Вадзяных пастушкоў у Еўразіі два віды

 

Хаця Марк Брэзіл (Mark Brazil) у сваёй кнізе “Птушкі Ўсходняй Азіі” (Birds of East Asia (2009)) сярод іншых апісаў птушак з гэтай часткі кантыненту як асобны від, толькі цяпер для гэтага былі атрыманыя пацверджанні генетыкаў.

Каманда даследчыкаў з Каралеўскага музея Антарыё (Royal Ontario Museum), Канада, праверыла музейныя скуркі птушак з розных месцаў вялікага арэалу вадзянога пастушка, які распаўсюджаны амаль па ўсёй Палеарктыцы. Такім чынам атрымалася пацвердзіць існаванне трох падвідаў у Rallus aquaticus, але і даказаць, што пастушкі з Кітаю, Карэі і Японіі моцна адрозніваюцца генетычна і павінны быць прызнаныя асобным відам – азіяцкім, ці ўсходнім вадзяным пастушком R indicus, (Brown-cheeked Rail). Для ўсіх трох генаў, якія параўноўваліся паміж птушкамі з Заходняй і Усходняй Палеарктыкі, былі адзначаны 3%  адрозненні. Гэта значыць, што абодва віды аддзяліліся прыкладна 534 тысячы гадоў таму, тады як продкавы від для абодвух формаў узнік і распаўсюдзіўся па ўсёй Палеарктыцы каля 2 мільёнаў гадоў таму.


“Наш” вадзяны пастушок распаўсюджаны ад Заходняга Кітаю праз Азію і Еўропу да Ісландыі, на якой жыве асобны падвід R. aquaticus hibernans. Папуляцыі з Цэнтральнай Азіі ізаляваныя ад іншых і тут утварыўся падвід R. a. korejewi, птушкі з іншых частак арэалу і для ўсёй Еўропы (за выключэннем Ісландыі) належаць да намінальнага падвіду.


Навукоўцы лічаць, што адасабленне трох кантынентальных папуляцый у Еўразіі ёсць вынікам адасаблення водна-балотных комплексаў пад час прасоўвання ледавіка ў апошні Ледавіковы перыяд. 
Акрамя тэрыторыі распаўсюджання, азіяцкі пастушок адрозніваецца ад свайго заходняга сабрата голасам, а таксама дэталямі апярэння галавы і грудзі.


Крыніца:
Tavares, E, de Kroon, G H J and Baker, A J. 2010. Phylogenetic and coalescent analysis of three loci suggest that the Water Rail is divisible into two species, Rallus aquaticus and R. indicus. BMC Evol Biol 10: 226.
 

Здымак вадзянога пастушка Дзьмітрыя Якубовіча
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Самы рэдкі альбатрос на Зямлі аказаўся асобным відам

Новы від птушак апісаны на Мадагаскары
Складаная генетыка вялікіх паўночных чаек

Тысячы новых відаў адкрыты на працягу аднаго году

 

Новы від качурак адкрыты дзякуючы ўважлівасці бёдуотчараў
Новы від птушак апісаны ў Калумбіі (+Відэа)

Адкрыты новы від голуба!

Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры

Новы від грычуноў апісаны ў Афрыцы

Новы від птушак адкрыты на Барнэа

Новы від пячураўкі апісаны ў В’етнаме і Лаосе

Новы від птушак адкрыты ў Лаосе

Паходжанне і крэўныя сувязі крабавага пясочніка

Comments

нашел статью, она в свободном доступе, есть ареалы 3 подвидов и нового вида http://www.biomedcentral.com/1471-2148/10/226/

фото восточно-азіатского пастушка с сайта http://www.birdskorea.or.kr/Forum/Birding/6372/page/3