У суботу ў мяне не атрымалася, не гледзячы на сонечную пагоду трапіць у пойму спрамленай ракі Лазоўка, якая знаходзіцца за вёскамі Санькаўшчына-Баяры-Тужаўляны-Казіміроўка. Ўсё вёскі ідуць лініяй адна за адной, напэўна менавіта тут раней праходзіла мяжа натуральнай забалочанай поймы. Цяпер тут рэчка і яе прытокі разведзены па каналах, землі з рознай таўшчынёй рэштак торфу ў большай частцы разворваюцца, хаця савецкія меліяратары, напэўна, па тэхнічных прычынах усё ж заставілі ладны забалочаны кавалак, дзе вырас трысьнёг і вясною нават бухае бугай.
На працягу амаль усёй мінулай зімы я прыязджаў сюды, каб назіраць за палявымі лунямі, якія палявалі тут да сярэдзіны лютага. Як мінімум было 3 самкі і адзін самец.
Гэтай зімой я зноў хацеў прасачыць іх зімоўку. І вось, ранкам у нядзелю мы з жонкай адправіліся сюды. Трошкі заблукалі з паваротам у пойму, бо пасля з’езду з Казіміроўкі паварот адхіляецца ў супрацьлеглым кірунку. На самых узвышаных месцах і выходзіў з машыны і праглядаў навакольныя прасторы ў трубу. Аднак акрамя крумкачоў і 4-5 бела-карычневых касматаногіх канюхоў, інкога не было бачна.
Мяне і раней здзіўлялі гіганцкія кратавіны, якія ўзвышаюцца нават на паўметра і выглядаюць як маленькія пахавальныя курганы. Не верыцца, што звычайны крот здольны на такія “пабудовы”, бо навокал хапае і звычайнага памеру яго ўзгоркаў, якія меншыя ў некалькі разоў. І вось менавіта пад час гэтага бёдуотчу да мяне прыйшла магчымая, хаця і фантастычная разгадка ўтварэння гэтых вялікіх курганоў з торфу. Часта на іх сядзяць не толькі канюхі, але і крумкачы, назіраючы за навакольлем.
Дык вось у чым справа! Пад зямлёй адбываецца лічынкавы цыкл крумкачоў, а калі яны вырастаюць да адпаведнага памеру, яны вылазяць на сонца і чакаюць метамарфозу. На сьвятле гэтыя гіганцкія краты ператвараюцца ў крумкачоў! Як і ў стракозаў пасля выхаду дарослага насякомага з лічынкі, у іх павінны адрасці крылы, таму яны яшчэ нейкі час сядзяць на сваіх кратавінах. Але ўжо потым яны лятаюць і радасна крычаць-крумкаюць, вызваліўшыся назаўсёды ад свайго ‘лічыначнага’ падземнага мінулага…
Тут маё задуменне-адкрыцьцё перарвалі 5 крумкачоў, якія сядзелі недалёка адзін ад аднаго і чамусьці не адляталі, хаця мы з дапамогай машыны ўвесь набліжаліся да іх. Аднак калі Алена прыадчыніла акно, птушкі не вытрымалі і пачалі ўзьлятаць. Тут мы нават і без бінокляў убачылі, што трымаў іх разам … крот, якога адзін з крумкачоў трымаў у дзюбе і нават адляцеў разам са сваёй ахвярай. Высачылі і злапалі… Ніякія яны не былыя краты, а проста вялікія і разумныя птушкі. Так нечакана скончылася мая асацыяцыя з крумкачамі і кратавінамі…
На павароце дарогі каля трысьнягоў стаялі 2 машыны, а з краю сухой расьліннасьці валіў густы белы дым. Рыбакі вырашылі пагрэцца ў гэты ветраны ранак? Аднак што яны будуць рабіць, калі агонь перакінецца на новы кавалак высокага і сухога трысьнягу? Вось так і згараюць трысьняговыя зарасьнікі, падпаленыя – адмыслова ці выпадкова – людзьмі…
Пакуль што мае назіраньні не давалі плёну, і я вырашыў зрабіць апошні абсервацыйны пункт на самым высокім месцы, з якога найлепш праглядаецца навакольле – на мосце на шлюзам. Кал імы ўжо наблізіліся да яго, Алена сказала: “Не плач, вунь твой лунь…” Я хутчэй выскачыў з машыны і пачаў даставаць ногі штатыву, але і без трубы заўважыў самку аплявога луня, якая супарць ветру палявала спачатку над сьцярнёй ўбранага поля, на якім ужо прарасло застаўленае зерне, а потым і над шматгадовай травой. Вось гэта ўдача! Я здолеў нават крыху зьняць яе праз трубу, хаця птушка незваротна памяншалася, адлятаючы ў бок торфабрыкетнага заводу.
Заставалася толькі зрабіць кругавое назіраньне з маста, да якога мы крыху не даехалі. Аднак іншых лунёў заўважыць, нават калі яны і былі, не атрымалася. За тое вельмі далёка ляталі 5 чаек невядомага віду, а бліжэй да фермы Верцялішкі сапраўднымі чорнымі пацеркамі на правадах сядзелі гракі ды каўкі, амаль прыціскаючыся адны да адных.
Добры пачатак, які, аднак, патрабуе працягу! Таму чакайце далейшых рэпартажаў з Казіміроўскіх прастораў.
ПС Ужо ўвечары Мікалай Гулінскі сказаў мне, што ён бачыў самца, а Жорж Гулеўскі нават двух самцоў палявога луня каля Рыбніцы. Так што чакаем іх зноў на зімоўцы.
На здымках: на палетках засталося шмат вады – вясною яе будзе яшчэ больш – гэта значыць, што кулікам, гусям і качкам будзе дзе тут прыпыніцца!
Звычайны канюх-мышалоў?
Дым над трысьнягом
Самка палявога луня.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Pandion - 30.11.2009 - 16:01
Ну наконт кратоў-крумкачоў
Ну наконт кратоў-крумкачоў - цікавая думка . . . )))
а што датычыцца лунеў - супер. Увогуле нешта я заўважаю што ў нас на захадзе птушак больш, асабліва ў гэты час. Я на Берасцейшчыне таксам кожны год лунеў на зімоўцы адзначаю, а пра канюкоў дык і гаварыць не выпадае. А вось на ўсхоце (Гомельшчына) нешта малавата гэтых драпежнікаў. Мо мясціны адпаведныя трэба знаць, а мо й радыяцыя ва ўсім вінавата . . .))
За 6 дзен якія я правеў у даліне Дняпра і ПРЭЗ бачыў толькі аднаго канюха-мышалова і аднаго шуляку-галубятніка. Каго да халеры дык гэта арланаў, кожны дзень па некалькі асобін адзначаў . . .
Harrier - 30.11.2009 - 22:20
In reply to Ну наконт кратоў-крумкачоў by Pandion
Pandion, я зьбіраюся пісаць
Pandion, я зьбіраюся пісаць артыкул (у Суббутэо?) пра зімоўку палявых лунёў каля Горадні. Можам скааперыравацца і зрабіць па захаду Беларусі - калі табе ды іншым нашым сябрам цікава.
Peregrinus - 30.11.2009 - 22:24
In reply to Pandion, я зьбіраюся пісаць by Harrier
Это интересно.... и будет
Это интересно.... и будет уже совсем по-другому - не так как Юрко написал....
У меня есть с десяток регистраций разных лет... актуальны какие годы или период?????
И если сообща, то уже будет не только Гродно... :-)
Harrier - 30.11.2009 - 22:33
In reply to Это интересно.... и будет by Peregrinus
Дзякуй за хуткую рэакцыю!
Дзякуй за хуткую рэакцыю! Думаю, што актуальны ўсе рэгістрацыі і паводзіны - я ў мінулым годзе паназіраў некалькі дзесяткаў паляваньняў самцоў і самак, вызначаў вышыню (мін і макс), накірунак па ці супраць ветру, тып біятопу, характар палёту пад час паляваньня і атакі, пасьпяховасць атак і нават знайшоў 2 выплюйкі (якія ніяк не магу разабраць). Так што можна апісаць шмат чаго. І будзе не пра Гродна, а пра захад Беларусі.
Ну і літаратуру па зімоўкам у іншых краінах памалу падбіраю. Запрашаю пісаць разам!
Peregrinus - 30.11.2009 - 22:41
In reply to Дзякуй за хуткую рэакцыю! by Harrier
Ну, к сожалению, подобного
Ну, к сожалению, подобного рода наблюдения не велись..... :-(
Таки и шо нужно написать и таки когда прислать??? И шо таки дальше.... :-)
Pandion - 30.11.2009 - 22:47
In reply to Ну, к сожалению, подобного by Peregrinus
Я могу описать лишь факты
Я могу описать лишь факты регистрации за последние 11 лет в Малоритском районе( дату, координаты, биотоп) . .
Harrier - 21.12.2009 - 16:38
In reply to Ну, к сожалению, подобного by Peregrinus
2Peregrinus - заўважыў тут
2Peregrinus - заўважыў тут новыя камэнтары выпадкова, таму адказваю толькі цпер: як і раней, прапаную ў сааўтарстве напісаць артыкул (з вынікамі і гэтай зімы) пра рэгістрацыі і асаблівасьці зімоўкі палявых луней на Захадзе Беларусі. Таму ўсе свае рэгістрацыі-назіраньні можна даслаць на пачатку лютага-2010, я іх пастараюся аб'яднаць у адзін артыкул з маімі і Пандіона (можа каго яшчэ) і дашлю ўсім для прагляду-камэнтароў.
Peregrinus - 21.12.2009 - 20:00
In reply to 2Peregrinus - заўважыў тут by Harrier
Гут!
Гут!