Учора пасля абеду, калі я сядзеў на рабоце і вылічваў сярэдні бал па заалогіі хрыбетных сваіх студэнтаў, мне патэлефанаваў брат Аляксандр: “Чуў сенсацыю?” – “Не, а што здарылася?” – “Новы від адзначылі ў Беларусі!” І хутка я ўжо ведаў падрабязнасці незвычайнага адкрыцця кучаравага пелікана (Pelecanus crispus), які затрымаўся на Чыгірынскім вадасховішчы, што на Магілёўшчыне.
А было ўсё наступным чынам. Распавядае Сяргей Зуёнак, арнітолаг і вялікі аматар рыбалкі: “Учора мне патлефанаваў калега-рыбак, Аляксандр Розін і сказаў, што пад час спаборніцтваў па лоўлі на мармышку на вадасховішчы яны ўбачылі … пелікана! І не толькі ўбачылі, але і сфатаграфавалі на тэлефон. Фота вісіць на ФБ, каб я глянуў. Я паглядзеў – на ім пелікан як пелікан, зняты здалёк, плавае. Я і падумаць не мог, што гэта новы від для краіны будзе. І сказаў яму, што так, пелікан. Але яны да нас час ад часу залятаюць. Потым падумаў, што можа некаму з нашых бёдуотчараў гэта можа быць цікава і пераслаў спасылку на здымак Аляксандру Вінчэўскаму. Ён ужо фота павялічыў і прызнаў на ім кучаравага пелікана”.
Насамрэч, два віды пеліканаў – ружовы (Pelecanus onocrotalus), які зрэдку адзначаецца ў нас, і кучаравы, вельмі падобныя і добра адрозніваюцца або зблізку па адсутнасці голай скуры вакол вока, больш яркаму аранжаваму паддзюбб’ю і невялікаму чубіку ў кучаравага, ці параўнальна лёгка, але ў палёце. Ружовы пелікан мае шырокія чорныя палосы на махавых і на знешніх апахалах пер’яў, і на ўнутраных, а кучаравы – толькі на знешніх. Таму здымак пелікана ў палёце, зроблены Аляксандрам Розіным, значна аблегчыў яго правільнае вызначэнне.Сёння, каб паглядзець на новы для краіны від, з Мінску адправілася міні-экспедыцыя ў складзе пяці арнітолагаў і бёдуотчараў, некаторых з удзельнікаў паспяхова характарызавалі абедзьве гэтыя характарыстыкі.
Падчас 200 кіламетраў, якія яны праехалі ад Мінскай кальцавой да вёскі Чыгірынкі, што ў Кіраўскім раёне Магілёўшчыны, нагледзеліся на розныя вынікі дзейнасці цыклону Даніэла: паламанаыя дрэвы і агароджы аўтастрады, абледзянелыя ўшчэнт ўказальнікі.
Але ўсё гэта не стала перашкодай, каб урэшце забрацца на дамбу вадасховішча, з якой апошні раз рыбакі і бачылі пелікана. Адзін з прыбылых, Сямён Левы, адчуваў нешта яшчэ загадзя і сам адразу пайшоў праверыць рэчку. “Менавіта ў яго і атрымался ўбачыць пелікана і сфатаграфаваць яго бліжэй. Адтуль ён і патэлефанаваў нам. Але потым птушка пераляцела і мы назіралі яе здалёк праз снегапад” – распавёў Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і адзін з чальцоў міні-экспедыцыі “на пелікана” і аўтар гэтага відэа:
Кучаравы пелікан, негледзячы на параўнальна вялікі і разарваны арэал ад Балканаў праз Чорнае, Каспійскае і Аральскае моры, Малую Азію і Блізкі Усход (Персідзкі заліў), Казахстан і Манголію да Кітая, распаўсюджаны лакальна ў асноўным у дэльтах вялікіх рэк. Там від утварае вялікія гнездавыя калоніі на астраўках, сплавінах або ў трыснягу. Пад час сезонных пералётаў і качовак маладых і дарослых птушак залятае ў многія краіны Еўропы. Але ў нашых суседзяў – літоўцаў – кучаравы пелікан упершыню быў адзначаны толькі ў траўні і летам мінулага году. Некаторыя назіральнікі з гэтай краіны пішуць, што “наш” пелікан як раз можа быць “літоўскім”, які пераляцеў некалькі сотняў кіламетраў і зазімаваў на Чыгірынскім вадасховішчы на радасць нашым бёдуотчарам.
Калі Беларуская арніта-фауністычная камісія зацвердзіць гэтыя назіранні, то кучаравы пелікан (пры ўмове зацверджання больш ранніх назіранняў трох новых для нашай краіны відаў птушак, якія адбыліся з канца 2014 да канца 2015) ушчыльную наблізіць беларускі Спіс птушак да 330, бо стане тады 329 відам нашай арнітафауны.
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымкі Аляксандра Розіна
На гэтую тэму:
ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ, ОТМЕЧЕННЫХ В БЕЛАРУСИ В 2015 ГОДУ
Новы для Беларусі від птушак адзначаны на Нёмане ў межах Гродна
Новы для Беларусі від птушак заляцеў у арніталагічны заказнік на Гарадзеншчыне
НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ПЯЧУРАЎКА-ЗАРНІЧКА – АДЛЯЦЕЎ З УЛАСНЫМ КАЛЬЦОМ
НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК ЗАЛЯЦЕЎ У АРНІТАЛАГІЧНЫ ЗАКАЗНІК НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ
БОФК: В СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ СТАЛО 325 ВИДОВ - ДОБАВИЛИСЬ 4 И ИСКЛЮЧЕНЫ 2
ПОТЕНЦИАЛЬНЫЕ НОВЫЕ ВИДЫ ПТИЦ ДЛЯ БЕЛАРУСИ: КТО ОНИ?
РЕДКИЕ ВИДЫ ПТИЦ В ПОЛЬШЕ И ЛИТВЕ В 2014 ГОДУ: КТО ОТМЕЧЕН У СОСЕДЕЙ?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 13.01.2016 - 12:23
Вельмі аператыўна змясціла ў
Вельмі аператыўна змясціла ў сябе на сайце "Наша Ніва": http://nn.by/?c=ar&i=163303
ВР (госць) - 13.01.2016 - 13:01
In reply to Вельмі аператыўна змясціла ў by Harrier
Таксама аператыўна змясціў
vogelfrei - 13.01.2016 - 13:28
In reply to Таксама аператыўна змясціў by ВР (госць)
может, и будет, если другие
может, и будет, если другие ресгистрации не утвердят
Harrier - 13.01.2016 - 13:42
In reply to Таксама аператыўна змясціў by ВР (госць)
Дзякуй, гэта абдрукоўка.
Дзякуй, гэта абдрукоўка. Канешне, 329-м можа стаць :)
Harrier - 13.01.2016 - 13:48
In reply to Дзякуй, гэта абдрукоўка. by Harrier
Наконт лічбаў: па часе
Наконт лічбаў: па часе адкрыцця 326-ы від - гэта пячураўка-зарнічка.
Нават калі амерыканскую свіцьву не зацвердзяць, бо на гэта ёсць сур'ёзныя аснаванні, 327-м відам будзе караткадзюбая гуменніца, якую паляўнічыя застрэлілі і сфатаграфавалі вясной 2015-га. Плюс увосень я назіраў на Нёмане 2 птушак.
Так што 328 ці 329-м будзе кучаравы пелікан. Вось.
vogelfrei - 13.01.2016 - 15:05
In reply to Наконт лічбаў: па часе by Harrier
всякое бывает: вдруг и
всякое бывает: вдруг и зарничку не утвердят :) или кого-нибудь еще попросят на выход, как кукшу.
Harrier - 13.01.2016 - 15:39
In reply to всякое бывает: вдруг и by vogelfrei
Ну тады можа і 320-м стане :)
Ну тады можа і 320-м стане :)
Белахвост - 14.01.2016 - 02:46
In reply to Вельмі аператыўна змясціла ў by Harrier
Дык вось што за птушка на НН
Дык вось што за птушка на НН летае.)))))))))
Harrier - 14.01.2016 - 14:10
In reply to Дык вось што за птушка на НН by Белахвост
У суботу выбіраемся з Гродна
У суботу выбіраемся з Гродна на машыне глядзець пелікана. Едзем праз Менск. Усё яшчэ ёсць 2 вольныя месцы з 7. Канешне, калі іншая група (з Менску) пацвердзіць у пятніцу, што ён месцы.
vogelfrei - 14.01.2016 - 15:19
In reply to У суботу выбіраемся з Гродна by Harrier
сегодня не нашли его, река
сегодня не нашли его, река оттаяла на несколько километров, мог сместиться.
Harrier - 14.01.2016 - 16:16
In reply to сегодня не нашли его, река by vogelfrei
Дзякуй! А хто шукаў?
Дзякуй! А хто шукаў?
vogelfrei - 14.01.2016 - 16:57
In reply to Дзякуй! А хто шукаў? by Harrier
Павел Лычковский
Павел Лычковский
1Falcon (госць) - 15.01.2016 - 00:55
Шкада, што едзеце у суботу.