Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя курапаткі: дружная сям'я, глыбокі снег і падворак

Шыкоўнае назіранне ад Андрэя Прыгуна, якое называецца Зимовка куропаток, нагадала мне пра нашу сустрэчу з шырэмі курапаткамі (Perdix perdix) гэтай зімой.

Сказаць, што яна адбылася нечакана, значыць не сказаць нічога!

З сябрамі мы праездзілі амаль увесь дзень у пошуках цікавых птушак вакол Гродна і ўжо вярталіся назад, калі ў вёсцы Водла на расчышчанай, але засыпанай снегам дарозе ўбачылі некалькі курапатак! Яны забягалі на адсунуты на ўзбочыну снег як на заснежаныя горы, але нічога пасуючага, акрамя зусім нешматлікіх плямак без снега, не знайшлі. Адна з іх нават зляцела на нечый абнесены сеткай падворак, але іншыя не паляцелі за ёй і курапатка далучылася да рэшты птушак.

Хутка яны перабяжалі дарогу і тут пачалося самае цікавае.

https://youtu.be/FlNNRTdJLn0

У адной з хат брама была знятая і курапаткі без праблем спусціліся туды на падворак.  Мы асярожна пад'ехалі туды і пачалася фота-сесія. Час ляцеў незаўважна, а мы здымалі і здымалі іх.

Выглядалі яны нават зблізку не вельмі прыгожымі, хутчэй змучанымі цяжкім пошукам ежы пад глыбокім снегам і нечакана працяглай сёлетняй зімой.  Хутка-хутка яны разграбалі і раскідвалі снег дзюбай і не менш хутка абрывалі і праглыналі зялёныя часткі знойдзеных пад снегам раслін:

https://youtu.be/ER_H8psTdkE

Часам яны выглядалі як невялікія, свойскія, але дзіўна афарбаваныя курачкі - дакладна як куры разграбалі снег лапамі. Усяго гэтага можна было чакаць. Але што было зусім нечаканым для мяне, у групе з некалькіх яўна вельмі галодных птушак не было ніякай агрэсіі! Час ад часу птушкі так набліжаліся адна да адной, што прытуляліся бакамі! І так адбывалася не раз і не два, і ў падобных прытуляннях удзельнічалі часам па 3-4 курапаткі.

Час ляцеў, прайшло можа паўгадзіны і нам трэба было ехаць далей. Перапоўненыя пазітыўнымі ўражаннямі, мы са шкадаваннем развіталіся з курапаткамі. 

20-02-2021, Бераставіччына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары