У дзяцінстве нас вучылі, што размаўляць, калі не дажаваў, не надта прыгожа - ды і нязручна.
Але тое - размаўляць. А гэты самец зелянушкі (Carduelis chloris) прысеў на камні на беразе Нёмана і заспяваў, час ад часу падымаючы хвост: ці то ад задавальнення, ці то так лепш спявалася)
Гродна, 02-06-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
zuyonak - 03.06.2019 - 13:26
Не ён першы - аднойчы я…
Не ён першы - аднойчы я бачыў самца чорнага дразда, які спяваў каля гнязда з поўнай дзюбай дажджавых чарвякоў, праўда не так гучна як без іх. А зараз у мяне на лецішчы жыве чорны дрозд, які акрамя сваёй песні спявае яшчэ і салаў'ём, 3-4 сапраўдных калена. Ды так спраўна, нават я чую! Відаць, гэта ён так да другой кладкі рыхтуецца - птушаняты з першага вывадка ўжо скачуць па малінніку.
Harrier - 03.06.2019 - 13:33
In reply to Не ён першы - аднойчы я… by zuyonak
Так, пэўна гармоны не…
Так, пэўна гармоны не дазваляюць расслабіцца - тады і другая кладка, і другі вывадак будуць)