Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія галубы і вялікія жалуды. Частка І

вялікі голуб

Мае восеньскія назіранні вялікіх галубоў (Columba palumbus) пачаліся ў скверыку на супрацьлеглым нашаму беразе ракі даволі звычайна. Адна з птушак, якія за апошнія дзесяцігоддзі паспяхова каланізавалі нашы населеныя пункты і сталі даволі прывычным элементам гарадзкой прыроды, прызямлілася недалёка ад мяне і стала актыўна адрываць і праглынаць кавалкі яшчэ зялёных  лісцікаў на газоне. Такія ж паводзіны я не аднойчы назіраў і вясной, таму не здзівіўся. Але праз хвілін пяць адбылося нечаканае: на гэтага галуба, наляцеўшы зверху, амаль села шэрая варона. выглядала гэта як яўнае хуліганства, бо ніякага сэнсу ў гэтым для вароны, здаецца, не было. Спалоханы голуб адляцеў і наступны раз я ўбачыў вялікіх галубоў недалёка ад гэтага месца, але шукалі і праглыналі ўжо зусім іншую ежу.

Раней я чуў ад, на жаль, заўчасна памерлага д-ра Людвіка Томялойця, між іншым даследчыка вялікіх галубоў і іх сінурбізацыі, пра тое, што на зімоўцы ў Гішпаніі гэтыя птушкі харчуюцца амаль выключна жалудамі тамтэйшых коркавых дубоў. Я бачыў шмат гэтых дрэваў у гарах Атлас у Марока, але чамусьці ў мяне засталося ўражанне, што іх жалуды меншага памеру за жалуды нашых дубоў.  Таму калі на наступны дзень я ўбачыў, як спачатку двое, а потым трое, чацвёра і нарэшце пяцёра вялікіх галубоў старанна выбіралі і часам без бачнага высілку праглыналі жалуды пад дубамі, я моцна здзівіўся:

Раней я такога не бачыў (бо раней і не назіраў за гэтым відам увосень) і чамусьці думаў, што нашы жалуды завялікія, каб галубы маглі імі харчавацца. Але зараз загугліў памеры жалудоў коркавага дуба - яны не вдрозніваюцца ад 'нашых' жалудоў. І такім чынам усё стала на свае месцы) Нават напад шэрай вароны, які я назіраў у пачатку назіранняў, стаў для мяне зразумелы. Бо пазней жалудамі даволі ахвотна харчаваліся на маіх вачах не толькі вялікія галубы, але таксама гракі, каўкі і шэрыя вароны. І ўсе з пералічаных відаў час ад часу стараліся прагнаць галубоў-канкурэнтаў з-пад дубоў.

07-09.10.2022, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг гісторыі ТУТ

Каментары