дарослыя птушкі са здабычай ведалі, дзе знаходзяцца галодныя савяняты і маглі іх пакарміць, апошнія паведамляюць пра гэта адмысловымі крыкамі.
"Гэтыя вакальныя сігналы адных птушанят стрымліваюць іншых сіблінгаў ад вакалізацыі і ад канкурэнцыі за ежу па вяртанні бацькоў.“ – тлумачыць д-р Дрэйс. "Калі галодныя некалькі птушанят і больш аднаго вырашаюць прасіць ежу, яны могуць паступова павялічваць інтэнсіўнасць крыку, аднак заўсёды гэта адбываецца без фізічнай агрэсіі – пакуль менш галодныя брацця і сёстры не замоўкнуць.”
Каб лепш зразумець гэта, навукоўцы даследавалі вывадкі сіпух з гнездавых скрыняў, размешчаных у заходняй Швайцарыі. На аснове запісаў атрымалася, што адно птушанё крычыцьу сярэднім у адсутнасць бацькоў да 5 тысяч разоў за нач.
Аднак імавернасць “негалодных” крыкаў невялікая. Да таго ж голас у савянят залежыць ад іх узросту, полу, ад ступені голаду і даволі індывідуальны, таму бацькі і сіблінгі могуць пазнаваць яго. Такім чынам даследнікі мяркуюць, што адбор падтрымлівае індывідуальныя адрозненні голасу птушанят і “спаборніцтвы” ў гучнасці галодных крыкаў замест нашмат больш энергетычна каштоўных непасрэдных фізічных боек за ежу.
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Дарослая сіпуха на здымку Andrzeja Smolinskiego
На гэтую тэму:
ПАЛЯВЫЯ ЖАЎРУКІ АДРОЗНІВАЮЦЬ СВАІХ СУСЕДЗЯЎ АД ІНШЫХ ПТУШАКНОВЫ ВІД СІПУХІ З ВОСТРАВА СЭРАМ
Белыя совы сігналяць суродзічам сваёй белізной
В МИНСКЕ УШАСТАЯ СОВА ЗАГНЕЗДИЛАСЬ ЗИМОЙ
“Дзіўная сава” сфатаграфаваная
АПІСАНЫ НОВЫ ВІД ПТУШАК – АМАНСКАЯ САВА
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Yavorets T - 27.01.2014 - 21:17
Очень интеллигентный способ
Очень интеллигентный способ :))). Спасибо, интересная информация.
Harrier - 28.01.2014 - 16:09
In reply to Очень интеллигентный способ by Yavorets T
Я думаю, што гэта
Я думаю, што гэта ўніверсальны спосаб для ўсіх соваў з пераважна начной актыўнасцю на стадыі, калі птушаняты (ўжо) не змяшчаюцца ў гняздзе і пачынаюць перамяшчацца вакол яго на рознай адлегласці.
Falcon - 04.02.2014 - 18:49
Всегда интересовало
Всегда интересовало распространение видов, не поддающееся очевидной логике. Вот, наример, почему в Беларуси нет горных животных - понятно. А почему тот же красный коршун или сипуха не распространены на всей территории страны - непонятно. Вроде их местообитания в Западной Беларуси можно найти и в других местах синеокой. Аисты же распространяются на восток - во некоторых областях России, где они раньше не встречались, теперь гнездятся.